Тро́ба ‘панос’ (пін., Сл. ПЗБ). Да утроба (гл.), параўн. утробахвароба органаў стрававання’ (Мат. Гом.). Магчыма, эўфемізм з адсячэннем пачатковага у‑, успрынятага як прыстаўка ці прыназоўнік, аналагічна балг. дыял. тро́ба ‘жывот’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

со́нны, -ая, -ае.

1. Які адбываецца ў час сну, звязаны са сном.

С. стан.

Соннае дыханне.

2. Вялы, неактыўны ад жадання спаць, які яшчэ не зусім прачнуўся.

Соннае дзіця.

3. перан. Пасіўны, бяздзейны.

Соннае жыццё.

4. Снатворны (пра лекі).

Сонныя кроплі.

Сонная артэрыя — вялікая парная артэрыя з двух бакоў шыі.

Сонная хвароба — інфекцыйнае захворванне, якое характарызуецца моцнай санлівасцю.

Як сонная муха — запаволены і вялы.

|| наз. со́ннасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Недапошлы ’хворы’ (Сл. ПЗБ). Відаць, з неда- ’дастаткова’ (гл.) і пайсці, параўн. недошлы ’слабы, хваравіты’, што, магчыма, з’яўляецца зыходнай формай для названага слова, узнікшага пад уплывам слоў тыпу пошлінахвароба, пошасць’ (Сл. ПЗБ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Страхо́ма ‘доўгая вейка’: надо вырваті страхому, каб … нэ лэкалосо дітя (пін., Шатал.). Няясна, відаць, да страха́цца ‘баяцца’ (ад страх, гл.), параўн. прыслоўе славен. strahoma ‘са страхам, баючыся’. Збліжана з трахомахвароба вачэй’, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

небяспе́чны, ‑ая, ‑ае.

Які пагражае небяспекай, можа прычыніць няшчасце, зло, шкоду. Становішча для рэспублікі стваралася небяспечнае, прыходзілася прымаць надзвычайныя меры. Колас. [Крушынскі:] — Я занядужаў яшчэ раней за вас і мая хвароба больш небяспечная за вашу. Бядуля. // Звязаны з небяспекай, рызыкай. Саша ахвотна згадзілася ехаць у горад, хоць ведала, што паездка небяспечная. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ву́падокхвароба, смерць, упадак’ (КСТ). Відаць, да выпадак (у знач. ’няшчасны выпадак’) з характэрнай для поўдня Беларусі заменай ы на у пасля губных; параўн. семантычную паралель: годзіна ’непагадзь’ і ліха годзіна ’тс’ (Нар. сл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пахі́раць ’памучыцца’ (карэліц., Марц.). Да па‑ (< прасл. po‑) і лірахвароба, кволасць’, драг. хырыты ’доўга хварэць’ < прасл. xyrati, хугей < хутъ(), генетычна звязанае з хуогь (Трубачоў, Эт. сл., 8, 158–159). Гл. хірэць, хворы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

го́рны 1, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да гары (у 1 знач.). Горны ланцуг. Горнае паветра. // Які знаходзіцца ў гарах. Горнае паселішча. Горныя лугі. □ Стала так ціха, што здавалася — ручай грыміць, як горны вадапад. Самуйлёнак. // Гарысты; пакрыты гарамі. Горная краіна. // Прызначаны для выкарыстання ў гарах. Горная артылерыя. Горныя лыжы.

2. Які здабываецца з зямных нетраў. Горныя руды.

3. Які мае адносіны да распрацоўкі зямных нетраў. Горны інжынер. Горны камбайн.

•••

Горная хвароба гл. хвароба.

Горны баран гл. баран (у 2 знач.).

Горны хрусталь гл. хрусталь.

Горны лён гл. лён.

го́рны 2, ‑ая, ‑ае.

Разм. Поўны горычы, гора; гаротны. І маёр штораз прыгорне Да грудзей сваіх малую: — Не журыся, сум твой горны Я душой таксама чую. Кірэенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Скула́ ‘гнойны нарыў, фурункул’ (Нас., Шымк. Собр., Байк. і Некр., Касп., Бяльк., Сцяшк., Сержп., ЛА, 3), ‘нарыў, фурункул’, ‘залатуха’ (Сл. ПЗБ), ‘нарыў’, ‘нарасць на дрэве’ (ТС), скула ‘гнойны нарыў, фурункул’ (ТСБМ, Ласт., Растарг.; ашм., Стан.; Варл., ЛА, 3, Клім.), ‘рожа (хвароба)’ (Бес.), ‘нарыў’, ‘залатуха’, ‘трахома’, ‘прыступ эпілепсіі’ (Сл. ПЗБ), ‘выступ на твары, ягадка’ (ТСБМ, Сцяшк.). Укр. ску́ла ‘скула, шышка на целе’, рус. скула́ ‘косць чэрапа’, дыял. ‘пухліна, фурункул’, польск. skuła ‘скула, нарыў, хвароба горла’, дыял.хвароба капыт у кароў і свіней’, чэш. skula, skulina, škulina ‘шчыліна, адтуліна’, славен. skȗla ‘нарыў, хвароба капыт’, серб.-харв. skȕla ‘нарыў, кароста, хвароба капыт’, балг. скула ‘рана, язва’, ску́ли ‘прышчы, нарывы, струпы’ і ‘косці чэрапа’, макед. скула ‘сківіца, ягадка’. Этымалагічныя версіі спрэчныя. Параўноўвалі з прасл. *skala, *skelina (гл. скала́1, шчыліна); гл. Праабражэнскі, 2, 315; Махэк₁, 450; Голуб-Копечны, 335, што Фасмер (3, 661) і Куркіна (Этимология–1971, 69–70) лічаць сумніўным па фанетычных прычынах. Няпэўная роднасць з літ. káulas ‘косць’ (Брукнер, ZfslPh, 4, 213). Паводле Куркінай (там жа), аднаго паходжання з *kyla ‘кіла’; ад і.-е. *(s)kōulā ‘гнуць, згінаць, быць выпуклым’, адкуль ‘пухліна, уздуцце, выпукласць’, але гэта не тлумачыць значэння ‘адтуліна; шчыліна’. Бярнар (Бълг. изсл., 272–273) лічыць, што значэнне балг. скула ‘рана, язва’ семантычна аб’ядноўвае значэнні ‘скула’ і ‘шчыліна’. Ільінскі (РФВ, 78, 200) і Скок (3, 272) мяркуюць аб роднасці са с.-в.-ням. schiel ‘трэска, адломак’, што таксама спрэчна. Следам за Ільінскім Коген (Запіскі 2, 1, 237) узводзіць слова да і.-е. *skoul‑ як варыянта *skeu̯el‑, прыводзячы ў якасці паралелі рус. выль ‘гуля, шышка’ < і.-е. *ūl‑, параўн. лац. ulcus ‘балячка’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

надса́да, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.

Разм.

1. Празмернае напружанне сіл; натуга. [Пшэборскі] крыху збянтэжыўся і, тыкаючы пальцам перад сабою, гаварыў з надсадай, з прыціскам: — Так, так... вам, усім вам, — яшчэ да канца не дагаварваючы каму — «усім». Пестрак.

2. Пашкоджанне чаго‑н., хвароба ў выніку празмернага напружання сіл, натугі. Надсада ад падымання вялікага цяжару.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)