прэпаро́вачны, ‑ая, ‑ае.
1. Звязаны з прыгатаваннем прэпаратаў, прызначаны для прэпаравання. Прэпаровачныя інструменты.
2. у знач. наз. прэпаро́вачная, ‑ай, ж. Памяшканне, дзе вырабляюцца прэпараты (у 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рэктара́т, ‑а, М ‑раце, м.
Адміністрацыйна-навучальнае кіраўніцтва універсітэта і некаторых іншых навучальных устаноў, якое ўзначальваецца рэктарам. Пасяджэнне рэктарата. // Памяшканне, дзе знаходзіцца гэтае кіраўніцтва. Зайсці ў рэктарат.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
саба́чнік, ‑а, м.
1. Чалавек, які даглядае сабак у сабакарні; сабакар.
2. Разм. Аматар сабак.
3. Той, хто ловіць сабак.
4. Памяшканне для сабакі; сабакарня. Адрамантаваць сабачнік.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шыне́льны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да шыняля; прызначаны для шыняля. Шынельнае сукно.
2. у знач. наз. шыне́льная, ‑ай, ж. Памяшканне, дзе здымаюць шынялі, галаўныя ўборы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Віва́рый ’спецыяльнае памяшканне для ўтрымання падвопытных жывёлін’ (КТС, БРС). Укр. віварый, рус. виварий, польск. wiwarium і г. д. Паходзіць з познелац. vīvārium ’звярынец’ (праз рус. мову).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мале́льня ’памяшканне або пакой, у якім моляцца’ (ТСБМ). Рус. моле́льня ’тс’, пск., цвяр. моли́льня ’капліца’. Бел.-рус. ізалекса, утвораная ад прыметніка моле́льный, параўн. рус. моле́льная ’малельня’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Катала́жка ’каталажка’ (БРС, Сл. паўн.-зах.). Магчыма, запазычанне з рус. мовы. Параўн. рус. катала́жка ’каталажка, турма’, ’памяшканне для арыштантаў’. У рус. мове гэта вытворнае ад дыял. каталаж ’камора, памяшканне на судне для захоўвання снасцей і прыпасаў’. Апошняе ўзнікла ў выніку метатэзы з такелаж ’снасці на судне, прыстасаванне для пад’ёму і перамяшчэння грузаў’ (аб гэтым пісаў яшчэ Даль: «…каталажка… от каталаж искаж. морс. такелаж»). Слова такелаж (сустракалася таксама ў форме такалаж) узята з гал. takelage ’тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ку́хня ’памяшканне з печчу для гатавання ежы’ (ТСБМ, Хар., Сцяшк., Яруш., Шушк.). Ст.-бел. кухня ’тс’ (з 1498 г.). Запазычанне з польск. kuchnia ’тс’ (Булыка, Запазыч., 183).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
*Рышка, рі́шка ’будынак з печкай для сушкі снапоў’ (ДАБМ). Запазычанне з руск. ри́га ’памяшканне для малацьбы’, ’пуня’, ’адрына’, ’гумно’, якое з фін. riihi ’тс’ (Фасмер, 3, 482).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Рэмі́за ’памяшканне, у якім захоўваўся проціпажарны інструмент’ (Скарбы). З польск. remiza ’дэпо’, параўн. таксама чэш., славац. remiza ’вазоўня. Крыніца — ням. Remíse ’тс’ < фр. remise ’тс’ (Махэк₂, 512).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)