вы́пад, ‑у, М ‑дзе, м.

1. Спец. Рэзкі рух уперад з апорай на выстаўленую нагу. Фехтавальшчык зрабіў імгненны выпад.

2. Варожае выступленне, нядобразычлівая выхадка. Злосны выпад.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

самаплы́вам, прысл.

Разм.

1. Сілай цячэння. Лодка спускалася самаплывам.

2. Уласным ходам, без буксіроўкі (пра судны).

3. Сілай уласнай вагі (пра рух вадкасцей і сыпкіх рэчываў).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дэ..., прыстаўка.

Абазначае: 1) аддзяленне, выдаленне, адмену, спыненне чаго‑н. або адваротнае дзеянне, напрыклад: дэгазацыя, дэкваліфікацыя, дэблакіраваць, дэмабілізацыя, дэнацыяналізацыя; 2) рух уніз, паніжэнне, спад, напрыклад: дэградацыя.

[Лац. de...]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

наро́дніцтва, ‑а, н.

Грамадска-палітычны рух у асяроддзі дробна-буржуазнай інтэлігенцыі Расіі ў другой палове 19 ст., які ідэалізаваў сялянскую абшчыну і адмаўляў рэвалюцыйную барацьбу пралетарыяту.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пілара́ма, ‑ы, ж.

Прыстасаванне для распілоўкі бярвення на дошкі, якое прыводзіцца ў рух электраматорам. [Дзямід Сыч:] — Нам трэба устанавіць сваю пілараму, каб не цягаць калод у райпрамкамбінат. Паслядовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фабія́нства, ‑а, н.

Рэфармісцкі буржуазны рух канца 19 ст. у Англіі, які адмаўляў класавую барацьбу і прапаведаваў мірнае, паступовае пераўтварэнне буржуазнага грамадства ў сацыялістычнае шляхам рэформ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

федэралі́зм, ‑у, м.

1. Форма дзяржаўнага ладу на федэратыўных пачатках, якая існуе звычайна ў многанацыянальных дзяржавах.

2. У радзе краін — палітычны рух за федэратыўны дзяржаўны лад.

[Ад лац. foedus — дагавор, саюз.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шкіў, шківа, м.

Спец. Кола, якое перадае рух прывадному рэменю ці канату. [Лаўрэн:] — А на шківах цыркуляркі пасы ўжо надзеты, каб лес хутчэй пад пілы пусціць. Ракітны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Лютэрка (ж.) ’драўлянае маленькае колца калаўрота, якое знаходзіцца побач са шпулькай і перадае ёй рух вялікага кола’ (в.-дзв., Шатал.). Да мутэрка (гл.). Параўн. таксама літэрка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Маты́ў ’рытмічная адзінка мелодыі’, ’падстава для дзеяння’, ’тэма ў творах мастацтва’ (ТСБМ). З польск. motyw ’тс’, якое з с.-вяк.-лац. motivum ’рухомае’ < лац. motusрух’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)