фальварко́вец, ‑коўца, м.
Уладальнік фальварка. — З Беларусі? — перапытаў Ленін. — Людзі там, кажуць, у вас добрыя. Пралетарыят гераічны. Ды і сяляне ў шапку не спалі: фальваркоўцам часта чырвоных пеўнікаў пад стрэхі пускалі. Сабаленка. // Той, хто жыве ў фальварку.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
хлебада́йны, ‑ая, ‑ае.
Паэт. Які дае хлеб, забяспечвае сродкамі для існавання. Дзе мой дом, дзе ты, хата мая, Дзе загон хлебадайнай зямлі? Купала. Спрадвеку драўляная, Як і дрэвы, у зямлю ўрасла. Жыве яна [вёска] З хлебадайнага рамяства. Барадулін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
эскімо́сы, ‑аў; адз. эскімос, ‑а, м.; эскімоска, ‑і, ДМ ‑мосцы; мн. эскімоскі, ‑сак; ж.
Народнасць, якая жыве на палярным узбярэжжы Паўночнай Амерыкі, у Грэнландыі, а таксама ў СССР — у Чукоцкай аўтаномнай акрузе і на востраве Урангеля.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Пры́стані, пры́станкі, пры́стань ’прыняцце зяця ў дом цесця’ (Нас.); параўн. рус. смал. при́станки: идить в при́станки ’жаніцца і заставацца жыць у доме жонкі’, при́стань ’зяць, прыняты ў сям’ю жонкі, які жыве ў доме цесця’, зах.-бранск. жить в при́стани ’жыць у доме жонкі’, укр. при́стани ’далучэнне да кампаніі’, приста́я ’ўступленне ў шлюб у якасці прымака’. Да прыста́ць < стаць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Матру́на ’ліпа ў казках (з «бо́лным» гняздом, у якім жыве змяя Шкурапея)’ (Рам. 5), кам. матру́на‑коло́дыця, матрунка ’божая кароўка’ (З жыцця), ст.-бел. матрона ’матрона’ (XV ст.), якое са ст.-польск. matrona < лац. mātrōna ’тс’. Не выключана магчымасць запазычання праз рус. мову, у якой непасрэдна са ст.-грэч. Ματρώνα (Фасмер, 2, 583; Булыка, Запазыч., 199).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
санато́рны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да санаторыя. Санаторны кветнік. Санаторнае будаўніцтва. // Які жыве або працуе ў санаторыі. Санаторны ўрач.
2. Такі, што бывае ў санаторыі, уласцівы яму. Санаторнае лячэнне. □ [Ніна:] — Ты ж глядзі, татка, выконвай санаторны рэжым...
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
верабе́й, ‑б’я, м.
Невялікая птушка атрада вераб’іных з карычнева-шараватым апярэннем, якая жыве пераважна паблізу чалавека.
•••
Вераб’ю па калена — вельмі мелка.
Страляць (біць) з гарматы па вераб’ях гл. страляць.
Стрэляны (стары) верабей — пра вопытнага чалавека, якога цяжка ашукаць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
стэпаві́к, ‑а, м.
1. Чалавек, які пастаянна жыве ў стэпавай мясцовасці. Паў лік зрабіўся падобным [За] карэннага стэпавіка. Беразняк. А над галовамі стэпавікоў, у сінім бяздонным небе, — палымяныя сцягі і транспаранты. Лось.
2. Стэпавая птушка.
3. Конь стэпавай пароды.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бяспло́тны, ‑ая, ‑ае.
Кніжн. Які не мае плоці; бесцялесны (паводле рэлігійных уяўленняў пра раздзельнае існаванне цела і душы). — Дзядзя Косця, дзядзя Косця... Гэта ўрэшце не бясплотны дух, не казачны прывід. Пад гэтым імем жыве і.. дзейнічае звычайны чалавек. Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пячо́рны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да пячоры. Пячорнае скляпенне. Пячорная цемра. // Які жыве ў пячоры. Пячорныя жывёлы. // Які знаходзіцца ў пячоры. Пячорнае возера.
2. Які адносіцца да перыяду, калі людзі жылі ў пячорах. Пячорны чалавек. Пячорны перыяд.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)