мело́дыка, ‑і, ДМ ‑дыцы, ж.

1. Сукупнасць меладычных сродкаў, уласцівых якому‑н. твору, творчасці народа, аўтара. Паэтычная сціпласць і выразнасць, мелодыка і гнуткасць верша складаюць аснову народнасці мовы Тараса Шаўчэнкі. Палітыка.

2. Вучэнне аб мелодыі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

знамяна́льны, ‑ая, ‑ае.

1. Важны, выдатны па значэнню. Знамянальная дата. Знамянальныя падзеі.

2. Які мае асаблівы сэнс, асаблівае значэнне. Усе глядзелі на сцягі, як на нейкую знамянальную з’яву. Шамякін.

3. Які мае самастойнае значэнне. Знамянальныя часціны мовы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ле́ксіка, ‑і, ДМ ‑сіцы, ж.

Сукупнасць слоў якой‑н. мовы ці дыялекта. Беларуская лексіка. Дыялектная лексіка. // Сукупнасць слоў, якія ўжываюцца ў якой‑н. сферы дзейнасці. Прафесійная лексіка. // Слоўнікавы склад твораў якога‑н. аўтара. Лексіка Якуба Коласа.

[Ад грэч. lexikos — слоўнікавы.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

макарані́зм, ‑а, м.

Кніжн.

1. Замежнае слова або выраз, які пранік у родную мову ў нязменным выглядзе.

2. Слова або выраз з жывой народнай мовы (французскай, італьянскай), якое пранікла ў літаратурную лацінскую мову з сярэдневяковай заходнееўрапейскай літаратуры.

[Фр. macaronisme.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

назо́ўнік, ‑а, м.

1. Часціна мовы, якая абазначае прадмет, мае катэгорыю роду і змяняецца па склонах і ліках.

2. У матэматыцы — лік у дробах, які паказвае, на колькі частак падзелена адзінка.

•••

Прывесці да агульнага назоўніка гл. прывесці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пры́тча, ‑ы, ж.

Кніжн. Іншасказальнае апавяданне з павучальным вывадам. Прытча пра блуднага сына. □ [У прамове] былі і цытаты з бібліі, і цэлы псалом, і дарэчы прыведзеная прытча. Лынькоў. // Іншасказальны выраз. [Ярошка:] — Кіньце гаварыць прытчамі, не люблю алегорый, эзопавай мовы. Дамашэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ску́тасць, ‑і, ж.

Адсутнасць свабоды, лёгкасці ў дзеяннях, паводзінах і пад., скаванасць. Госця адказала таксама па-французску. І хоць памылак у вымаўленні не было — празмерная правільнасць мовы лепей за памылкі казала аб скутасці чалавека, які гаварыў. Караткевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ка́федра, -ы, мн. -ы, -федр і -аў, ж.

1. Узвышэнне для лектара, прамоўцы.

Лектар падняўся на кафедру.

2. У вышэйшай школе: аб’яднанне спецыялістаў вучэбных дысцыплін, якія адносяцца да адной галіны навукі.

К. хіміі.

К. беларускай мовы і літаратуры.

3. Пасада епіскапа, які кіруе епархіяй.

|| прым. кафедра́льны, -ая, -ае (да 2 і 3 знач.; спец.).

Кафедральны сабор — галоўны сабор у горадзе, у якім богаслужэнне вядзе епіскап.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

склад², -у, М -дзе, м.

1. Сукупнасць частак, якія ўтвараюць адзінае цэлае; структура.

Лексічны с. мовы.

2. чаго або які. Сукупнасць людзей, якія ўтвараюць які-н. калектыў, арганізацыю.

С. праўлення.

3. Постаць, фізічны выгляд, будова (чалавека, жывёліны).

Спартыўнага складу юнак.

4. Асаблівасці думак, розуму і звычак, характар чаго-н.

Паэтычны с. душы.

Нацыянальны с. характару.

5. Парадак, сэнс, зладжанасць.

Жадаю вам ладу і складу.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

наста́ўнік, -а, мн. -і, -аў, м.

1. Той, хто выкладае ў школе, а таксама наогул асоба, якая вучыць чаму-н.

Н. мовы і літаратуры.

2. Той, хто наогул з’яўляецца натхняльнікам, хто кіруе, вучыць чаму-н.

Духоўныя настаўнікі.

3. Той, хто дапамагае каму-н. асвоіць спецыяльнасць на прадпрыемстве, прывівае працоўныя навыкі.

|| ж. наста́ўніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

|| прым. наста́ўніцкі, -ая, -ае (да 1 знач.).

Н. калектыў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)