кара́л, ‑а, м.

1. Марская нерухомая жывёліна, якая жыве калоніямі на скалах; род паліпаў.

2. Вапнавае адкладанне некаторых відаў гэтых жывёл — чырвоны, ружовы або белы камень, які пасля адпаведнай апрацоўкі выкарыстоўваецца як упрыгожанне. Маніста з каралаў. // Само ўпрыгожанне з такога каменю; каралі.

[Грэч. korallion.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мура́шка, ‑і, ДМ ‑шцы; Р мн. ‑шак; ж.

Невялікае насякомае атрада перапончатакрылых, якое жыве вялікімі калоніямі. Мурашкі заклапочана і мітусліва снавалі ўзад і ўперад. Ставер.

•••

Мурашкі забегалі (бегаюць, пабеглі, пайшлі) па спіне (скуры, целе) — аб адчуванні дрыжыкаў ад страху, жудасці і пад.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

надрэ́чны, ‑ая, ‑ае.

Які знаходзіцца, размяшчаецца каля ракі. Надрэчны бор. Надрэчны бульвар. □ Сцежка ў вёску бяжыць, пятляе паміж надрэчных кустоў. Брыль. // Які жыве каля ракі. Надрэчныя жыхары выбіраліся з сваіх кватэр на больш высокія месцы. Шахавец. // Які бывае над ракой. Надрэчны халадок.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ная́да, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.

1. У старажытнагрэчаскай міфалогіі — німфа рэк і ручаёў; русалка.

2. Аднагадовая водная травяністая расліна сямейства наядавых, якая мае тонкае разгалінаванае сцябло і малапрыкметныя адзіночныя кветкі.

3. Лічынка страказы (а таксама аўсяніка, вяснянкі), якая жыве ў вадаёмах.

[Грэч. naiades ад náō — цяку.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пустэ́льнік, ‑а, м.

Чалавек, які з рэлігійных меркаванняў адмовіўся ад зносін з людзьмі і пасяліўся ў бязлюдным месцы. Манах-пустэльнік. // Пра чалавека, які жыве ў адзіноце, у бязлюдным месцы. — А, во дзе ты, пустэльнік! — радасна сказала [Марына] Кудлачу, які маляваў за сталом. Алешка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сла́віць, слаўлю, славіш, славіць; незак., каго-што.

Праслаўляць каго‑, што‑н. Славім мы дарогі баявыя, Першыя Кастрычніка гады. А. Александровіч. Я слаўлю мой край і мой горад, Што плённаю працай жыве. Прыходзька. Чалавека славіць праца І на полі, і ў млыне. Непачаловіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сужы́цель, ‑я, м.

1. Той, хто жыве з кім‑н. разам, у адным пакоі, у адной кватэры. / у перан. ужыв. Пра інфузорыі, якія знаходзяцца ў страўніку некаторых жывёл.

2. Разм. Мужчына, што знаходзіцца ў пазашлюбнай сувязі з якой‑н. жанчынай; любоўнік. // Муж.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чаро́тніца ​1, ‑ы, ж.

Шматгадовая травяністая кармавая расліна сямейства злакавых з высокімі шматлікімі сцёбламі, густа ўкрытымі шырокалінейным лісцем. Кусцілася чаротніца, над ёй узнімаліся абсыпаныя пылком свеч[кі] лісахвосту. Асіпенка.

чаро́тніца ​2, ‑ы, ж.

Птушка атрада жураўлепадобных, якая жыве на зарослых чаротам і трыснягом вадаёмах.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Макры́ца 1 ’невялікая, ракападобная жывёліна, якая жыве ў сырых месцах, Oniscus muvavivius Cuv.’ (Касп., Сержп. Грам.; ветк., жлоб., Мат. Гом.), макру́ш ’тс’ (гарад., Нар. лекс.), макру́ха ’тс’ (Нас., Бяльк.), луж. мокрэц ’тс’ (Шатал.). Да мокры (гл.). Аб суфіксе ‑іца гл. Сцяцко, Афікс. наз., 111.

Макры́ца 2 чырвоная ’вочны цвет палявы, Anagallis arvensis L.’ (гродз., Кіс.). Укр. мокрець ’тс’. Да мокры (гл.). Матывацыя: расліна любіць мокрыя лужкі, даліны.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пламе́тны ’псіхічна хворы’ (стол., ЛА, 3; ТС), укр. бойк. планіта ’дур, дурыкі’, усх.-палес. пламета ’псіхічная неўраўнаважанасць’, пламётна пагода ’благое надвор’е, нягода’. Утворана ад плакетак, параўн. польск. planetnik, plametnik ’дух, які жыве ў дажджавых хмарах’, а таксама ’лунацік’, і planetnica ’неўраўнаважаная жанчына, самадурная’. Сюды ж мазыр. пламе‑ та ’неслух, непаседа (пра дзіця)’ (Мат. Гом.), кобр. пламэтытысь ’хандрыць’ (Нар. лекс.; Сл. Брэс.), пламідны ’зайздросны’ (Сл. ПЗБ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)