Клачо́к 1 ’шматок’ (Бяльк.). Гл. клок 2. Словаўтварэнне гл. Сцяцко, Афікс. наз., 168.
Клачо́к 2 ’купка лесу сярод поля, лугу; невялікі кавалак зямлі’ (Яшк.). Гл. клачок 1.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Про́рба ’невялікі паўвостраў’ (навагр., Сл. ПЗБ). З прорва (гл.). Семантыка тлумачыцца пераносам значэння ’новая прамая пратока, новае рэчышча, прамытае ракой’ — ’частка сушы (паўвостраў, востраў), адрэзаная новым рэчышчам’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
падско́кнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.
Разм. Зрабіць невялікі скачок уверх; падскочыць. Кацёлка спачатку падскокнула ўгору,.. потым апусцілася на дол і з гудам роўна пайшла проста на Валодзю. Якімовіч. Заяц падскокнуў і расцягнуўся. П. Ткачоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паўзмро́чны, ‑ая, ‑ае.
Не зусім асветлены, цемнаваты. Ачуўся .. [Язэп] у сырым паўзмрочным сутарэнні. Гуло ў скронях, і балюча было павярнуць галаву. Асіпенка. Гэта быў невялікі паўзмрочны пакой з замураванымі больш як да паловы вокнамі. Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
раско́сы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае касы разрэз (пра вочы). Твар у жанчыны быў круглы, але невялікі; вочы па-татарску раскосыя, пад вачамі шырокія скулы. Чыгрынаў.
2. З раскосасцю (у 2 знач.). Раскосы чалавек.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тыпо́граф 1, ‑а, м.
1. Тое, што і друкар 2. Спец. Від наборнай машыны, якая адлівае адразу цэлы радок.
тыпо́граф 2, ‑а, м.
Невялікі жук-караед цёмна-бурага колеру, які наносіць шкоду хвойным дрэвам.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ке́лля, ‑і, ж.
Асобны пакой або асобнае жыллё манаха, манаткі ў манастыры. Манаская келля. // перан. Паэт. Невялікі пакой адзінокага чалавека. — Вось мая келля, — адчыніў Фядот Андрэевіч дзверы ў пакой, дзе было паўнютка кніг. С. Александровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
катэ́дж, ‑а, м.
Невялікі жылы дом у прыгарадзе, рабочым пасёлку і пад., звычайна з мансардай і зямельным участкам. На ўзлессі, каля самай Дзвіны, з’явіцца яшчэ адна вуліца, забудаваная прыгожымі катэджамі для лепшых рабочых будоўлі. Грахоўскі.
[Англ. cottage.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пру́цік, ‑а, м.
Памянш.-ласк. да прут; тонкі, невялікі прут. На тонкім пруціку калыхалася звітае з аднаго кепскага валосся шэрае гняздзечка. Адамчык. Толькі недарэка верабей аднекуль зверху зляцеў і сеў на жалезны пруцік рашоткі. Гарбук.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сто́лік, ‑а, м.
1. Памянш. да стол (у 1 знач.); маленькі стол. Туалетны столік. □ На століку ляжалі школьныя журналы. Колас.
2. Разм. Стол, звычайна невялікі, у рэстаранах, кафэ, сталовых і пад. Заказаць столік у рэстаране.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)