храмасо́ма, ‑ы, ж.

Спец. Пастаянная састаўная частка клетачнага ядра жывёльных і раслінных арганізмаў, носьбіт спадчыннага рэчыва.

[Ад грэч. chrōma — колер, фарба і sōma — цела.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

электрао́птыка, ‑і, ДМ ‑тыцы, ж.

Раздзел фізікі, які вывучае ўплыў электрычнасці на аптычныя ўласцівасці рэчыва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

запа́л, -а і -у, м.

1. -а, мн. -ы, -аў. Прыстасаванне і сродак для запальвання выбуховага рэчыва.

2. -у, перан. Гарачнасць, парыў.

Астыў з.

Гаварыць з запалам.

|| прым. запа́льны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

грыму́чы, -ая, -ае.

1. Які стварае рэзкія гукі, моцны шум.

Грымучыя калёсы.

2. Шумны, гучны.

Г. аркестр.

Грымучая ртуць — выбуховае хімічнае рэчыва ў выглядзе крышталічнага белага парашку.

Грымучы газ — выбуховая сумесь вадароду з кіслародам.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пігме́нт, -у, М -нце, м. (спец.).

1. Рэчыва ў арганізме чалавека, жывёл і раслін, якое надае афарбоўку скуры, валасам, кветкам і лісцю.

2. Хімічны парашковы фарбавальнік.

|| прым. пігме́нтны, -ая, -ае і пігме́нтавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ёд, ‑у, М ёдзе, м.

1. Хімічны элемент, рэчыва ў выглядзе цёмна-шэрых крышталяў з металічным бляскам, якое здабываецца галоўным чынам з попелу некаторых марскіх водарасцей.

2. Спіртавы раствор гэтага рэчыва, які выкарыстоўваецца ў медыцыне. Медсястра таропка змазала ёдам скуру навокал раны. М. Ткачоў.

[Ад грэч. ioedēs — фіялетавы.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

біяма́са, ‑ы, ж.

Колькасць рэчыва жывых арганізмаў на адзінку паверхні сушы і ці аб’ёму вады. Раслінная біямаса.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адрэналі́н, ‑у, м.

Рэчыва, якое выдзяляецца надныркавымі залозамі або вырабляецца сінтэтычна і служыць лекавым сродкам. Раствор адрэналіну.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вулканіза́тар, ‑а, м.

1. Той, хто займаецца вулканізацыяй.

2. Рэчыва, якое ў злучэнні з каўчуком утварае гуму.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

клей, ‑ю, м.

Ліпкае рэчыва, якое скарыстоўваюць для трывалага змацавання (склейвання) чаго‑н. Канцылярскі клей. Сталярскі клей.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)