калары́тны, ‑ая, ‑ае.
1. Які вызначаецца багатым спалучэннем фарб, колераў (пра карціну, гравюру і пад.). Каларытны пейзаж. Каларытны нацюрморт.
2. перан. Своеасаблівы, характэрны, яркі. Мне адразу спадабаўся гэты своеасаблівы і каларытны цэнтр Палесся. В. Вольскі. І Лявон Бушмар і Сурвіла — гэта яркія, каларытныя вобразы іменна беларускага вясковага капіталіста. Адамовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зазява́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
Разм. Задумаўшыся, загледзеўшыся на каго‑, што‑н., аказацца няўважлівым, рассеяным. Месца тут было самае што ні ёсць дзікае — былая сядзіба, закіданая розным ламаччам. Толькі зазявайся — адразу ці ногі пал[оміш], Ці нос разаб’еш. Ваданосаў. Арсень зазяваўся і не паспеў запрасіць [на танец] тую, што ўпадабаў, Яраславу. Марціновіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ра́та, ‑ы, ДМ раце, ж.
Разм. Адна з частак агульнай платы, доўгу і пад. — Калі хочаце, з дазволу аддзела асветы я растэрміную гэтыя грошы на тры раты, калі хочаце — можаце плаціць адразу. Дубоўка. — Толькі за «Родныя з’явы» атрымаў сотню рублёў. У дзве ці ў тры раты... Лужанін.
[Лац.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
снатво́рны, ‑ая, ‑ае.
1. Які выклікае сон. Снатворны сродак. □ Адразу пасля абеду Сямён Львовіч прыняў снатворны парашок, запіў яго кампотам і заснуў. Гарбук. // перан. Вельмі нудны. Снатворная п’еса.
2. у знач. наз. снатво́рнае, ‑ага, н. Лякарства, якое выклікае сон. Вось вы мне жадаеце, доктар, спакою, Снатворнае мне прапануеце. Прыходзька.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
увахо́дзіны, ‑дзін; адз. няма.
Разм. Урачыстая гулянка з выпадку перасялення на новае месца, у новае жылое памяшканне. Неяк у нядзелю ў Беражках адбылося радаснае гулянне — адразу пятнаццаць калгасных сем’яў спраўлялі ўваходзіны ў новыя дамы. Краўчанка. Заўтра тут расставяць сталы і лаўкі, і напоўніцца хата шумам-гоманам вясёлых уваходзін. Ус.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
упэ́ўніцца, ‑нюся, ‑нішся, ‑ніцца; зак.
Цвёрда паверыць у што‑н., пераканацца ў чым‑н. Суддзі нарэшце ўпэўніліся, што ад сведак, якіх прывозілі адразу з астрога ў суд, карысці мала. Машара. Усе ўпэўніліся, што Канстанцін Раманавіч апроч таго, што дзелавы і прынцыповы, дык яшчэ просты і шчыры чалавек. Гроднеў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
устурбава́ны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад устурбаваць.
2. у знач. прым. Які знаходзіцца ў стане трывогі; усхваляваны, устрывожаны. Міхал варочаўся дадому ўстурбаваны. Лужанін. // Які выражае трывогу, хваляванне. Перада мной мільганулі ўстурбаваныя вочы з чорнымі бровамі, і мне адразу здалося, што жанчына мне як бы знаёмая. Лупсякоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
хітру́га, ‑і, ДМ ‑у, Т ‑ам, м.; ДМ ‑рузе, Т ‑ай (‑аю), ж.
Разм. Вельмі хітры чалавек. Заўважыўшы ў поцемках людзей, хітруга гэты адразу ж накіраваўся проста на іх. Дуброўскі. / Пра жывёл, птушак. — От хітругі, пранюхалі, што кукурузу будзем тут сеяць, — скардзіцца на гракоў Тася. Бялевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Та 1 ’то’ злучнік (Сержп.; гродз., Нар. лекс.), та ’гэта’ (Ян.). Укр. та ’і; але’, стараж.-рус. та ’і; і, ды’, серб.-харв. та ’ды, так, от жа’, макед. та ’і, ды’, балг. та ’і, ды; таму, каб’, ст.-слав. та ’і, ды’. Відаць, стары дублет то (гл.), што ўзыходзіць да прасл. займенніка *tъ ’той’, роднаснага літ. tuojaũ, tuõj ’зараз, адразу, неадкладна’, грэч. τῶ ’тады, потым’; далей да хец. ta ’і’, ст.-інд. tāt ’у выніку чаго’ (Фасмер, 4, 5; ESSJ SG, 2, 627–631; Сной₁, 651; ЕСУМ, 5, 498). Адносна магчымай сувязі са злучнікам да ’ды’ (Бяльк.), ’ды, і; а потым, але’ (ТС) гл. Копечны, Этимология–1967, 26–27.
Та 2. Гл. тая.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
мястэ́чка, ‑а; Р мн. ‑чак; н.
Уст. Вялікае сяло з некаторымі прыкметамі горада; пасёлак гарадскога тыпу. З высокага берага, па якім стаіць наша мястэчка, відаць было ўсё залітае вадой наваколле. Ермаловіч. Аляксей адразу ўспомніў невялікае мястэчка. Асабліва выразна чамусьці прыгадалася брукаваная плошча з новым будынкам.. школы і паўразбураным касцёлам. Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)