по́меж, прысл. і прыназ.

1. прысл. Поруч, побач. Ісці помеж.

2. прыназ. з Т у спалучэнні з прыназ. «з». Поруч, побач з кім‑, чым‑н. Стаць помеж з бацькам. □ Пракоп Асіна прайшоў да Вінцуся Шавеля і прысеў помеж з ім. Гартны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прадукцы́йны, ‑ая, ‑ае.

1. Плённы. Сумесная праца з’яўляецца куды больш паспяховай (больш прадукцыйнай), чым адзіночная, і дае магчымасць вырабляць тавары значна лягчэй і хутчэй. Ленін.

2. Здольны даваць прадукцыю, ад якога атрымліваюць прадукты жывёлагадоўлі (пра сельскагаспадарчую жывёлу, птушку). Прадукцыйная жывёла.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

праштра́фіцца, ‑флюся, ‑фішся, ‑фіцца; зак.

Разм. Правінаваціцца ў чым‑н. Калі [Пракоп] паяўляўся ў Ельнічах, то ўжо ведалі, што недзе праштрафіўся. Вітка. — Пішы, — махнуў рукой Язэп. — Старшыня дык старшыня, усё адно кіраваць няма кім і няма чаго транжырыць. Думаю, не праштрафлюся. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перакало́ць 1, ‑калю, ‑колеш, ‑коле; зак., што.

Пакалоць, раскалоць усё, многае. Перакалоць дровы.

перакало́ць 2, ‑калю, ‑колеш, ‑коле; зак.

1. што. Прыкалоць іначай або ў другім месцы; перашпіліць. Перакалоць значок.

2. каго. Закалоць чым‑н. вострым усіх, многіх. Перакалоць свіней.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

панасяда́ць, ‑ае; ‑аем, ‑аеце, ‑аюць; зак.

1. пераважна безас. Насесці ў вялікай колькасці. У аўтобус панасядала людзей.

2. (1 і 2 ас. мн. не ўжыв.). Асесці на ўсім, многім або на чым‑н. у вялікай колькасці. На мэблі панасядала пылу.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

папрыхо́дзіць, ‑даіць; ‑дзім, ‑дзіце, ‑дзяць; зак.

Прыйсці, прыбыць куды‑н. — пра ўсіх, многіх або ўсё, многае. Цягнікі ўсе папрыходзілі. □ Рана вы нешта сёння папрыходзілі, — сказаў.. [Юрка], перш чым прывітацца. Пальчэўскі. К нам з чужых і далёкіх краёў Папрыходзілі хлопцы з вайны. Астрэйка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пасне́даць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

З’есці снеданне; скончыць снедаць. [Юнак:] — Ах, як прыемна, Яўхім, зараз памыць рукі, паснедаць і паспаць. Пестрак. Паснедаўшы, Стафанковічы пачалі збірацца ў млын. Чорны. Я прачнуўся позна, гаспадары кудысьці сышлі, пакінуўшы запіску, як і чым паснедаць. Лужанін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сілкава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; незак.

1. каго. Карміць, падмацоўваць ежай. Дзед Талаш сілкаваў Панаса хлебам і салам, спецыяльна спечаным тут жа на ражончыку над агнём. Колас.

2. што. Спец. Забяспечваць чым‑н. неабходым для нармальнага дзеяння, функцыяніравання. Сілкаваць кацёл вадой.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спаласава́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад спаласаваць.

2. у знач. прым. Зрэзаны чым‑н. вострым, знявечаны шрамамі. Хаця гэта і не па сарцавіне, а па тоўстай .. кары, але ўсё адно рэжа па сэрцы гэты выгляд спісанага, спаласаванага дрэва. Караткевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

стрым, ‑у, м.

У выразах: няма стрыму, не было стрыму — не мець магчымасці ўтрымацца ад чаго‑н., не ведаць меры ў чым‑н. [Лейтэнант] хацеў браць замуж. Адмовіла Алеся, бо вельмі ўпадабаў сівуху, так упадабаў, што не было ніякага стрыму. Пестрак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)