Кічка1 ’гронка’ (Мат. Гом.), ’хамуціна, падціснутая пад клешнямі хамута’, ’валік з ануч, які насілі маладзіцы пад чапцом’ (Нар. словатв., Тарнацкі, Studia). Рус. кичка ’сабраныя ў пучок валасы жанчыны’, укр. кичка ’старадаўні галаўны ўбор жанчыны’, ’пракладка пад хамутом’, балг. кичка ’галаўны ўбор’, серб.-харв. (ц.-слав.) кычькаваласы’, польск. kiczka ’пучок, звязка, маленькі сноп саломы, валік валасоў у жанчыны’, чэш. kyčka ’пучок валасоў, чуб, кутас, вязка’. Да прасл. kyčьka < kyka. Параўн. укр. кика ’галаўны ўбор маладой’, рус. кика ’жаночы галаўны ўбор’, ’частка хамута’, ст.-рус. кыкаваласы на галаве, павязка’, ст.-слав. кыка ’пучок валасоў’, балг. кика ’тс’, серб.-харв. ки̏ка ’каса’, славен. кіка ’пучок валасоў’. Параўн. апафанічныя варыянты: лат. kika ’чуб’, ст.-інд. kucáte ’звіваецца’. Махэк₁, 243 мяркуе аб першасным значэнні ’пучок валасоў, чуб’ для прасл. kyka.

Кі́чка2 ’сечка (для рубкі чаго-небудзь)’ (Мат. Гом.). Няясна. Магчыма кантамінацыя, семантычнае прыпадабненне кічка1 да сечка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

бо́брык, ‑у, м.

1. Від сукна з кароткім стаячым ворсам. Паліто з бобрыку.

2. у знач. прысл. бо́брыкам. Пра кароткую мужчынскую стрыжку, пры якой спераду пакідаюцца стаячыя валасы. Стрыгчы бобрыкам.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аблысе́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

Страціць валасы, зрабіцца лысым; палысець. Здавалася.. [бацька] паменшаў, раздаўся ў плячах, зусім аблысеў. Грахоўскі. // перан. Агаліцца, пазбавіцца покрыва. □ Снег хутка раставаў, і за дзень узгоркі аблыселі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

калма́ціць, ‑мачу, ‑маціш, ‑маціць; незак., каго-што.

Рабіць калматым; кудлаціць, касмаціць. Ярмоленка пры слове «буксір» моршчыў твар, калмаціў каротка падстрыжаныя валасы. Сіўцоў. Ля берага вецер калмаціць Густую чупрыну трысця. Кляўко.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прычаса́цца, ‑чашуся, ‑чэшашся, ‑чэшацца; зак.

Расчасаць, прыгладзіць сабе валасы. [Кузьма] павярнуўся назад, зайшоў у сваё купэ, завязаў гальштук і прычасаўся. Дуброўскі. // Зрабіць сабе якую‑н. прычоску. Прычасацца па модзе. Прыгожа прычасацца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

во́лас, ‑а і ‑у; мн. валасы, ‑оў; м.

1. ‑а. Рагавое ніткападобнае валакно на скуры чалавека і жывёл. Сівы волас. // толькі мн. Расліннасць на галаве чалавека; шавялюра. Селянін без шапкі з ускудлачанымі валасамі віхрам імчаўся на шпаркім кані. Колас.

2. ‑у, зб. Такое валакно з конскага хваста або грывы, якое ўжываецца для розных тэхнічных патрэб. Конскі волас.

•••

Валасы (сталі) дыбарам — пра пачуццё жаху, вялікага страху, зведанага кім‑н.

Волас з галавы не ўпаў — застацца некранутым, не панесці страты; не панесці ніякага пакарання.

Волас у волас — такія падобныя адзін на аднаго, што цяжка адрозніць.

Дажыць да сівых валасоў гл. дажыць.

І на волас не заснуў — зусім, ніколькі не заснуў.

Ірваць на сабе валасы гл. ірваць ​1.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чарня́вы, ‑ая, ‑ае.

Які мае цёмныя валасы і смуглы твар; з цёмнымі валасамі. Перад .. [Евай] стаяў незнаёмы чарнявы хлопец з бліскучымі цёмнымі вачыма. Колас. [Лёнік] зняў кепку,.. выцер далонямі мокрыя ад поту скроні, чарнявую галаву, твар. Марціновіч. // Чарнаваты, цёмны (пра валасы); смуглы (пра твар). Чарнявы, з тонкім носам і прыгожымі вусікамі твар лейтэнанта ажывіўся, у вачах мільганулі хітрыя іскрынкі. Мележ. Калі дзяўчына села і паправіла на галаве зблытаныя чарнявыя валасы, Святлана ўбачыла, што гэта — машыністка. Кулакоўскі. / у знач. наз. чарня́вы, ‑ага, м.; чарня́вая, ‑ай, ж. Алёшка ціха сказаў да чарнявага слова, і той пайшоў з хаты. Мікуліч. А там, за вечным ціхім снегам, Які не сходзіць з галавы, Дарожкі-сцежкі, што абегаў, Калі чарнявую лавіў. Семашкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Распа́куляць ’раскалмаціць’ (іўеў., Сл. ПЗБ). Параўн. па́кулле ’пакля’ (гл.), польск. зніж. pakuły мн. л. ’валасы’, літ. pãkulos, лат. pakulas ’тс’, што Лаўчутэ (Балтизмы, 18–19) лічыць запазычаннем у літоўскія гаворкі з ням. Pakullas ’вяроўка з рэштак лёну’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сыпу́чы, ‑ая, ‑ае.

1. Тое, што і сыпкі (у 1 знач.). Тут ру да сапраўды падобная на соль — сыпучая, толькі ружовая. Чаркасаў. З пылам сыпучым .. Вецер пад полем не раз пралятаў. Колас. За вокнамі скавытаў вецер і гнаў сухі сыпучы снег. Грахоўскі. Ад грэйдэрнай сыпучай магістралі Сцяжынка ўлева павяла. Астрэйка.

2. Які рассыпаецца; пушысты, лёгкі (пра валасы). Люська спярша расчэша свае вільготныя кудзеркі, затым бярэцца за Сабініны валасы — важкія, сыпучыя каштанавыя пасмы. Ракітны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

азна́чыцца, ‑чыцца; зак.

1. Стаць прыметным; абазначыцца, вырысавацца. Пахмурнымі ценямі азначыліся маршчыны на лбе. Пестрак. Бялявыя валасы Алеся яшчэ выразней азначыліся на падушцы. Броўка.

2. перан. Намеціцца, вызначыцца. Азначыўся круг сяброў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)