◎ Прыця́гавіч, прыцягваў ’тоўстая вяроўка для ўціскання снапоў, сена на возе’ (смарг., Шатал.; Сл. ПЗБ). Вытворнае ад пры- цягаваць, прыцягваць (гл. цягаць) з суф. ‑іч, ‑іца. Аб суфіксацыі гл. Сцяцко, Афікс. наз., 44–45. Параўн. рус. притяговалышк ’тс’, притягуш ’вяроўка, якой звязваецца, увязваецца нешта’, балг. притягапка ’рубель, уціскаючы сена пры дапамозе вяроўкі’ і пад.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Саба́чына ’грубае з тоўстым сцяблом сена, трава (якую не хоча есці жывёла’ (Нар. словатв.). Да сабакаj (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
вы́насіць, -нашу, -насіш, -насіць; -нашаны; зак.
1. што. Перанесці за некалькі прыёмаў усё, поўнасцю.
В. сена з балота.
2. каго. Пра маці: пранасіць у сабе да родаў.
В. дзіця.
3. перан., што. Абдумаць да поўнай яснасці, закончанасці.
В. новы замысел.
4. што. Выцерці, працерці ў выніку доўгага нашэння.
Вынашаны касцюм.
|| незак. выно́шваць, -аю, -аеш, -ае (да 2—4 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
прытрыма́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -ы́маны; зак.
1. каго-што. Злёгку ўтрымаць, не даючы рухацца або ўпасці.
П. каня.
П. збан.
2. што. Тое, што і затрымаць (у 2 знач.).
Дажджы прытрымалі ўборку збожжавых.
3. перан., каго-што. Патрымаць да некаторага часу, прыберагчы; не пусціць у продаж.
П. сена к вясне.
П. тавар.
|| незак. прытры́мліваць, -аю, -аеш, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
агрэ́бкі, ‑аў; адз. няма.
Разм. Рэшткі сена пасля стагавання, накладвання воза і пад. — На, яшчэ на рубель пакладзі агрэбкі. Закуска ж з цябе, помні, — ускінуў Чачык некалькі ахапкаў сябру пад ногі. Пташнікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
замо́кнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; пр. замок, ‑ла; зак.
Разм.
1. Стаць мокрым, вільготным; намокнуць. Сена замокла. Запалкі замоклі.
2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Набрыняўшы ад вільгаці, перастаць цячы. Бочка замокла.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
клу́ня, ‑і, ж.
Абл. Гаспадарчы будынак для складвання снапоў, сена; пуня. — Ах, божачка мілы! А я ж думала, што [свята] заўтра! — ускінула рукамі Аўгіння: — Лукаш мой даўно пайшоў у клуню малаціць грэчку! Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
затачы́цца, ‑тачуся, ‑точышся, ‑тачыцца; зак.
Разм. Пралезці, праціснуцца ў глыб, у сярэдзіну чаго‑н. Затачыцца ў натоўп. □ Хацеў [Мітрафанка] кінуцца ў адрыну, затачыцца ў сена і перабыць ліхую гадзіну, дачакацца, пакуль прыйдзе бацька. Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
назграба́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.
Згрэбці нейкую (часцей вялікую) колькасць чаго‑н. Назграбаць снегу. □ Сена было зверху сухое.. Мы назграбалі сушэйшага, натапталі поўную лодку, прывезлі, амаль што набілі ім нашы палаткі. Гаўрылкін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нацерушы́цца, ‑цярушыцца; зак.
1. Насыпацца, высыпацца. [Андрэй] хадзіў па двары, зграбаў.. сена, што нацерушылася з вазоў, падбіраў палянякі дроў. Чарнышэвіч.
2. безас. Напалаць у якой‑н. колькасці (пра дробны снег). Нацерушылася снегу за ноч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)