Лі́жа ’хлебная лапата’ (воран., Сл. паўн.-зах.). Запазычана з літ. ližė ’тс’ (Грынавецкене, Сл. паўн.-зах., 2, 654).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вя́пла ’разява, расцяпа’. Запазычанне з літ. vė́pla ’тс’. Урбуціс, Baltistica, 5 (1), 1969, 53; Непакупны, Праблемы філал., 92.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Віпціннік ’вінаграднік, гароднінны сад’ (Нас., гіст.). Няясна. Магчыма, звязана з. літ. vìpti ’крывіцца, адтапырвацца’, ст.-прус. wipis ’галіна’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ґе́ліць ’балець, нудзіць, ванітаваць, жадаць, карпець’ (Сл. паўн.-зах.). Паводле Сл. паўн.-зах., запазычанне з літ. gélti ’ныць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ка́мпа ’зацвярдзелае дрэва, якое доўга ляжала ў вадзе’ (смарг.), з літ. kampa ’тс’ (Сл. паўн.-зах., 2, 391).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Марга́йка, маргойка ’стракатая свойская жывёла’ (Вяржбоўскі, дыс.). Літуанізм. Параўн. літ. margóji ’тс’ (там жа, 510; Лаўчутэ, Балтизмы, 80).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ма́ршка ’коўдра’ (воран., Сцяшк. Сл.). Балтызм. Параўн. літ. marškà ’абрус, прасціна’ (Зданцэвіч, LP, 1960, 344; Лаўчутэ, Балтизмы, 80).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мне́я ’жанчына, якая трэ лён’ (іўеў., Сл. ПЗБ). Паводле Грынавяцкене (там жа, 3, 73), з літ. mynė́ja ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Морка ’морква’ (Сцяшк.; навагр., ваўк., маст., Сл. ПЗБ). Паводле Грынавяцкене (там жа, 3, 77), з літ. morkà ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Му́мы ’вошы’ (шальч.) (пераноснае) ’малыя дзеці’ (лаг., Сл. ПЗБ). З літ. mū̃mas ’вош’ (Грынавяцкене, там жа, 3, 83).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)