Піськіжрыба піскуне’ (Бяльк.). Варыянт да піскаж (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сакларыба, від сіга’ (бых., Рам. 8). Няясна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

клёв рыб. / хоро́ший, плохо́й клёв (ры́ба) до́бра, дрэ́нна бярэ́цца;

клёв щу́ка начина́ет весно́й шчупа́к пачына́е бра́цца вясно́й.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пло́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

Невялікая прэснаводная рыба сямейства карпавых. Цяпер па рацэ плылі плоткі і малыя акуні, вусцёркі і яшчэ нейкая дробязь. Ваданосаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лешч, ляшча, м.

Прэснаводная рыба сямейства карпавых з плоскім целам. Вільнуўшы некалькі разоў бліскучым хвастом, ля маёй лодкі вынырнуў шырокі, як дошка, лешч і лёг на бок. Ваданосаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

склява́ць, склюю, склюеш, склюе; склюём, склюяце, склююць; зак., каго-што.

Клюючы, з’есці. Скляваць зерне. □ Вішанькі ў садочку Могуць пераспець, Вераб’і склююць іх... Корбан. / Пра рыбу. Рыба склявала чарвячка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Жыро́ўка ’востраў’ (Яшкін). Параўн. рус. алан. жиро́вкарыба, што нерастуе ў месцы, дзе яна звычайна водзіцца’, жирови́ще ’месца, дзе жыруе рыба’. Відаць, першапачаткова не проста востраў, а такі, дзе адбываецца жыраванне (гл. жыр). Параўн. яшчэ жыраво.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

лёд, лёду, ільду́ і (пасля галосных) льду, мн. ільды́ і (пасля галосных) льды, ільдо́ў (льдо́ў), м.

Вада, якая замерзла і перайшла ў цвёрды стан.

Палярныя льды.

Біцца як рыба аб лёд (разм.) — жыць у бядзе, дарэмна дабіваючыся лепшага.

|| памянш. лядо́к, -дку́, м.

|| прым. ледзяны́, -а́я, -о́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Клянчу́к ’малая рыба, падобная на язя’ (Жыв. сл.). Гл. клянёк.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мальжына́, мальжынка́ ’дробная рыба’ (брасл., Сл. ПЗБ). Да мальга́ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)