гераі́зм, ‑у, м.

Праяўленне мужнасці, стойкасці, самаадданасці ў імя высокай мэты; доблесць, геройства. Працоўны гераізм савецкіх людзей. У барацьбе з нямецкімі фашыстамі беларускі народ праявіў масавы гераізм і самаахвярнасць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ідэнты́чны, ‑ая, ‑ае.

Кніжн. Такі самы, аднолькавы, раўназначны. Ідэнтычныя ўмовы. Ідэнтычныя па значэннях словы. □ Народ і нацыя. Мы рэдка задумваемся над тым, што гэта катэгорыі далёка не ідэнтычныя. Бярозкін.

[Ад лац. identicus.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

македо́нцы, ‑аў; адз. македонец, ‑нца, м.; македонка, ‑і, ДМ ‑нцы; мн. македонкі, ‑нак; ж.

Паўднёваславянскі народ, які складае асноўнае насельніцтва югаслаўскай Македоніі, некаторых раёнаў грэчаскай Македоніі і Балгарыі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

маркетры́, нескл., н.

Від дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, пры якім прадмет упрыгожваецца паборам наклееных фігурных пласцінак з розных народ дрэва, слановай косці, металу і пад.; упрыгожанне, малюнак з такіх пласцінак.

[Фр. marqueterie ад marqueter — спярэшчваць плямамі.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ні́ўхі, ‑аў; адз. ніўх, ‑а, м.; ніўхка, ‑і, ДМ ‑хцы; мн. ніўхкі, ‑хак; ж.

Народ, які жыве па ніжняму цячэнню Амура і на востраве Сахалін (устарэлая назва — гілякі).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

няўто́мны, ‑ая, ‑ае.

Разм. Тое, што і нястомны. Дзень добры, народ беларускі, няўтомны ў працы. Пушча. Творчасць — перш за ўсё настойлівая праца, няўтомныя пошукі, пакуты і радасці знаходак. Хадкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сама́лі і самалі́, нескл.; адз. сама́лі і самалі́, нескл., м. і ж.

1. Народ, які жыве на паўвостраве Самалі ў Афрыцы.

2. у знач. нескл. прым. Мова народа самалі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

у́льчы, ‑аў; адз. ульч, ‑а, м.; ульчанка, ‑і, ДМ ‑нцы; мн. ульчанкі, ‑нак; ж.

Народ тунгуса-манчжурскай моўнай групы, які жыве ў Хабараўскім краі ў раёне ніжняга Амура.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

харва́ты, ‑аў; адз. харват, ‑а, М ‑ваце, м.; харватка, ‑і, ДМ ‑тцы; мн. харваткі, ‑так; ж.

Паўднёваславянскі народ, які складае асноўнае насельніцтва Харватыі, што ўваходзіць у склад СФРЮ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ява́нцы, ‑аў; адз. яванец, ‑нца, м.; яванка, ‑і, ДМ ‑нцы; мн. яванкі, ‑нак; ж.

Інданезійскі народ, які жыве на некаторых астравах Малайскага архіпелага (Яве, Суматры, Калімантане і інш.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)