партбюро́, нескл., н.
Партыйнае бюро — кіруючы выбарны орган пярвічнай партыйнай арганізацыі. Сакратар партбюро. □ Доўга члены партбюро і радавыя камуністы заклапочана радзіліся, шукалі новых шляхоў паляпшэння працы. Сабаленка. // Пасяджэнне, сход гэтага органа. Сёння ў 16 гадзін партбюро.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
по́ўнік, ‑а, м.
Разм. Поўны месяц, поўня. Месяц-поўнік як бы веславаў па сініх хвалях неба, і гэтак было хораша на зямлі і ў высях. Сабаленка. У акно глядзеў і заліваў пакой серабрыстым святлом поўнік. Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прарэ́зка, ‑і, ДМ ‑зцы, ж.
1. Дзеянне паводле дзеясл. праразаць — прарэзаць (у 1 знач.).
2. Р мн. ‑зак. Прарэзаная дзірка для зашпільвання, прышпільвання чаго‑н. З кішэнькі ў кішэньку быў працягнуты праз прарэзаў ланцужок. Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прахаладзі́ць, ‑ладжу, ‑лодзіш, ‑лодзіць; зак., каго-што.
Ахаладзіць каго‑, што‑н., зрабіць больш халодным што‑н. — Паглядзі бо, Савета, якога квасу — душу прахаладзіць, — папрасіў [Атаманавіч]. Паўлаў. — Ты, мабыць, яго прахаладзіла, бо чаго ж бы ён асіп. Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
супакае́нне, ‑я, н.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. супакойваць — супакоіць.
2. Стан паводле знач. дзеясл. супакойвацца — супакоіцца. Мне хацелася пабегчы за .. [Тамарай], сказаць ёй нешта такое, што б прынесла ёй супакаенне. Сабаленка. [Марына] шукала супакаення ў працы. Шарахоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сянні́к, сенніка, м.
1. Матрац, набіты сенам ці саломай. Свежым сенам сяннік гаспадыня набіла. Зарыцкі. На .. [нарах] ляжалі адзін каля аднаго сеннікі, напханыя саломай. Пальчэўскі.
2. Абл. Адрына. Да сянец хаты было прыбудавана нешта накшталт сенніка. Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
хлус, ‑а, м.
Той, хто хлусіць; манюка. Шафранскага я толькі адзін раз бачыў у вочы, на выпускным вечары, але чуў, што гэта чалавек нязломны, суровы і патрабавальны, што ён вельмі не любіць хлусоў і манюк. Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вымалёўвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Рабіцца больш выразным. Не паспее добра сцямнець, як ужо на ўсходзе вымалёўваецца залаты пасак світанку, і адразу ж прачынаецца лясное птаства. Сабаленка. Чым бліжэй пад’язджаў кабрыялет, тым ясней вымалёўваўся двухпавярховы будынак з доўгім мезанінам і двума балконамі. Караткевіч. // Праясняцца ў свядомасці, рабіцца зразумелым; уяўляцца. І чым больш паглыбляўся Анатоль у кнігі, тым больш яскрава вымалёўвалася перад ім будучыня — камунізм. Асіпенка. А я не мог заснуць аж да самага світання: усё маё дзяцінства вымалёўвалася перада мной. Сабаленка.
2. Зал. да вымалёўваць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
басано́гі, ‑ая, ‑ае.
Тое, што і босы. За рыбакамі, як гракі за аратым, спяшаюцца басаногія хлапчукі. В. Вольскі. / у перан. ужыв. На момант заплюшчваю вочы і бачу сваё басаногае дзяцінства: бачу яго не вачамі, а думкамі. Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вы́віжаваць, ‑жую, ‑жуеш, ‑жуе; зак., каго-што.
Разм. Тайна сочачы за кім‑, чым‑н., выведаць што‑н. раней невядомае, сакрэтнае. [Рыгор:] — Здаецца ж, у той асенні вечар нідзе ні жывой душы не было. Хто б мог вывіжаваць? Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)