дзверына́, ‑ы, ж.

Абл. Створка дзвярэй. Марыля ля зямлянкі завіхаецца. Прыцягнула дзверыну, ладзіць. Савіцкі. [Яська] доўга абмацваў дзверыну, пакуль знайшоў на ёй клямку. Лось.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дзе-ко́лечы, прысл.

Абл. Дзе-небудзь. Бадай што іх дзе-колечы захапіў дождж, — падумаў [Рыгор] пра Сёмку з Волькаю ды Петруся з Гэляю. Гартны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

жалкава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; незак.

Абл. Бедаваць, шкадаваць, скардзіцца. — Вот вы жалкуеце, што не можаце запісаць сваіх мыслей... А давайце папробуем павучыцца? Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

запабяга́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Абл. Дагаджаць, прыслужвацца, дабіваючыся чыёй‑н. прыхільнасць падтрымкі. Запабягаць перад начальствам. □ Згінаюцца, запабягаюць, — нібы перад імі гасподзь. Сіпакоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

змру́жыць, ‑жу, ‑жыш, ‑жыць; зак., што.

Абл. Заплюшчыць, самкнуць (вочы, павекі). Праз усю ноч, пакуль не было бацькі, ніхто не змружыў вачэй... Кірэенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

камы́, ‑оў; адз. няма.

Абл. Бульбяная каша. Неяк з лесу хлапчукі-пастушкі прынеслі блішчастую жалезную качалку, і Феня таўкла ёю бацьку камы. Сачанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

каша́р, ‑а, м.

Абл. Той, хто пляце кашы. З даўняга часу вёскі тут славяцца рыбаловамі, паляўнічымі, цеслярамі, бондарамі, кашарамі і іншымі майстрамі. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ко́нча, прысл.

Абл. Абавязкова. Група салдат і Святлана з Зінай апынуліся ў тылу ворага. Усе салдаты былі паранены. Трэба было конча схавацца. Скрыган.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ма́йткі, ‑так; адз. няма.

Абл. Штаны, нагавіцы. Янка борздзенька нацягнуў майткі і верхнюю кашулю, хадакі ўзяў у руку і спусціўся на ток. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

напярэ́сцігі, прысл. і прыназ.

Абл. Напярэймы. Стары .. выбег, стаў напярэсцігі. — Вы куды гэта? Кулакоўскі. Трое ехалі па раллі, потым пусціліся напярэсцігі каню. Лобан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)