электратэ́хніка, -і, ДМ -ніцы, ж.

Навука аб прымяненні электрычнасці для практычных мэт, а таксама само такое прымяненне.

|| прым. электратэхні́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

аб, прыназ. з В і М.

Спалучэнне з прыназ. «аб» выражае:

Аб’ектныя адносіны

1. з В. Ужываецца пры ўказанні на прадмет, з якім хто‑, што‑н. збліжаецца, сутыкаецца ў працэсе руху, дзеяння. Дождж б’ецца аб хвалі ракі. Багдановіч. Ледзь не шаргануўшыся аб рукаў Віктаравага шыняля, прайшоў са старшынёй Шандыбовіч. Кулакоўскі. Васілька аж паморшчыўся ад болю, да таго нылі ногі, збітыя аб пнёўе, аб вузлаватыя карэнні дрэў на лясных сцяжынках, паколаныя аб хваёвыя шышкі, сухую ігліцу. Лынькоў. // У прыслоўных спалучэннях паказвае на ўзаемадзеянне паміж прадметамі. Цяпер.. [галіны] застылі нерухома, але, калі вецер праходзіць над лесам, яны пачынаюць церціся адна аб другую і глуха скрыпець. Колас.

2. з М. Паказвае на прадмет гаворкі, думкі, пачуцця. Іван сумуе аб працы, сумуе аб каласах жытніх на сваёй паласе, аб заліўных сенажацях, аб дзецях-румзах. Лынькоў. Як аб табе чуюць, так аб табе і мяркуюць. Прыказка.

3. з М. Паказвае на прадмет харчавання. Аб адной вадзе сыт не будзеш. Прыказка. Аб малаку ног не павалаку. Прыказка.

Часавыя адносіны

4. Разм. Паказвае на адрэзак часу, у межах якога завяршаецца дзеянне. Вярнуўся з горада аб адзін дзень. □ Дзяўчына аб раз не паверыла воку. Броўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ада́жыа (спец.).

1. прысл. Павольна, працяжна (аб тэмпе выканання музычных твораў).

2. наз., нескл., н. Музычны твор або частка яго ў павольным тэмпе.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

асмя́гнуць, -ну, -неш, -не; асмя́г, -гла; -ні; зак.

Перасохнуць, страціць вільготнасць; прывянуць ад гарачыні (аб раслінах).

А. на сонцы.

Вусны асмяглі ад смагі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бах, выкл.

1. Ужыв. для абазначэння моцнага адрывістага гуку.

2. у знач. вык. Ужыв. са знач. дзеяслова бахнуць (разм.).

Бах шклянку аб падлогу.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

даве́рны, -ая, -ае (спец.).

Які сведчыць аб даручэнні каму-н. чаго-н., які з’яўляецца даверанасцю.

Д. дакумент.

Давернае пісьмо.

|| наз. даве́рнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дапыта́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; зак.

Распытваючы, даведацца аб кім-, чым-н.

Д. ў чалавека, хто ён.

Д. праўды.

|| незак. дапы́твацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дыя́гназ, -у, мн. -ы, -аў, м.

Урачэбнае заключэнне аб характары і сутнасці хваробы, а таксама яе абазначэнне.

Паставіць д.

|| прым. дыягнасты́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рыкашэ́т, -у, Мэ́це, м.

Палёт цвёрдага цела пад вуглом пасля ўдару аб якую-н. паверхню.

Куля адскочыла рыкашэтам.

|| прым. рыкашэ́тны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

па́мятаць, -аю, -аеш, -ае і памята́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак., каго-што, пра каго-што і аб кім-чым.

Тое, што і помніць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)