медзь, ‑і, ж.
1. Хімічны элемент, метал чырванаватага колеру, вязкі і коўкі. // перан. Пра колер, які нагадвае колер медзі; чырвона-жоўты. Асенніх лісцяў плаўленая медзь кладзецца, астываючы, пад ногі. А. Вольскі. А неба звінела дубамі І сыпала медзь жалудоў. Пысін.
2. зб. Вырабы з гэтага металу. Не трубіў на зары гарніст, Не грымела аркестраў медзь. Панчанка.
3. зб. Разм. Медныя грошы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ду́дка, ‑і, ДМ ‑дцы; Р мн. ‑дак; ж.
1. Народны духавы музычны інструмент у выглядзе драўлянай або чарацянай трубкі з круглымі дзірачкамі. За бакавым узгоркам чуліся высвісты пастуховых дудак. Гартны.
2. Разм. Сцябліна, звычайна пустая ўнутры. Дудкі чароту. □ Я іду паўз платы, за якімі зелянеюць дудкі цыбулі. Наўроцкі.
•••
Іграць у адну дудку гл. іграць.
Скакаць пад чыю дудку гл. скакаць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
карата́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак. (у спалучэнні са словамі, якія абазначаюць час).
Разм. Бавіць час так, каб ён праходзіў незаўважна. І жыў ён [Сымон] птушкай пералётнай. Хоць, праўда, ў вырай не лятаў, А больш на печы бестурботна Зімою ночы каратаў. Колас. Прыйшоў працаваць — няма чаго часу каратаць. З нар. // Перажываць час, падзеі і пад. Сумесна гады караталі, Ішлі па дарогах вайны. Калачынскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
завіхры́цца 1, ‑рыцца; зак.
1. Закружыцца, узняцца віхрам. Завіхрыўся пыл на дарозе. □ Ужо з комінаў хат гаманлівых Завіхрыўся дымок кучаравы І расплыўся ў блакітным бяздонні. Журба. Шуганула імклівая полька. Завіхрыліся пары. Пестрак.
2. перан. Бурна праявіцца; забурліць, закіпець (пра падзеі, пачуцці і пад.). Завіхрылася жыццё і бурліць, як чорны вір. Колас.
завіхры́цца 2, ‑рыцца; зак.
Падняцца віхрамі, пасмамі. Салома на страсе завіхрылася.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
мя́ты, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад мяць (у 1–4 знач.).
2. у знач. прым. Які стаў няроўным, нягладкім; пакамечаны. Гаварыў.. каржакаваты мужчына .. з пажылым і простым сялянскім тварам пад мятай палявой канфедэраткай. Брыль. // Спец. Ціснёны (аб тканінах). Мяты плюш.
3. у знач. прым. Пазбаўлены пругкасці, цвёрдых пругкіх частак. Мятая трава. Мяты лён.
•••
Мятая пара (спец.) гл. пара.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
надыхо́дзячы,
1. ‑ая, ‑ае. Дзеепрым. незал. цяпер. ад надыходзіць.
2. ‑ая, ‑ае; у знач. прым. Які набліжаецца, настае, пачынаецца (пра час, падзеі, стан і пад.). Гамонячы пра надыходзячыя канікулы, мы спусціліся з узгорка і выйшлі на сцяжынку, па якой усю зіму хадзілі ў школу. Рунец. Імчаўся рэактыўны карабель Насустрач надыходзячаму дню. Аўрамчык.
3. Дзеепрысл. незак. ад надыходзіць (гл. надысці ў 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
на́сып, ‑у, м.
1. Узвышэнне, зробленае шляхам насыпкі зямлі, грунту і пад. На некаторых магілах пачала прабівацца трава, на ёй блішчалі скупыя кроплі расы, а большасць насыпаў яшчэ жаўцела зверху глыбінныж жвірам. Кулакоўскі. Дарожны насып з двух канцоў моста быў вельмі высокі. Ставер.
2. у знач. прысл. на́сыпам. Спец. У рассыпаным стане (пра спосаб захавання і перавозкі). Дробныя радыёдэталі ўпакоўваюць насыпам.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
павыво́дзіцца, ‑дзіцца; зак.
1. Перастаць існаваць, знікнуць; аджыць свой век — пра ўсіх, многіх або ўсё, многае. Усе плямы павыводзіліся. Не будзе вады — павыводзіцца рыба. □ Госці і пачастункі сярод хутаранцаў павыводзіліся ўшчэнт. Чорны.
2. Вывесціся з яйца, лічынкі і пад. — пра птушак, насякомых. Буслы, якія павыводзіліся ў гнёздах, сталі дарослыя і цяпер кожную раніцу разам са сваімі бацькамі кружылі высока ў небе. Сіняўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падва́л, ‑а, м.
1. Памяшканне пад першым паверхам будынка ніжэй узроўню зямлі, якое прызначаецца для розных гаспадарчых патрэб. Каля бітай дарогі стаіць вялізны пусты дом, даўно закінутая дача з цагляным падвалам. Колас.
2. Ніжняя частка газетнай старонкі, звычайна аддзеленая рыскай, дзе змяшчаецца асобны артыкул, а таксама артыкул, змешчаны на ніжняй частцы газетнай старонкі. Артыкул быў грунтоўны і вялікі — на цэлы падвал. Шахавец.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паддзёўка, ‑і, ДМ ‑дзёўцы; Р мн. ‑дзевак; ж.
Мужчынскае верхняе адзенне, з гузікамі ад пляча да нізу на адным баку і са зборкамі на таліі. [Выжлік] быў апрануты ў забруджаныя, парваныя на каленях вайсковыя штаны і шэрую мультановую паддзёўку. Дуброўскі. Адразу за.. [вучнямі] у кабінет ступіў бялявы хлопец у зацяганай, але крамнай паддзёўцы, у ружовай і залатанай пад каўняром нязрэбнай сарочцы. Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)