язы́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.

1. Рухомы мышачны орган у ротавай поласці, які з’яўляецца органам смаку, а ў чалавека ўдзельнічае таксама ва ўтварэнні гукаў мовы.

Паказаць я.

Малако ў каровы на языку (прыказка). Заліўны я. (страва).

2. перан. Палонны, ад якога можна атрымаць патрэбныя звесткі (разм.).

3. У звоне: металічны стрыжань, які ўтварае гук ударамі аб сценкі.

4. перан. Пра што-н. выцягнутае, па форме падобнае на язык.

Языкі полымя.

Языкі сумётаў.

Востры на язык — пра чалавека, які ўмее гаварыць трапна, з’едліва.

Доўгі язык у каго-н. (разм., неадабр.) — пра балбатлівага чалавека.

Злы язык у каго-н. (разм.) — хто-н. злосна, з насмешкай гаворыць пра каго-, што-н.

Злыя языкі — пра ахвотнікаў да плётак, нагавораў.

Мянціць (малоць) языком (разм.) — займацца пустой балбатнёй.

Прыкусіць язык (разм.) — спахапіўшыся, раптоўна замаўчаць, устрымацца ад выказвання.

Прытрымаць язык (разм.) — памаўчаць.

Пытанне было на языку у каго-н. — хто-н. гатовы быў задаць пытанне.

Развязаць язык (разм.) — загаварыць, разгаварыцца пасля маўчання.

Распусціць язык (разм., неадабр.) — пачаць гаварыць лішняе.

Сарвацца з языка (разм.) — сказаць міжвольна, не падумаўшы.

Трымаць язык за зубамі — маўчаць, калі гэта патрэбна.

Цягнуць за язык каго-н. (разм.) — прымушаць гаварыць, выказвацца.

Язык без касцей у каго-н. (разм.) — пра каго-н., хто любіць многа гаварыць, гаворыць лішняе, пустое.

Язык добра падвешаны у каго-н. — мастак добра гаварыць.

Язык не паварочваецца сказаць (разм.) — не хапае рашучасці сказаць.

Язык праглынеш (разм.) — пра што-н. надта смачнае.

Язык свярбіць у каго-н. (разм.) — цяжка прамаўчаць, хочацца сказаць.

|| памянш. язычо́к, -чка́, мн. -чкі́, -чко́ў, м.

|| прым. языко́вы, -ая, -ае (да 1 знач.; спец.) і язы́чны, -ая, -ае (да 1 знач.; спец.).

Языковая мышца.

Язычныя нервы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Глагала́ць ’голасна, рэзка гаварыць, гарланіць’ (Нас.). Рус. глаго́латьгаварыць, казаць’, укр. глаго́лати. Зыходным з’яўляецца ст.-слав., ц.-слав. глаголати ’казаць, гаварыць’ (што з’яўляецца рэдуплікаванай формай: *gol‑gol‑), з якога і запазычаны (праз царкоўную літ-py) усх.-слав. словы. У бел. мове націск змяніўся паводле дзеяслоўных тыпаў на ‑ati (‑аць), а семантыка набыла адценне жартаўлівасці.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Клы́зніць ’жыць, дажываць’, ’гаварыць пустое’ (Юрч. Фраз. 2). Зыходзячы са значэння ’гаварыць пустое’, можна разглядаць як скажонае трызніць (гл.). Калі так, то ў гэтай форме збераглося другое старажытнае значэнне — ’дажываць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

мянці́ць, мянчу, менціш, менціць; незак.

1. што. Вастрыць мянташкай. Неўзабаве касцы выйшлі да дарогі і прыпыніліся на хвіліну адпачыць. Некаторыя сталі мянціць косы. Даніленка.

2. перан.; што, чым і без дап. Разм. Гаварыць многа і без толку, гаварыць бязглуздзіцу; трапацца, лапатаць. Языкі быццам з прывязі пазрываліся і мянцілі немаведама што. Сабаленка. [Даміра:] — А вы языком толькі менціце. Мы ды мы. А дзе тыя брыгады, што на сходзе старылі? Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Таро́чыць1 ’везці (з грукатам)’ (лях., Сл. ПЗБ), тара́чыць ’цягнуць, несці, везці’ (Сержп. Прык., Бяльк., Юрч., Нар. Гом.). Параўноўваюць з літ. taračkinti ’цягнуць, валачы’, taračkénti ’цягнуць па зямлі з шумам’ (Арашонкава і інш., Весці АН БССР, 1971, 1, 94), што наўрад ці магло быць крыніцай запазычання. Хутчэй гукапераймальнае, гл. наступнае слова.

Таро́чыць2 ’сакатаць (пра курэй)’ (віц., сен., лёзн., ЛА, 1), ’трашчаць’: у выгарі лягушкі тарочуць (Касп.), ’квакаць, крахтаць (пра жаб)’ (лёзн., Жыв. св.), ’гаварыць’ (гродз., ЖНС; Жд. 1), ’балбатаць’ (Мат. Гом.), тарочыцьгаварыць абы-што, задурваць галаву’ (ТС), торо́чыті ’тс’ (Вруб.), торо́чыты ’расказваць, даказваць’ (Сл. Брэс.; Горбач, Зах.-пол. гов.), ’гаварыць’, ’дзяўбці’ (Клім.), ’дурыць, абдурваць, казаць бязглуздасць’ (драг., Жыв. НС), ’цвярдзіць, назаляць адным і тым жа’ (пін., Нар. лекс.), ’дакучліва гаварыць, расказваць’ (драг., Нар. лекс.), тарачы́ць ’сакатаць; бурчаць, сварыцца; размаўляць з прыемнасцю’ (Яўс.), ’многа раз гаварыць’ (Шатал.). Параўн. укр. торо́читигаварыць тое самае шмат разоў, гаварыць глупства’, рус. торо́чить ’тс’. Гукапераймальнае, суадносіцца з тарокаць, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

басі́ць, башу, басіш, басіць; незак.

Гаварыць, спяваць басам. «Што Сашка, — у сенцах басіць Серафім, — Пагутару з ім я па шчырасці, Гандзя, Даўно ўжо хачу я пагутарыць з ім...». Зарыцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

глуханямы́, ‑ая, ‑ое.

Пазбаўлены слыху і здольнасці мовы. Глуханямое дзіця. // у знач. наз. глуханямы́, ‑ога, м.; глуханяма́я, ‑ой, ж. Пра чалавека, пазбаўленага слыху і здольнасці гаварыць. Школа для глуханямых.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

маўча́льнік, ‑а, м.

Разм. Пра таго, хто любіць маўчаць, не любіць гаварыць. [Лучыніна:] Нашто мой бацька маўчальнік, але і ён загаварыў, што Бондар і клапатлівы гаспадар, і добры чалавек... Гурскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прагавары́цца, ‑варуся, ‑ворышся, ‑верыцца; зак.

Незнарок сказаць тое, чаго нельга гаварыць; выдаць тайну. Васіль ледзь не прагаварыўся, што ён ведае, дзе яго бацька хавае золата і польскія маркі. Пальчэўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прагрэсі́ўны, ‑ая, ‑ае.

1. Які паступова ўзрастае. Прагрэсіўная аплата працы.

2. Які імкнецца да прагрэсу, перадавы ў палітычных, сацыяльна-эканамічных адносінах. Гаварыць пачаў Анры Люсан, рэдактар прагрэсіўнай газеты. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)