ха́та, -ы, ДМ ха́це, мн. -ы, хат, ж.

1. Жылая сялянская пабудова, зрубленая з бярвення.

2. Унутраная частка такой пабудовы.

Х. была чыста прыбрана.

За чысцінёй у хаце сочаць, але ад парога хаты не мятуць (з нар.).

3. Асобны сялянскі двор, гаспадарка; асобная сям’я.

Пасёлак у дваццаць хат.

|| памянш. ха́тка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так, ж. (да 1 і 2 знач.).

|| прым. ха́тні, -яя, -яе (да 1 і 2 знач.).

Хатнія дзверы.

Хатнія рэчы.

Хатняя работа.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нясце́рпна,

1. Прысл. да нясцерпны.

2. безас. у знач. вык. Цяжка, немагчыма сцярпець, вынесці; невыносна. Міша і чырванеў, і бялеў ад такой размовы, і чмыхаў носам, а потым, калі ўжо вельмі стала нясцерпна, ледзь не расплакаўся. Якімовіч. Сядзець і чакаць невядома якой кары было для Сценкі нясцерпна. Хомчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

не... (а таксама ня...), прыстаўка.

1. Надае слову значэнне, процілеглае значэнню гэтага слова без такой прыстаўкі, напрыклад: невыгода, незямны. // Тое ж, але з адценнем абмежаванасці, нязначнасці, напрыклад: недурны, неблагі.

2. Надае слову значэнне адмаўлення таго, што абазначае данае слова без гэтай прыстаўкі, напрыклад: неакуратны, непаспяховы; недаступнасць, непаслухмянасць; невыпадкова, недалёка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абмяня́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак., каго-што.

1. Аддаць адно што-небудзь і атрымаць замест яго другое. Абмяняць насенне. Абмяняць кніжкі ў бібліятэцы. // Спец. За адзін тавар атрымаць іншы такой самай вартасці. Абмяняць тавар на тавар.

2. Памылкова ці наўмысна ўзяць чужую рэч замест сваёй. У гардэробе абмянялі паліто.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ва́нна, ‑ы, ж.

1. Вялікая прадаўгаватая пасудзіна для мыцця, купання. Дзіцячая ванна. Мыцца ў ванне. // Спец. Пасудзіна рознай формы і памеру для вадкасці, у якую апускаюць розныя прадметы пры іх апрацоўцы.

2. Працэс мыцця, купання ў такой пасудзіне. Прыняць гарачую ванну.

3. Лячэбна-прафілактычны сродак. Паветраныя ванны. Сонечныя ванны.

[Ням. Wanne.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гне́ўны, ‑ая, ‑ае.

Ахоплены гневам; раззлаваны. Такой узрушанай Зіна бачыла.. [Ганю] упершыню. Нервовую, усхваляваную, гнеўную. Грамовіч. // Які выражае гнеў; з гневам. Гнеўны погляд. Гнеўны пратэст. □ Пачуўшы ляпанне стрэльбы, мядзведзь з гнеўным мармытаннем рынуўся на Тадэўчыка. Бядуля. // перан. Грозны, суровы. Рыбак на успененых гнеўных прасторах Плыве праз сцюдзёны туман. Хведаровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пуля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; незак.

Разм. Страляць; кідаць чым‑н. у каго‑, што‑н. — А скажы мне, хлопча: у які бок [стрэльба] пуляе? У зайца ці ў таго, хто па зайцу?.. Ракітны. — Бог з ёй, з такой Амерыкай, калі ў цябе пуляюць тут ні за што ні пра што. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разагну́ць, ‑гну, ‑гнеш, ‑гне; ‑гнём, ‑гняце; зак., каго-што.

Выпрастаць, распрастаць сагнутае. Рыбіна, схапіўшы жыўца на такой жарліцы, разагне мяккі кручок на канцы спіралькі і пачне сцягваць лёску пад лёд. Матрунёнак. Кавалак паслушна лёг на вызначанае яму месца на версе шліхты. Мужчыны разагнулі натруджаныя спіны і крыху адсапліся. Крапіва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падражні́цца, ‑дражнюся, ‑дражнішся, ‑дражніцца; зак.

1. Дражніцца некаторы час. [Брыгадзір:] — Бывала, нас, малых, так і цягнула залезці ў папоўскі сад, падражніцца з папоўскімі сабакамі. Якімовіч.

2. Даць падставу каму‑н. спадзявацца на што‑н. Грыша зразумеў, што ў калекцыі Валіка такой этыкеткі няма, і вырашыў падражніцца. — Што дасі? Фабрыка «Маяк». Жычка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

багі́ня, ‑і, ж.

У антычнай міфалогіі і некаторых рэлігіях — бажаство жаночага полу. Зусім недалёка ад станцыі з такой літаратурна-гістарычнай назвай знаходзяцца руіны храма фінікійскай багіні Таніт. В. Вольскі. // перан. Пра жанчыну ідэальнай прыгажосці і грацыі. Я шмат багінь спакуслівых І ласкавых страчаў, Але табе, паэзія, Ніколі не здраджаў. Танк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)