маца́к, ‑а і ‑у, м.

Разм.

1. ‑а. Здаровы, моцны чалавек.

2. ‑у. Моцны тытунь або напітак. «Ідзі, Аўдоля, пасядзі, трохі адпачні. Закуры .. мацаку, усё роўна ты ў нас за мужчыну ідзеш». Крапіва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пасцяга́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Тое, што і пасцягваць. Гуменца, крытае саломай, Ад доўгіх часаў пасівела, Салома кудламі вісела, Яе вятры параздзімалі, А трохі хлопцы пасцягалі, На стрэху лазячы, бывала. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пасы́каць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Сыкаць некаторы час. Пугач яшчэ трохі патузаўся, пасыкаў, пашчыпаў Ігната за рукаў, а потым, нібы прымірыўшыся са сваім лёсам, падкурчыў касматыя лапы, вытрашчыў жоўтыя вочы і заціх. Ляўданскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прымя́ты, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад прымяць.

2. у знач. прым. Які прымялі; трохі змяты. На тым месцы, дзе .. [Ніна] ляжала, цяпер застаўся след прымятай травы ды кусток спелых расціснутых суніц. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыпало́хаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Разм. Трохі напалохаць; прыстрашыць. — Цяжкасці мяне прыпалохалі, як ты казала, бугры на дарозе. Усё неяк да спакойнага кроку цягнула, не ў ногу з жыццём ішоў... Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыплю́снуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак., каго-што.

1. Націснуўшы, зрабіць плоскім, трохі сплюшчыць. Прыплюснуць галоўку цвіка.

2. Сціснуць, закрыць (павекі). Станішэўскі.. хітра прыплюснуў павекі, пакрытыя чырвонай сеткай жылак. Асіпенка. [Паненка] прыплюснула пяшчотна вейкі. Дубоўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыхварну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак.

Разм. Тое, што і прыхварэць. — Што яму зробіцца, твайму дзіцяці? Мала што там прыхварнула — паправіцца. Крапіва. [Пятрок] прыхварнуў трохі, дык задарма павезлі лячыць на цёплыя воды... Рылько.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разгульта́іцца, ‑аюся, ‑аішся, ‑аіцца; зак.

Разм. Стаць гультаём; разленавацца. — А! — трасе дзед галавою: — і самі трохі вінаваты — разгультаіліся. Была пагода, на што ўжо лепшая пагода для ўборкі? Можна было б і прыбраць... Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рыжава́ты, ‑ая, ‑ае.

Трохі, злёгку рыжы. Валасы яго белыя, як лянок, выгаралі на сонцы і сталі рыжаватымі. Чарнышэвіч. Нізенькі і рыжаваты чалавек, пабачыўшы Міхася, ускочыў з табурэткі, замахаў рукамі, выгукнуў нешта незразумелае. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

трая́чка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.

Разм. Грашовы знак вартасцю ў тры рублі. Маючы ў кішэні скамечаную траячку, дарожны майстар завярнуў у рэстаранчык, каб трохі сагрэцца і падняць настрой. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)