труба́, -ы́, мн. тру́бы і (з ліч. 2, 3, 4) трубы́, труб, ж.

1. Доўгі пусты ў сярэдзіне прадмет пераважна круглага сячэння, прызначаны для правядзення вадкасці, пары і пад.

Водаправодная т.

2. Духавы медны музычны інструмент з раструбам на канцы.

3. Канал у арганізме для сувязі паміж асобнымі органамі.

Матачная т.

4. у знач. вык., каму-чаму і без дап. Пра дрэннае становішча, гібель, пагібель (разм.).

Цяпер нам — т.

Справа — т.

Вылецець у трубу (разм.) — разарыцца, застацца без грошай.

Хвост трубой (разм., жарт.) — не сумаваць, не падаць духам, трымаць сябе самаўпэўнена.

|| памянш. тру́бка, -і, ДМ -бцы, мн. -і, -бак, ж. (да 1 знач.).

|| прым. тру́бны, -ая, -ае (да 1 і 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

афарбо́ўка, ‑і, ДМ ‑боўцы; Р мн. ‑бовак; ж.

1. Дзеянне паводле дзеясл. афарбаваць (у 1 знач.).

2. Колер, адценне колеру чаго‑н. Невялікая руская печ зіхацела белай мелавой афарбоўкай. Паслядовіч. Зялёнае.. жыта за апошнія дні пачынала набываць васковую афарбоўку. Кавалёў.

3. перан. Асаблівы сэнс, выразнае адценне чаго‑н. Эмацыянальная афарбоўка верша. □ Мелодыя ж спеваў надзвычайна багатая, разнастайная, дзівосна прыгожая і такая.. выразная, што яе можна палажыць на ноты, а мастак-музыка, напэўна, змог бы выканаць на скрыпцы, але афарбоўкі яе тонаў не патрапіць перадаць ніякі музычны інструмент. Колас.

•••

Ахоўная афарбоўка — афарбоўка жывёл, якая робіць іх малапрыкметнымі ў натуральных умовах.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бас, ‑а; мн. басы, ‑оў; м.

1. Самы нізкі мужчынскі голас. Машына павезла іх у стэп. Калі яна неўзабаве спынілася, густы бас Бурмакова прагучаў па-маладому звонка. — Прыехалі! Шыцік. // Спявак з такім голасам. Праз хвіліну нечакана, выразна і гучна загрымела музыка. Бас пачаў спяваць арыю Сусаніна. Шамякін.

2. Духавы або струнны музычны інструмент нізкага рэгістра. Аркестравыя балалайкі носяць назвы — прыма, секунда, альт, бас і кантрабас.

3. толькі мн. (басы́, ‑оў). Струны або клавішы музычнага інструмента, якія адзываюцца нізкім гукам. Разняў гармонь танкіст ўдалы Ды як націсне на басы. Колас. Доўга яшчэ гудзелі трубным гулам басы ўнутры раяля. Хомчанка.

[Іт. basso.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сімфо́нія, ‑і, ж.

1. Вялікі музычны твор для аркестра, звычайна з 3–4 частак, якія адрозніваюцца адна ад другой характарам музыкі і тэмпам. Малады кампазітар.. запрасіў мяне паслухаць сваю новую сімфонію. Бядуля. Трэцяя сімфонія Бетховена — грандыёзны па задуме і філасофскай глыбіні твор. «Звязда».

2. перан. Гарманічнае спалучэнне розных з’яў — гукаў, фарбаў, тонаў і пад. А ў гэтых дрэвах, лістах і былінках пераклікаюцца птушкі, кузуркі, і іх галасы зліваюцца ў адну сімфонію дзівоснай музыкі жыцця. Колас. Смех, вясёлыя галасы, шорганне ног, музыка, лёгкае шапаценне кранутага вячэрнім ветрам лісця ліп і каштанаў — усё злівалася ў невыразную, але жыццярадасную сімфонію. Хадкевіч.

[Ад грэч. symphōnia — сугучча.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тана́льнасць, ‑і, ж.

Спец.

1. Дакладнае размяшчэнне гукаў ладу па вышыні. Танальнасць до мажор. // Гама, на якой пабудаваны музычны твор. Танальнасць песні.

2. Асноўны, пераважаючы колер, каларыт, спалучэнне таноў твора выяўленчага мастацтва (карціны, гравюры і пад.), якія садзейнічаюць стварэнню той або іншай эмацыянальнай настроенасці. Ксілаграфія вылучаецца мастацкай дасканаласцю разьбы, багатай танальнасцю. Шматаў.

3. перан. Асноўная эмацыянальная настроенасць літаратурнага твора, п’есы, вобраза і пад. Шырока распаўсюджаны фальклорны матыў [скаргі дзяўчыны-прыгажуні з народа] атрымаў у творчасці Тараса Шаўчэнкі асаблівую лірычную танальнасць, яркае паэтычнае выражэнне. Палітыка. Асноўным стылёвым сродкам, які падтрымлівае агульную высокую танальнасць твора, з’яўляецца шырокае выкарыстанне ў «Палтаве» [А. С. Пушкіна] архаічнай лексікі. Рагойша.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ігра́ць і граць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак.

1. што на чым і без дап. Выконваць (музычны твор, п’есу на сцэне, ролю і інш.).

І. на акардэоне.

І. ролю партызана.

2. на чым, у чым. Блішчаць, пералівацца рознымі колерамі, быць у руху, змяняцца (пра ўсмешку і пад.).

Усмешка іграе на твары.

3. Тое, што і гуляць (у 2 знач.).

І. у хакей.

4. перан. Быць у бадзёрым, узбуджаным стане (пра пачуцці, уяўленні і пад.).

Кроў іграе.

Іграць на нервах (разм., неадабр.) — гнявіць, нерваваць каго-н.

Іграць у адну дудку (разм., неадабр.) — быць заадно з кім-н.

|| зак. сыгра́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; сы́граны (да 1 і 2 знач.).

|| наз. ігра́, -ы́, мн. ігры, іграў, ж. і ігра́нне, -я, н. (да 1 знач.).

І. на цымбалах.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

тон, -у, мн. -ы, -аў, м.

1. Гук пэўнай вышыні, які ўтвараецца перыядычнымі ваганнямі паветра; музычны гук у адрозненне ад шуму.

Узяць высокі т.

2. мн. Гукі сэрца, якое працуе, а таксама гукі, якія ўтвараюцца пры выстукванні ўнутраных органаў цела чалавека.

Чыстыя тоны сэрца.

3. Вышыня або сіла гучання голасу чалавека, які гаворыць.

Знізіць т.

4. Характар гучання маўлення, манера гаварэння.

Жартаўлівы т.

Рэзкі т.

5. Характар, стыль паводзін, жыцця.

Правілы добрага тону.

6. Колер, афарбоўка, а таксама адценне колеру, якое адрозніваецца ступенню яркасці.

Тканіна, афарбаваная ў спакойны т.

Цёплы т.

Светлы т.

У тон (пад тон)

1) пра гармонію колераў, адценняў колеру;

2) у тым жа духу, стылі;

3) з тым жа настроем, з той жа інтанацыяй (гаварыць і пад.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Труба́1 ‘доўгі, пусты ў сярэдзіне, прадмет круглага сячэння’ (ТСБМ, Нас., Некр. і Байк., Ласт., Бяльк., Сцяшк.), у тым ліку назвы канкрэтных прадметаў такой формы: ‘драўляны або духавы медны інструмент з раструбам на канцы’ (ТСБМ, Варл., Ян., Касп., ТС, Вруб., Пятк. 2, Сержп. Прымхі; ашм., Стан.), ‘цэментаваны абруч у калодзежы’ (Сцяц.; смарг., Сл. ПЗБ), ‘сувой палатна або скрутак іншых матэрыялаў’ (мсцісл., дзятл., Жыв. сл., Брасл. сл., Варл.; талач., клец., ЖНС; ваўк., маг., чэрык., ЛА, 4; шальч., Сл. ПЗБ), пераносна таксама ‘абжора’ (Нас., ТС; клец. Бел. дыял. 3, Сцяц.), ‘гібель, пагібель’ (ТСБМ), памянш. тру́бка, трубачка; акрамя назваў розных прыбораў і прыстасаванняў цыліндрычнай формы таксама ‘люлька’ (Бяльк.), ‘горла (дыхальнае)’ (Бяльк., Мат. Гом.), ‘калодка ў коле’ (ТСБМ, Байк. і Некр., Нас., Ласт., Касп., Мат. Гом.; лаг., мёрск., в.-дзв., Шатал., Сл. ПЗБ, ЛА, 2), ‘вузкая рыбацкая лодачка’ (Касп.), ‘кулёк’ (ТС), ‘месца ў сцябле, адкуль выплывае колас’ (петрык., Шатал.), ‘ражок паляўнічага; лігаўка’ (Касп., Мат., Бес.; краснап., Яшк.), ‘цвёрдая частка пяра’ (брагін., Шатал.; ст.-дар., рэч., калінк., ЛА, 1), ‘жалезны шпень з адтулінай (у калаўроце)’ (в.-дзв., Шатал.), тру́бкі ‘адросткі пер’яў пасля лінькі’ (ст.-дар., ЛА, 1), ст.-бел. труба ‘доўгі пусты ў сярэдзіне прадмет круглага сячэння’, ‘музычны інструмент’, перан. ‘выразнік ідэй’ (ГСБМ), ‘адзінка колькасці тканіны’ (Ст.-бел. лексікон). Укр. тру́ба, труба́ ‘доўгі пусты прадмет’, ‘капец, загібель’, ‘комін’, тру́бка ‘назва розных прадметаў, прыстасаванняў у форме трубы’, ‘сцябло злакаў’, рус. труба́ ‘дудка, кішка, вузкі рукаў з цвёрдага матэрыялу, пусты ў сярэдзіне, адкрыты з канцоў’, ‘комін’, ‘рэчышча’, ‘паветраная труба’, ‘зруб калодзежа’, рус. астрах. ‘выдзеўбаная лодка-душагубка’, ‘скрутак палатна’, ‘натоўп людзей’, польск. trąba ‘від духавога інструмента’, ‘віхравы рух паветра’, ‘хобат (слана)’, ‘комін’, ‘адмысловы скрутак ільну ці пачасся, прыгатаваны для прадзення’, каш. trǫba ‘тс’, ‘калодка ў коле’, н.-луж. tšuba ‘комін’, tšubka ‘дудка’, в.-луж. truba ‘скрутак, рулон’, ‘комін’, ‘труба (музычная)’, trubka ‘люлька’, ‘трубачка’, чэш. trouba ‘духоўка, печ’, ‘вадаправодная труба’, ‘ражок пастуха’, славац. trúbaмузычны інструмент’, ‘ражок, дудка’, ‘духоўка’, славен. tróba ‘труба’, ‘муфта’, ‘духавы інструмент’, ‘смерч’, серб. тру́ба ‘горн’, ‘клаксон’, ‘скрутак (палатна)’, харв. trúba, trûblja ‘тс’, ‘дудка’, макед. траба ‘скрутак матэрыі’, дыял. трамба ‘духавы інструмент’, тромба ‘сувой’, балг. тръба́ ‘труба’, ‘рулон матэрыі’, ст.-слав. трѫба ‘духавы музычны інструмент, ражок’. Прасл. *trǫba з першасным значэннем ‘духавы музычны інструмент’ запазычана, відаць, са ст.-в.-ням. trumba ‘труба’, trumpa ‘барабан’, ‘духавая труба’ альбо з раманскіх моў, параўн. с.-лац. trumba ‘тс’ (Фасмер, 4, 109; Борысь, 641; Сной₂, 785). Менш верагодным з’яўляецца гукапераймальнае ўтварэнне ў славянскіх мовах незалежна ад германскіх моў (Младэнаў, 642; Мацэнаўэр, Cizí sl., 85; Скок, 3, 513). Значэнні: ‘комін’, ‘скрутак’, ‘паветраны вір’ — другасныя (Борысь, 641). Спецыфічнае значэнне захавалася ў венг. toromba ‘пук саломы’ (1463 г.) < слав. *trǫba (Хелімскі, Слав. языкозн. X, 349), што адпавядае гродз. haroch u̯jecścia u̯ try truby (Федар. 5, 701), гл. трубой. Паўднёваславянскія словы, аднак, маглі быць запазычаны з італ. tromba (Махэк₂, 653). Сюды ж трубаку́р ‘заўзяты курэц’ (Некр.), труба́ч ‘выканаўца ігры на трубе’ (Некр. і Байк.): ст.-бел. певци и трубачи близу его (Сл. Скар.), трубачы́сты ‘камінар’ (Сцяшк.), трубі́ла, трубі́ло ‘надакучлівы чалавек’ (Нас., Янк. 3.), ‘чалавек з гучным голасам’ (Юрч. Вытв.), ‘абжора’ (Нас., Юрч. Вытв.), трубі́на неадабр. ‘нягодны чалавек’ (віл., Сл. ПЗБ), тру́бі́на ‘скрутак’ (Рэг. сл. Віц.), трубкава́нне ‘ўтварэнне сцябла ў злакавых’ (ТСБМ), трубча́сты, трубкава́ты ‘які мае форму трубак’ (ТСБМ), трубі́ць ‘дзьмуць у трубу, прымушаючы яе гучаць’ (ТСБМ, Некр. і Байк., Бяльк., Сержп. Прык., Яўс., Янк. 2, 3; ТС; паст., віл., Сл. ПЗБ), ‘сігналіць, гукамі падаваць сігнал’ (ТСБМ, Сцяц., ТС, Скарбы), экспр. ‘плакаць’ (Яўс., Янк. 2, Янк. 3., Кольб.), ‘голасна размаўляць’, ‘кракаць (пра качак)’ (пух., Сл. ПЗБ), трубі́ті ‘квакаць (аб жабах)’ (ДАБМ, камент., 895), ‘прагна і шмат есці’ (ТСБМ, Нас., Сцяц., Мат. Маг., Яўс., ТС, Янк. 2, Федар. 7; слонім., мёрск., Нар. лекс.), ‘піць, ссаць’ (ТС), ‘гаварыць не слухаючы’, ‘весці пустыя размовы’ (Нас., Бяльк.), ‘разносіць па людзях чуткі’ (ТСБМ, Янк. 2), трубле́ньне ‘дудзенне ў трубу’ (Юрч. Вытв.), трубы́ты ‘жэрці’ (пін., Жыв. сл.).

Труба́2 ‘хвост лісы (паляўнічы жаргон)’ (ТСБМ, Сцяшк.), рус. труба́ ‘тс’. У выніку пераносу значэння паводле падабенства. Параўн. выраз разм. трымаць хвост трубой ‘быць актыўным, быць у добрым настроі’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

трашчо́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

1. Прыстасаванне, пры дапамозе якога ўтвараюць трэск, шум, стук, лёскат. — Ну, хоць бы з парачку трашчотак! — Гаворыць дзядзька: — Ну, нічога, І так мы зробім шуму многа І ўсім зайцам задамо страху! Колас. Адно вартаўнікі хадзілі па вуліцы ды бесперастанна трашчалі трашчоткамі. Чарот. // Ударны музычны інструмент, які складаецца з набору драўляных дошчачак.

2. перан. Разм. Той (тая), хто многа, не сціхаючы, гаворыць; балбатун (балбатуха). — Ды што вам гаварыць, трашчоткам, — стары чамусьці раззлаваўся, махнуў рукой і лёг на печы. Шамякін.

3. Машына для ачышчэння насення лёну.

4. Спец. Прыстасаванне для свідравання адтулін у цяжкадаступных месцах або з вялікім дыяметрам.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пісталет, пістоле́т, пістоль, пістоля ’агнястрэльная зброя з кароткім ствалом’ (ТСБМ, Яруш., Бес., Касп.), ’дурны, сляпы’ (Нас.), ст.-бел. пистолетъ, пиштолетъ ’тс’ (з 1616 г.) запазычана са ст.-польск. pistolet, якое з франц. pistolet ’тс’. Аднак пістоль, пістоля узыходзіць да ст.-чэш. pišťala (са слэнгу гусітаў у XVI ст.) < písčala, píščela, píščelмузычны інструмент’ і ’агнястрэльная зброя’; гэтае слова ў XV ст. запазычылі немцы (pitschal, pitschole, petstole) і слова (ужо *pitstol) перайшло ў франц. мову як pistolet — памяншальная форма ў сувязі з тым, што ў франц. мове pistole абазначае ’залатая манета’. У XVI ст. pišťala пранікла ў Польшчу (piszczel), у канцы XVII ст. — і ў Расію, а таксама ў іншыя краіны. Раманісты (Штрэкель, AfslPh, 26, 408; Меер–Любке, 542) выводзілі франц. pistolet з італ. pistola, а апошняе — з назвы горада Pistola ў Таскане. Гэтаксама і Варш. сл., 4, 210. Васэрцыер (173) у якасці крыніцы запазычання прыводзіць італ. pistolese ’паляўнічы нож з Пістоі’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)