апара́тны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да апарата, звязаны з апаратам (у 1 знач.).

2. у знач. наз. апара́тная, ‑ай, ж. Памяшканне, дзе размешчана апаратура. Апаратная тэлецэнтра.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

закамо́рак, ‑рка, м.

Абл. Камора невялікіх памераў; цеснае памяшканне. Следам за людзьмі на сустрэчу с[я]лявы выйшла з хат, гарышчаў і розных спецыяльных закаморкаў усё кашэчае насельніцтва Падвалокі. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

канцыля́рыя, ‑і, ж.

Аддзел установы, заняты справаводствам, а таксама памяшканне гэтага аддзела. Калгасная канцылярыя. □ У канцылярыях займаліся сваімі справамі рахункаводы. Залескі. // Разм. жарт. Аб чыіх‑н. паперах, перапісцы.

[Лац. cancellaria.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

карэ́ктарскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да карэктара, належыць яму. Карэктарская работа. Карэктарская праўка. // у знач. наз. карэ́ктарская, ‑ай, ж. Памяшканне ў выдавецтве або друкарні, дзе працуюць карэктары.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пся́рня, ‑і, ж.

1. Асобнае памяшканне для сабак; сабакарня.

2. зб. Сабакі, мноства сабак. Хутка на «Келмаў» сігнал адгукнуліся суседнія сабакі. І неўзабаве цэлая псярня акружыла воз. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

се́ні, сяней; адз. няма.

Памяшканне паміж жылой часткай дома і ганкам у вясковых хатах. Кетэ моцна пацягнула.. [Іліко] за руку ў сені і моўчкі адкрыла дзверы ў пакой. Самуйлёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прыла́знікпамяшканне ў лазні, дзе распранаюцца і апранаюцца’ (ТСБМ, Нік. Очерки, П. С., Ласт., Касп., Інстр. 1, Янк. 1). Прыставачна-суфіксальнае да ла́зня (гл.). Параўн. смал. прила́зник ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

мане́ж, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Абгароджанае месца або спецыяльнае вялікае памяшканне для верхавой язды і конных практыкаванняў.

2. Арэна цырка.

3. Невялікая пераносная загародка для дзяцей, якія пачынаюць хадзіць.

|| памянш. мане́жык, -а, мн. -і, -аў, м. (да 3 знач.).

|| прым. мане́жны, -ая, -ае.

Манежная язда.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

насялі́ць, -сялю́, -се́ліш, -се́ліць; -се́лены; зак., што і кім-чым.

1. Засяліць людзьмі якую-н. мясцовасць, памяшканне і пад.

Н. бязлюдны край.

2. перан. Заняць, засяліць якую-н. мясцовасць (пра жывёл).

Зубры насялілі Белавежскую пушчу.

|| незак. насяля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е; наз. насяле́нне, -я, н. (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

манса́рда, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.

Жылое памяшканне пад самай страхой дома з косай столлю або сцяной. Па добра знаёмай крутой лесвіцы з абцёртымі прыступкамі.. [Вера] ўзабралася на мансарду. Асіпенка.

[Фр. mansarde.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)