спабо́рніцтва ср.

1. соревнова́ние, состяза́ние;

с. па пла́ванні — соревнова́ние (состяза́ние) по пла́ванию;

2. юр. состяза́ние;

с. старо́н у судзе́ — состяза́ние сторо́н в суде́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

цэль ж. цель;

стральба́ па закры́тых цэ́лях — стрельба́ по закры́тым це́лям;

біць у ц. — бить в цель;

біць мі́ма цэ́лі — бить ми́мо це́ли

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

эта́п, -пу м., в разн. знач. эта́п;

~пы развіцця́ наро́днай гаспада́ркі — эта́пы разви́тия наро́дного хозя́йства;

па ~пеист. по эта́пу;

~памист. эта́пом

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Панадво́рак ’двор каля жылога або адміністратыўнага будынка’ (ТСБМ, Шат., Янк., Гарэц.), панадво́ркупа панадворку’ (ТС). З па і надворак (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Туро́міна — у каляднай песні: Го‑го‑го, каза … Не хади, каза, / Па туром, туром /Па туромини (рагач., Рам. 8). Няясна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ве́рхам, прысл.

1. Седзячы на кані, спусціўшы ногі па абодва бакі яго; седзячы на кім‑, чым‑н., як на кані. [Ладынін:] — Хочацца прабегчы па разоры паміж жытам, праехаць верхам на кані... Шамякін. Па аслах, мулах і вярблюдах мараканскія сяляне ездзяць верхам і перавозяць грузы. В. Вольскі.

2. Зверху, па версе. Агонь імкліва пашырыўся і ўзляцеў на верхавіны ялін і соснаў — і пайшоў шумець нізам і верхам. Шчарбатаў.

•••

Верхам сесці на каго гл. сесці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

інстру́кцыя, ‑і, ж.

1. Кіруючыя ўказанні, падрабязныя настаўленні. Гэта быў нават не даклад, а хутчэй інструкцыя: што рабіць камуністам і камсамольцам у гэтыя дні па вёсках, занятых гітлераўцамі. Лынькоў.

2. Даведачнае выданне ў выглядзе брашуры або лістоўкі, якое змяшчае ўказанні па рэгуляванню грамадскай ці вытворчай дзейнасці або правілы карыстання прамысловым вырабам. Інструкцыя па ўкладанню слоўніка. Інструкцыя да тэлевізара. Рабіць па інструкцыі. □ Мы перачытвалі інструкцыю, мянялі шчоткі і ледзь не спалілі матор. Жычка.

[Ад лац. instructio — наказ, настаўленне.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зве́рыцца, ‑руся, ‑рышся, ‑рыцца; зак.

1. Праверыць што‑н. па якіх‑н. даных, зрабіць даведку. Пару разоў ён зверыўся па гадзінніку, пэўна мяркуючы расцягнуць зборы да гудка. Гартны.

2. Разм. Зняверыцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

марыяне́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

1. Тэатральная лялька, якой кіруе акцёр пры дапамозе спецыяльнага прыстасавання.

2. перан. Чалавек, урад, які слепа дзейнічае па ўказцы, па волі іншых.

[Фр. marionnette.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нешыро́кі, ‑ая, ‑ае.

Невялікі па шырыні; даволі вузкі. Па баках нешырокай малапаезджанай дарожкі, сярод розных траў і кветак, багата рос і ўжо выспяваў пахучы кмен. Колас. Нешырокая пясчаная вуліца пуставала. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)