дра́га, ‑і, ДМ дразе, ж.

1. Плывучая землечарпальная машына, прызначаная для распрацоўкі россыпных залежаў карысных выкапняў (золата, плаціны, волава і інш.), а таксама для паглыблення дна рэк, азёр і пад.

2. Прылада для здабывання жывёл і раслін, якія жывуць на дне вадаёмаў.

[Фр. drague.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

квадра́нт, ‑а, М ‑нце, м.

1. У матэматыцы — чацвёртая частка круга.

2. Любая з чатырох абласцей (вуглоў), на якія плоскасць дзеліцца дзвюма ўзаемна перпендыкулярнымі прамымі.

3. Старадаўні вугламерны астранамічны прыбор, які служыў для вызначэння вышыні нябесных цел.

4. Прылада для наводкі гармат.

[Ад лац. quadrans, quadrantis — чвэрць.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кі́рка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.

Ручная прылада ў выглядзе прадаўгаватага завостранага малатка для драблення цвёрдай пароды або лёду. Салдаты з чыгуначнага батальёна кіркамі і ламамі сколвалі лёд пад каламі. Лынькоў. Мы дзяўблі кіркамі і капалі рыдлёўкамі зямлю. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

радыёпрыёмнік, ‑а, м.

Прылада для прыёму радыёсігналаў або натуральных выпрамяненняў і ператварэння іх для выкарыстання змешчанай у іх інфармацыі. // Апарат для прыёму радыёвяшчальных перадач. Транзістарны радыёпрыёмнік. Уключыць радыёпрыёмнік. □ У тумбачку, што стаяла ў спальні, Валодзя Кунько ўманціраваў маленькі, сабраны ім самім радыёпрыёмнік. Васілеўская.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ско́бля, ‑і, ж.

Прылада ў выглядзе нажа з ручкамі па канцах для стругання начарна або здзірання кары з бярвення; струг. Каля стальмашні чалавек дзесяць цесляроў акорвалі скоблямі слупы для электралініі. Паслядовіч. [Настаўнік:] — Што гэта ў цябе, хлопчык? [Міхаська:] — А гэта скобля, жэрдзе скабліць. Скрыпка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цэп, ‑а; мн. цапы, ‑оў; м.

У сялянскім побыце ўсходніх славян і іншых народаў — ручная драўляная прылада для малацьбы збожжа, якая складаецца з цапільна і прымацаванага да яго гужыкам біча. Наперадзе чакала работа цяжкая і доўгая: малацьба. Абабіць цапамі ўсю збажыну нялёгка. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Капу́л, копулпрылада, пры дапамозе якой выдзёўбваюць ночвы, цясла’ (мазыр., З нар. сл.). Да капыл, які ўтвораны ад капаць (гл.) пры дапамозе суфікса ‑ыл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ку́зка ’посуд з кары для ягад’ (Нар. сл., Жыв. сл.), ’прылада для збору рою, зробленая з кары ў выглядзе ражка’ (Нар. сл.). Гл. кузаўч.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кі́рна ’А‑падобная прылада, сажань’ (Сцяшк. Сл.), ’тоўсты сук’, ’раздвоены корань у караняплодах’ (Сл. паўн.-зах.). З літ. kirna ’корань дрэва’ (там жа, 405).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

мо́лат, ‑а, М ‑лаце, м.

1. Вялікі цяжкі малаток, якім куюць металы, дробяць каменне, забіваюць што‑н. і г. д. Яшчэ здалёк даносіўся звон піл, кавальскіх молатаў, кувалдаў. Бялевіч. Бацька біў каменне велізарным молатам. Чорны.

2. Механічная прылада для апрацоўкі металаў пры дапамозе ціску. [Каваль] грукнуў дваццацітонным паравым молатам па балванцы і задаволена ўсміхнуўся. Навуменка. У кузні пры майстэрні гулка стукаў аўтаматычны молат і гудзеў горан. Шамякін.

3. Спартыўная прылада для кідання — металічнае ядро з тросам.

•••

Серп і молат гл. серп.

Паміж молатам і кавадлам — у цяжкім становішчы, калі небяспека пагражае з двух бакоў (быць, аказацца, знаходзіцца і пад.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)