прагрэ́сія, -і, мн. -і, -сій, ж.

У матэматыцы: рад лікаў, што павялічваюцца або памяншаюцца, у якім рознасць або адносіны паміж суседнімі лікамі захоўваюць пастаянную велічыню.

Арыфметычная п.

Геаметрычная п.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пасе́лішча, -а, мн. -ы, -ішч і -аў, н.

1. Месца, на якім у старажытнасці было размешчана пасяленне, селішча.

Раскопкі старажытнага паселішча.

2. Месца, заселенае людзьмі — вёска, сяло і пад.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

неадэква́тны, -ая, -ае (кніжн.).

1. Які не супадае з чым-н., пазбаўлены адэкватнасці.

Неадэкватныя катэгорыі.

2. Які не адпавядае норме, якім-н. патрабаванням.

Неадэкватныя паводзіны.

|| наз. неадэква́тнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пры́яцель, -я, мн. -і, -яў, м.

Блізка знаёмы чалавек, з якім устанавіліся сяброўскія адносіны.

Даўні п.

|| ж. пры́яцелька, -і, ДМ -льцы, мн. -і, -лек.

|| прым. пры́яцельскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мака́рам, прысл.

Разм. У выразах: такім макарам; якім макарам; любым макарам — такім (якім, любым) спосабам. [Завішнюк] падумаў яшчэ, што ў леспрамгасе зарабіць можна і што кожны любым макарам стараецца вырвацца туды. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

імянны́, -а́я, -о́е.

Памечаны імем уладальніка; выдадзены на чыё-н. імя; імя каго-н.

І. гадзіннік.

Імянная стыпендыя.

Імянны спіс — спіс, у якім пералічваюцца прозвішчы і імёны якіх-н. асоб.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адця́жка, -і, ДМ -жцы, мн. -і, -жак, ж.

1. гл. адцягнуць.

2. Рух, пры якім халодная зброя, бізун і пад. пры ўдары адцягваецца крыху назад (спец.).

Удар з адцяжкай.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

газе́ль², -і, ж.

Запазычаны з усходняй паэзіі від лірычнага верша, у якім рыфма першых двух радкоў паўтараецца ў кожным цотным радку, а няцотныя застаюцца без рыфмы.

|| прым. газе́льны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сінтэты́чны, -ая, -ае.

1. гл. сінтэз.

2. Штучны, выраблены з сінтэтыкі.

Сінтэтычнае валакно.

Сінтэтычная тканіна.

3. У мовазнаўстве: такі, пры якім граматычныя адносіны ў сказе выражаюцца формамі слоў.

Сінтэтычныя мовы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пе́рсік, -а, мн. -і, -аў, м.

Паўднёвы сакаўны мясісты плод з пушыстай жаўтавата-чырвонай скуркай, а таксама дрэва, на якім ён расце.

|| прым. пе́рсікавы, -ая, -ае.

П. колер (жаўтавата-чырвоны).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)