юпі́тэр, ‑а, м.

1. Магутная электрычная дугавая лямпа, якая выкарыстоўваецца ў кінатэхніцы для штучнага або камбінаванага дсвятлення пры кіназдымках.

2. (з вялікай літары). Пятая па адлегласці ад Сонца, самая вялікая планета сонечнай сістэмы.

3. (з вялікай літары). У старажытнай рымскай міфалогіі — вярхоўны бог.

[Ад лац. Jupiter.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

яндо́ўка, ‑і, ДМ ‑доўцы; Р мн. ‑довак; ж.

1. У старажытнай Русі — вялікая медная пасуда для віна, піва, мёду.

2. Лаянк. Пра вялікі нос. — Гультай ты!.. Табе ж цяжка рукі завярнуць, каб табе нечага гэту яндоўку тваю на патыліцу звярнула. Крапіва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лі́тара ж.

1. бу́ква;

мала́я л. — стро́чная бу́ква;

вялі́кая л. — прописна́я бу́ква;

2. полигр. ли́тера;

л. ў ~ру — бу́ква в бу́кву;

л. зако́ну — бу́ква зако́на;

застава́цца мёртвай ~рай — остава́ться мёртвой бу́квой

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

бу́ква лі́тара, -ры ж.;

строчна́я бу́ква мала́я лі́тара;

прописна́я бу́ква вялі́кая лі́тара;

бу́ква в бу́кву лі́тара ў лі́тару;

бу́ква зако́на лі́тара зако́ну;

остава́ться мёртвой бу́квой застава́цца мёртвай лі́тарай;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Ке́ліхвялікая, звычайна высокая чарка’ (ТСБМ, Сл. паўн.-зах., Нас., Касп., Гарб., Гарэц.). Ст.-бел. келихъ (з 1677 г.) < польск. kielich (Булыка, Запазыч., 153) < с.-в.-ням. kelch ’тс’ (Кюнэ, Poln., 64).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мацар ’уладальнік’ (Дунін–Марцінкевіч), ст.-бел. моцаръ ’уладар’, ’волат’ запазычана са ст.-польск. mocarz ’тс’ (Булыка, Лекс. запазыч., 21). Мацарства ’ўладанні’ (там жа) < польск. mocarstwoвялікая дзяржава’ < ст.-польск. mocarzstwo ’моц, сіла’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Мякката́, мʼяккота́вялікая мяккасць’ (ТС), укр. мʼякота, мнякота, рус. наўг. мягкота́ ’тс’, чэш. měkkota, ст.-славен. mehkóta, серб.-харв. меко̀та, мекоћа, макед. мекота, мекотија, балг. мекота́, мекоти́я. Прасл. mękota. Да мя́ккі (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

кацёл, катла́, мн. катлы́, катло́ў, м.

1. Вялікая металічная пасудзіна круглай формы (для награвання вады, прыгатавання ежы і пад.).

Наліць вады ў к.

2. Пра харчаванне з агульнай кухні.

Ротны к.

Агульны к.

3. Закрытая пасудзіна для ператварэння вады ў пару.

Паравы к.

4. перан. Поўнае акружэнне воінскай групоўкі.

Мінскі «кацёл».

|| прым. катло́вы, -ая, -ае (да 1—3 знач.) і каце́льны, -ая, -ае (да 3 знач.).

Кацельная ўстаноўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ззя́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е; незак.

1. Вылучаць ззянне.

Ззяюць зоркі.

На грудзях ветэрана ззяюць узнагароды.

2. перан., чым і ад чаго. Блішчаць, выражаючы якія-н. пачуцці (пра вочы), або свяціцца радасцю, шчасцем і пад. (пра чалавека).

Вочы ззяюць ад шчасця.

Твары людзей ззялі радасцю.

3. Тое, што і зеўраць.

У адной са сцен ззяла вялікая прабоіна.

|| наз. ззя́нне, -я, н. (да 1 знач. і пра вочы, твар, да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

со́нны, -ая, -ае.

1. Які адбываецца ў час сну, звязаны са сном.

С. стан.

Соннае дыханне.

2. Вялы, неактыўны ад жадання спаць, які яшчэ не зусім прачнуўся.

Соннае дзіця.

3. перан. Пасіўны, бяздзейны.

Соннае жыццё.

4. Снатворны (пра лекі).

Сонныя кроплі.

Сонная артэрыявялікая парная артэрыя з двух бакоў шыі.

Сонная хвароба — інфекцыйнае захворванне, якое характарызуецца моцнай санлівасцю.

Як сонная муха — запаволены і вялы.

|| наз. со́ннасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)