Даль, далёкі (БРС). Рус. даль, далекий, укр. даль, дале́кий, польск. dal, daleki, серб.-харв. даљ і г. д. Прасл. *dalь, *dalekъ. Звычайна звязваецца са словамі *dьliti, *dьlgъ ’доўгі’, якія маюць адпаведнасці ў іншых і.-е. мовах (ст.-інд. dīrghás, грэч. δολιχός і г. д.). Падрабязны агляд у Трубачова, Эт. сл., 4, 184–185, 186–187.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Арга́н (БРС), арга́ны (Нас., Касп.). Рус., укр. орган. Ст.-слав. оръганъ з грэч. ὄργᾰνον (Саднік-Айцэтмюлер, HdWb, 77). Ст.-рус. органъ, органи (XI–XVI ст.), пазней тлумачыцца ў Бярынды, 225, таму можна лічыць, што ст.-бел. арганы (Шакун, Гісторыя, 106) працяг ст.-рус. органы, а сучаснае беларускае — працяг старабеларускага. Аб форме варган гл. варганіць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Аса́нна — малітвенны выгук. Сустракаецца ў канцы XVI ст. (Гіст. мовы, 1, 223; Жураўскі, Працы IM, 7, 218–219, 224). Ст.-рус. з XIII ст. Таму слова трэба лічыць працягам старарускага, а не вынікам пазнейшага рускага ўплыву (як Крукоўскі, Уплыў, 74) з ст.-слав. осанна < грэч. ὡσαννά < ст.-яўр. hōšanā ’дапамажы ж’ (Фасмер, 3, 156).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бо́дня ’бочачка з векам і замком’ (Шн., Выг. дыс.). Рус. бо́дня, укр. бо́дня, польск. bednia, чэш. bedna, серб.-харв. ба̑дањ, ба́дња і г. д. Слав. *bъdьnь < герм. моў (с.-н.-ням. bodene, ст.-в.-ням. butîn, ням. Bütte, а гэта з лац. butina, грэч. βυτίνη). Бернекер, 106; Фасмер, 1, 184; Слаўскі, 1, 29. Параўн. бэ́дня.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мармела́д ’кандытарскі выраб з фруктова-ягаднага пюрэ з цукрам і патакай’ (ТСБМ). З рус. мармелад ’тс’ (Крукоўскі, Уплыў, 80). Форма ж мармуля́да ’тс’ (Жд. 1; драг., КЭС) паходзіць з польск. мовы, параўн. лэнчыцк. marmulada ’тс’. Абедзве з франц. marmelade < партуг. marmelada ’тс’ < marmelo ’айва’ — скажонае лац. melimēlum, melimēlon < ст.-грэч. μελίμηλον ’мядовы яблык, айва’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Матэма́тыка ’навука аб колькасных суадносінах і прасторавых формах навакольнага свету’ (ТСБМ), ст.-бел. математикъ, математыкъ (XVI ст.). Са ст.-польск. matematyka (matematyk), якое з с.-лац. matematika (ars) < ст.-грэч. μαθηματική (τέχνη) ’мастацтва пазнання навукі’ < μάθημα ’веды, навука, пазнанне’ < μανθάνω ’вучу, вывучаю’ (Голуб-Ліер, 305). Крукоўскі (Уплыў, 89) памылкова выводзіць бел. лексему з рускай.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Меха́ніка ’фізіка руху цел і стану раўнавагі, а таксама ўзаемадзеянне цел’, ’будова, канструяванне машын, апаратаў, прыстасаванняў’. Паводле Крукоўскага (Уплыў, 83), запазычана з рус. мовы, у якой механика (1709 г.) праз польск. ці ням. з лац. mēchanica ’механіка’ < ст.-грэч. μηχανική τέχνή ’уменне будаваць машыны’ (SWO, 461). Бел. лексема магла быць узята з польск. мовы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Морва ’тут, Morus L.’ (Кіс.; віл., Сл. ПЗБ), ’чарнасліў’ (свісл., Сцяшк. Сл.). Ст.-бел. морва ’шаўкоўніц’ запазычана са ст.-польск. morwa ’тс’, якое з лац. mōrum ’тс’, ’ажына’ (Булыка, БЛ, 9, 31) < ст.-грэч. μῶρον (Гесіхій), μόρον ’шаўковіца’. Грынавяцкене (Сл. ПЗБ, 3, 77) выводзіць з літ. mõras/morva ’тс’, якое, аднак, таксама з польск. мовы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Драма́ць ’драмаць’ (БРС, Шат., Сл. паўн.-зах.). Рус. дрема́ть, укр. дріма́ти, польск. drzemać, чэш. dřímati, серб.-харв. дре́мати, балг. дре́мя, ст.-слав. дрѣмати. Прасл. *drěmati ’тс’. Роднаснымі формамі лічацца лац. dormire ’спаць’, ст.-інд. drâti ’тс’, грэч. δαρθάνω ’тс’. Гл. Фасмер, 1, 537; Бернекер, 1, 223–224; Траўтман, 60; Трубачоў, Эт. сл., 5, 108.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пантофлі ’дамашнія туфлі, звычайна без заднікаў’ (ТСБМ, Сцяшк., Сл. ПЗБ), панто́плі (Нас., Шат., Касп., Бяльк.), панты́каль (Мат. Гом.) ’тс’, панто́плі ’лёгкі абутак’ (Сл. Брэс.). З польск. pantofel, pantofla ’тс’ (Кюнэ, Poln., 85). У польск. праз ням. Pantoffel з франц. pantoufle, італ. pantofola < сяр.-грэч. παντόιφελλος ’увесь з карка’ (гл. Праабражэнскі, 2, 12; Фасмер, 3, 199).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)