тах, выкл.

1. Гукаперайманне для абазначэння адрывістага гуку. Тах! — коратка бухае карабін. Карпюк.

2. у знач. вык. Ужываецца паводле знач. дзеясл. тахкаць. [Бацька:] — [Сабачка] дагоніць — ды за ногі быка! І сам тут жа — брык, ляжыць. А бык нагой — тах! Міма... Масарэнка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шмыгну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак.

Разм.

1. Аднакр. да шмыгаць.

2. Хутка, непрыкметна пайсці, знікнуць. Не марудзячы больш ні хвіліны, Сяргей, хаваючыся за машыну, шмыгнуў за вугал гаража. Мележ. [Гендарсан] адчыніў кантору, а сам шмыгнуў за перагародку. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вярну́ць², -ну́, ве́рнеш, ве́рне; -ні́; незак., што.

1. Мяняць напрамак руху, паварочваць.

В. машыну ўправа.

В. нос ад чаго-н. (адносіцца да каго-, чаго-н. з пагардай, грэбаваць кім-, чым-н.). Здушы верне (брыдка думаць пра што-н., глядзець на што-н.).

2. Валіць на бок, пераварочваць.

В. воз.

3. перан. Схіляць да чаго-н., даваць пэўны кірунак (думкам, размовам і пад.; разм.).

Мне вядома, куды ён верне.

4. перан., на каго-што. Перакладваць віну на іншага (разм.).

Сам вінаваты, а на другіх верне.

5. (1 і 2 ас. не ўжыв.), з чаго. Рухацца, падаць, узнімацца суцэльнай плынню.

Дым верне з коміна.

6. 3 цяжкасцю ўзнімаць пласты зямлі.

Трактар верне дзёран.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

спусці́цца, спушчу́ся, спу́сцішся, спу́сціцца; зак.

1. з чаго. Перамясціцца зверху ўніз.

С. з гары.

Сонца спусцілася ніжэй.

2. на што і без дап. Пра птушак, насякомых, лятальныя апараты: прызямліцца, сесці.

Верталёт спусціўся на пляцоўку.

3. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.), перан. Пра ноч, імглу, туман і пад.: наступіць, насунуцца.

На зямлю спусцілася ноч.

4. з чаго. Дайсці да заняпаду, разарыцца (разм.).

Трэба гаспадарку трымаць, каб не с. з яе.

5. Сарвацца з чаго-н., што ўтрымлівае.

Курок спусціўся сам па сабе.

Спусціцца на зямлю — вызваліцца ад мар, летуценняў, вярнуцца да рэчаіснасці.

|| незак. спуска́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

|| наз. спуск, -у, м. (да 1 і 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

насе́яцца, ‑сеюся, ‑сеешся, ‑сеецца; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пасеяцца. Кожную вясну адскоквае на пасеках .. малады сасняк, што сам насеяўся за вайну. Пташнікаў. // Нападаць густа, раўнамерна. Усюды насеяўся пыл.

2. Разм. Стаміцца, наравіцца сеючы; уволю, доўга пасеяць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прахво́ст, ‑а, М ‑сце, м.

Разм. лаянк. Нягоднік, падлюга. — От прахвост! Нагнаў на мяне страху, а сам у кусты. Бажко. Адно неадчэпна чаўплося ў галаве: Генадзь прахвост; ён ажаніўся з Вікторыяй, каб затуліцца на гады вучобы за ягоную, Міхалаву, спіну. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

праці́ўны, ‑ая, ‑ае.

Разм. Непрыемны, агідны, брыдкі. — І вось жа ведаеш, усведамляеш усё гэта і тым не меней робіш тое, ад чаго потым становішся праціўным сам сабе. Колас. Чорныя кропкі пылу ў гэтай шчэці рабілі яго яшчэ больш праціўным. Ермаловіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыцішэ́ць, ‑эю, ‑эеш, ‑эе; зак.

Разм. Тое, што і прыціхнуць (у 1 знач.). З наступленнем ночы горад прыцішэў. Гоман прыцішэў. □ Вера прыцішэла і амаль не ўтыкалася ў гутарку. Зарэцкі. Костусь асеў і прыцішэў у тыя дні, хадзіў сам не свой. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

па́сечны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да пасекі. Цяпер Міхалка ўсё гэта добра і сам ведае — і не толькі з дзедавых расказаў, а і з «Батанікі», і з тых кніжак, якія роўнымі радкамі стаяць на этажэрцы ў дзедавай пасечнай хатцы. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

апі́рышча, ‑а, н.

Тое, што і апора (у 1, 3 знач.). Сам [Лоўгач] нядаўна блукаў у змрочным карагодзе супярэчлівых думак, вагаўся, шукаў апірышча ў жыцці, каб не апусціцца, каб жыць па-людску. Савіцкі. Думкі пра сына былі цяпер адзіным апірышчам [Антона]. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)