вастры́ца, ‑ы, ж.

Невялікі гліст, які паразітуе ў кішэчніку чалавека.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

каксі́т, ‑у, М ‑сіце, м.

Запаленне тазасцегнавога сустава ў чалавека.

[Ад лац. coxa — сцягно.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гістало́гія, ‑і, ж.

Навука аб будове тканак чалавека і жывёлы.

[Ад грэч. histos — тканка і logos — вучэнне.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лямбліёз, ‑у, м.

Захворванне органаў стрававання чалавека, якое выклікаецца лямбліямі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прагнаты́зм, ‑у, м.

Выступленне ўперад верхняй і ніжняй сківіцы чалавека.

[Грэч. pro — уперадзе і gnathos — сківіца.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

касма́ч, ‑а, м.

Разм. Пра касматага чалавека або жывёліну; кудлач.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыніжа́льны, ‑ая, ‑ае.

Які прыніжае чалавека, яго чалавечую годнасць; зневажальны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Вясе́лячы (газ) ’закіс азоту, які ап’яняе чалавека’ (БРС). Запазычанне (калька) з рус. веселящий (газ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кі́длы ’жвавы, увішны (пра чалавека)’ (Жыв. сл., КЭС, лаг.). Лексікалізаваны дзеепрыметнік да кідаць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тую́ба, тую́біна ‘абразлівая, лаянкавая назва маўклівага, лянівага чалавека’ (полац., Волк.). Няясна, параўн. туебень, гл.