Гарніту́р ’гарнітур’ (БРС), ’від тканіны’, ’шаўковая тканіна’ (Нас.), гарні́тур ’касцюм’ (Касп.), гарні́тар ’касцюм’ (Шат.), гарні́дар ’гарнітур, касцюм’ (Сл. паўн.-зах.). Слова гарніту́р, як і рус. гарниту́р, запазычана з ням. Garnitur (< франц. garniture). Гл. Фасмер, 1, 394. Гарніту́р у значэнні ’від тканіны, шаўковая тканіна’, рус. гарниту́ра, гарниту́р ’тс’ (таксама граниту́р, галенту́р, гарлету́р) < франц. gros de Tours (Фасмер, там жа). Гарні́тур, гарні́тар ’касцюм’ гарні́дар < польск. garnitur ’тс’ (гл. Шат., Сл. паўн.-зах.). Параўн. Кюнэ, Poln., 56.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жак ’рыбалоўная прылада’. Рус. дыял., укр. жак ’тс’. Ст.-бел. жак ’тс’ з 1599 г. (Булыка, Запазыч., 113) з польск. żak ’тс’ < ням. Sack ’мяшок, кішэнь’ (Брукнер, 661). Рус. праз бел., укр. з польск. Фасмер, 2, 33. Герм. з лац. saccus ’мяшок, фільтр’ (у рымскія часы) < грэч. σακκος ’грубая тканіна’ < семіцк. saqтканіна з валасоў, мяшок’ (Дудэн, 582; Вальдэ-Гофман, 2, 458–459). Такое ж канчатковае паходжанне мае сак ’рыбалоўная прылада; адзенне’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

паркалёвы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да паркалю. Паркалёвая тканіна. Паркалёвая нітка. // Зроблены, пашыты з паркалю. Паркалёвая кашуля. Паркалёвыя фіранкі. □ Мяшок гэты быў зроблены з усялякіх кавалкаў — і суконных, і паркалёвых, і чорных, і белых. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Карту́на, карту́н ’баваўняная тканіна, паркаль’ (ТСБМ). Запазычанне з польск. kartun ’паркаль’, якое з прус.-ням. kartun з неарганічным r (адсюль таксама літ. kartũnas (Фрэнкель, 225; Булыка, Запазыч., 142).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рэ́дзіна ’сетка ў масцы ад пчол’ (Рам., 8). Рус. ре́день ’рэдкая тканіна’, польск. rzędzina ’тс’, серб., харв. редина ’тс’, славацк. riedina ’рэдкі лес’. Прасл. *rědina. Да рэдкі (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

мульта́н 1, ‑у, м.

Баваўняная варсістая тканіна. Маня паднесла свякрусе мультану на плацце, а свёкру корту на рубашку. Васілевіч.

[З фр. molleton.]

мульта́н 2, ‑у, м.

Гатунак тытуню. — Давай, Карпавіч, закурым яшчэ па адной. Вельмі ўжо смачны твой мультан. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Муслі́н ’тонкая баваўняная ці шаўковая тканіна палатнянага перапляцення’ (ТСБМ), браг. мусліноўка ’шарсцяная хустка’ (Мат. Гом.), мысліноўка ’сітцавая хустка з кветкамі’ (Сцяц.). З польск. muślin (ці з рус. муслин), якія з франц. mousseline ці з ням. Musselin ’тонкая тканіна’ ад назвы горада Мосул, што на рацэ Тыгр (Фасмер, 3, 16). Ад гэтай назвы горада паходзіць і ст.-бел. муселбесъ, масалбасъ, мусалбасъ ’баваўняная падкладка’ (< асм.-тур. Mosul і bez ’палатно’) (Булыка, Лекс. запазыч., 114; Рабаданава, БЛ, 21, 54).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мальта́н ’цёплая тканіна з бавоўны’, мальта́нка ’хустка с такой тканіны’ (КЭС, лаг.). З польск. multan ’сорт вельмі мяккай баваўняная тканіны’, якое з франц. molleton ’тс’. Гл. таксама малітан, мульт.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Васьме́рні мн. л. ’тканіна, палатно, тканае ў восем нітоў’ (Бяльк.). Да осмеро (параўн. васьмяры́к) ’восем’. Па ўтварэнню ідэнтычнае ўкр. восьмерня́ ’дошка, якая атрымліваецца пры распілоўцы ствала на восем частак’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

вуа́ль, ‑і, ж.

1. Лёгкая празрыстая тканіна.

2. Кавалак такой тканіны або сеткі на жаночых капелюшах. У пакоі сядзела Цыля.. На галаве зграбны капялюшык і густая чорная вуаль. Асіпенка.

3. Спец. Налёт на негатыве, які зніжае кантрастнасць фотаздымка.

[Фр. voile.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)