часо́вы, -ая, -ае.

Які існуе, дзейнічае на працягу пэўнага часу; проціл. пастаянны.

Часовае пасведчанне.

Часовае месца жыхарства.

Часовая работа.

|| наз. часо́васць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́селіць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак., каго-што.

Прымусіць пакінуць месца жыхарства; перасяліць з аднаго месца на другое. Выселіць з кватэры. Выселіць у суседнюю вёску.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зру́шыцца, ‑шуся, ‑шышся, ‑шыцца; зак.

Скрануцца з месца; перамясціцца. Першыя машыны ўжо зрушыліся з месца, уся калона ўздрыгнула і, як нешта жывое, папаўзла. Хомчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

метаста́з, ‑у, м.

1. Перамяшчэнне ўзбуджальніка хваробы ў арганізме з аднаго месца на другое.

2. Месца захворвання, якое ўзнікла ў выніку перамяшчэння такога ўзбуджальніка.

[Ад грэч. metastasis — перамяшчэнне.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́пучына, ‑ы, ж.

Разм. Выпучанае месца; выпукліна.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ва́пнішча, ‑а, н.

Месца, дзе капаюць вапняк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

салетрава́рня, ‑і, ж.

Месца, дзе вырабляецца салетра.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вандро́ўны, ‑ая, ‑ае.

1. Які часта пераходзіць, пераязджае з месца на месца. Вандроўны статак жывёлы. Вандроўны кравец. □ У лазняку спынілася нейкая вандроўная групка немцаў, што адступалі да Бярэзіны... Мележ. // Які працуе не на пастаянным месцы; перасоўны. Вандроўны тэатр.

2. Уласцівы вандроўніку, звязаны з вандраваннем; вандроўніцкі. Вандроўнае жыццё.

3. Які не мае аселасці, вандруе з месца на месца; качэўны. Вандроўныя плямёны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

валача́шчы, ‑ая, ‑ае.

Разм. Які пастаянна пераходзіць з месца на месца, не маючы пэўнага прытулку. Валачашчая сука прыбілася сюды і паспела ўжо тут ашчаніцца. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вітры́на, -ы, мн. -ы, -ры́н, ж.

Месца за акном магазіна, зашклёная шафа або скрынка для паказу розных тавараў.

Вітрыны магазінаў.

|| прым. вітры́нны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)