фланг, -а, мн. -і, -аў, м.

Левы ці правы край шарэнгі, фронту, размяшчэння войск і пад.

Ударыць з фланга.

|| прым. фланго́вы, -ая, -ае.

Ф. ўдар.

Фланговая пазіцыя.

Ф. марш (рух уздоўж фронту праціўніка, які здзяйсняецца з мэтай ахапіць ці абысці яго фланг).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

запле́сці, -пляту́, -пляце́ш, -пляце́; -пляцём, -плецяце́, -плятуць; -пляці́; -пле́цены; зак., што.

1. Перавіваючы, сплесці.

З. касу.

2. Плетучы, закрыць (адтуліну, дзірку і пад.).

З. дзірку ў плоце лазой.

3. Пакрыць густым перапляценнем чаго-н.

Хмель заплёў усю агароджу.

|| незак. заплята́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

злы, -а́я, -о́е.

1. Які тоіць у сабе зло.

З. намер.

Злая доля (няшчасная).

2. Поўны злосці, варожасці.

З. чалавек.

Злыя вочы.

3. на каго-што. Сярдзіты, поўны злосці на каго-, што-н.

Ён з. на ўсіх.

4. Куслівы, злосны (пра жывёл).

З. сабака.

5. перан. Ужыв. для абазначэння вышэйшай ступені якой-н. якасці, дзеяння, стану і пад., выражанага назоўнікам (разм.).

З. мароз.

Злыя вятры.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

со́лад, -у, М -дзе, м.

Брадзільны прадукт, падрыхтаваны з прарошчанага, высушанага і змолатага зерня хлебных злакаў, які ўжыв. для вырабу спірту, піва, квасу і пад.

Ячменны с.

|| прым. со́ладавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

столь, -і, ж.

1. Верхняе ўнутранае пакрыццё памяшкання, процілеглае падлозе.

Пафарбаваная с.

2. Паверхня гэтага пакрыцця з боку гарышча.

Насыпаць пяску на с.

Пад столь — вельмі высокі.

|| прым. сто́левы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

туні́ка, -і, ДМ -ніцы, мн. -і, -нік, ж.

1. Старажытнарымскае адзенне накшталт кашулі, якое насілі пад тогай.

2. Жаночая кашуля прамога пакрою без каўняра з адным або двума бакавымі разрэзамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́зверыцца, -руся, -рышся, -рыцца; зак. (разм.).

Моцна, пераходзячы на крык, накінуцца на каго-н. (з папрокамі, лаянкай і пад.) або паглядзець са злосцю на каго-н.

|| незак. вызвяра́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

азмро́чыцца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -чыцца; зак.

Стаць змрочным, сумным, маркотным, цёмным, панурым (звычайна пра погляд, твар і пад. з-за якога-н. засмучэння).

Настрой азмрочыўся.

|| незак. азмро́чвацца, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бром, -у, м.

Хімічны элемент, цяжкая цёмна-бурая вадкасць з рэзкім непрыемным пахам, якая выкарыстоўваецца ў тэхніцы, медыцыне, фатаграфіі і пад.

|| прым. бро́мавы, -ая, -ае і бро́місты, -ая, -ае.

Бромісты калій.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рубі́ць², рублю́, ру́біш, ру́біць; ру́блены; незак., што.

1. Будаваць з дрэва, бярвення будынак (спец.).

Р. зруб.

2. Са словамі «вугаль», «руда» і пад.: здабываць.

|| наз. ру́бка, -і, ДМ -бцы, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)