цёмна,

1. Прысл. да цёмны (у 1–6 знач.).

2. безас. у знач. вык. Пра адсутнасць святла або недастатковасць асвятлення дзе‑н. Ядвіся зірнула на вокны кватэры настаўніка. Там цёмна і страшна, бо пуста. Колас. Машына як у нару кінулася: і з правага боку цёмна, і з левага боку цёмна,.. толькі снапок святла ад фараў лізаў лужыны на дарозе. Лобан.

3. перан.; безас. у знач. вык. Пра змрочны, цяжкі настрой. На душы .. [Казіка] стала пуста і цёмна. Чарнышэвіч.

•••

Цёмна хоць вока выкалі гл. выкалаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цёпла,

1. Прысл. да цёплы (у 2, 4 знач.).

2. безас. у знач. вык. Пра цёплае надвор’е, цеплыню ў памяшканні. Цёпла. Свежае паветра напоена водарам начных фіялак. Ігнаценка. У хаце было цёпла: спалохаўшыся марозу, бабуля спаліла ў грубцы вялізнае бярэма бярозавых дроў. Брыль.

3. безас. у знач. вык. Пра адчуванне цяпла. Мне цёпла ў чужых калашматых штанах і ў прасторнай сухой світцы. Скрыган. // перан. Пра адчуванне душэўнай цеплаты. Успомнілася Аленка. Ад гэтага ўспамінку адразу неяк цёпла і радасна стала Сцёпку. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гоп, выкл. у знач. вык.

Разм. Ужываецца ў значэнні дзеясловаў гопнуць, гопнуцца і гоцаць, гопацца. Конік з горкі як пабег, Бабка з санак гоп у снег! Колас.

•••

Не кажы гоп, пакуль не пераскочылі гл. казаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

боўць, выкл. у знач. вык.

Разм. Ужываецца ў знач. дзеясл. боўтаць — боўтнуць і боўтацца — боўтнуцца. А тут Толя вадою знячэўку — як плюхне!.. Ты да яго, а ён — боўць, боўць рукамі і нагамі і паплыў. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

заці́шна,

1. Прысл. да зацішны.

2. безас. у знач. вык. Ціха, бязветрана. Тут, пад стогадовымі соснамі, пад волатамі-дубамі, было зусім зацішна. Шамякін. Сонца грэла слаба, .. але пры сцяне было зацішна і нават цёпла. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дзі́ўна,

1. Прысл. да дзіўны (у 1 знач.).

2. безас. у знач. вык. Незвычайна, выклікае здзіўленне. [Юрыю] самому потым дзіўна было, як гэта шпарка ўсё адбылося. Чорны. Як гэта хораша й дзіўна Вокам абняць далячынь. Звонак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

раздо́льна, прысл.

1. Прысл. да раздольны.

2. безас. у знач. вык. Пра наяўнасць шырокай прасторы, раздолля. За акном было раздольна і хораша. Арабей. Шоўк травы сытым статкам калгасным прымят. Пастуху тут раздольна і весела. Панчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ску́па,

1. Прысл. да скупы.

2. безас. у знач. вык. Недастаткова, мала чаго‑н. І хоць.. з хлебам было скупа, радасць людзей ад гэтага не спахмурнела. Самае галоўнае, што скончыліся бадзянні, невядомасць і трывога. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

страшнава́та,

1. Прысл. да страшнаваты.

2. безас. у знач. вык., каму. Крыху боязна. Самой Марыне страшнавата, І ёй вясёласці няма. Колас. / з інф. [Альбіна:] — Не палохайся, дурненькі мой. Кожнаму чалавеку, мабыць, страшнавата ўпершыню стаць бацькам. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шморг, выкл. у знач. вык.

Ужываецца паводле знач. дзеясл. шморгаць — шмаргануць. Бабіна дачка — шморг! і выцягнула з.. [чароціны] сталёвы прут. Якімовіч. — А старшыня, — не спыняўся расказчык, — адскочыўся ды за люстэрка. Хустачку выняў — шморг, шморг — выціраецца. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)