дывано́вы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да дывана 1. Віцебскі дывановы камбінат. Дывановая вытворчасць. // Які з’яўляецца дываном 1. Дывановая дарожка.
2. Падобны да дывана па выгляду, якасці. Дывановая тканіна.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пафарбава́цца, ‑буецца; зак.
1. Пакрыцца, насыціцца фарбай, чым‑н. фарбуючым. Тканіна добра пафарбавалася.
2. Набыць які‑н. колер, адценне. Белае малако далёкіх лёганькіх аблачынак пафарбавалася ў ружовы колер захаду. Мурашка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
плюш, ‑у, м.
Тканіна, у якой ворс радзейшы, але вышэйшы, чым у аксаміце. На сцэне стаяў стол, накрыты, як у важнай установе, чырвоным плюшам, на стале графік з вадою. Грамовіч.
[Ням. Plüsch ад лац. pilus — волас.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Мілісці́н ’від тканіны’ (рагач., Мат. Гом.). З малескін ’вельмі шчыльная баваўняная тканіна’ — праз рус. молескин з англ. moleskin ’футра крата’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
палатно́, -а́, мн. -ло́тны, -аў, -лацён і -ло́цен, н.
1. Гладкая льняная тканіна асобага перапляцення.
Кужэльнае, зрэбнае п.
Віскознае п. (віскозная тканіна такога перапляцення). Збялець як п. (стаць вельмі бледным).
2. Паласа, стужка ў механізме.
П. транспарцёра.
3. Карціна (звычайна на матэрыі асобага перапляцення).
Выстаўка лепшых палотнаў беларускіх мастакоў.
Шырокае гістарычнае п. (перан.: пра літаратурны твор, які апісвае гістарычныя падзеі).
4. Дарожны насып, аснова для верхняга пакрыцця дарогі (спец.).
П. чыгункі.
5. Плоская тонкая частка чаго-н. (спец.).
П. касы.
П. пілы.
|| прым. палатня́ны, -ая, -ае (да 1 знач.).
Палатняная кашуля (з палатна). Палатняная вытворчасць.
Палатнянае перапляценне (з роўным чаргаваннем нітак асновы і ўтку).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
рабы́, -а́я, -о́е.
1. Не адной масці, не аднаго колеру, з плямамі; пярэсты.
Рабая карова.
Рабая тканіна.
2. 3 рабаціннем.
Р. твар.
3.З рабізной, дробным хваляваннем на паверхні вады.
◊
Абое рабое (разм.) — пра людзей, падобных у чым-н. адзін да аднаго (звычайна па якіх-н. адмоўных якасцях).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
а́тлас, ‑а, м.
Зборнік геаграфічных, гістарычных і інш. карт, а таксама табліц, малюнкаў, чарцяжоў, схем і пад. Геаграфічны атлас. Заалагічны атлас.
[Паводле імя міфічнага велікана Атланта (грэч. Atlas).]
атла́с, ‑у, м.
Тканіна з гладкім, бліскучым правым бокам. Чорны атлас.
[Араб. atlas — гладкі, малакаштоўны — пра шоўк.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Сукно́ ’шарсцяная або паўшарсцяная тканіна з гладкім ворсам, якая пры вырабе апрацоўваецца валяннем’ (ТСБМ, Ласт., Некр. і Байк., Бяльк., ТС, Сл. ПЗБ), ’тканіна, у якой аснова і ўток з воўны’ (ваўк., ашм., Нар. скарбы), ст.-бел. сукно ’тс’ (Сташайтэне, Абстр. лекс). Укр., рус. сукно́, стараж.-рус. сукъно, польск., в.-луж., н.-луж., чэш., славац. sukno, палаб. sáuknö, серб.-харв. су́кно ’сукно’, славен. suknó, балг. су́кно, макед. сукно, ст.-слав. соукно. Прасл. *sukno ’тканіна, сукно’. Дэрыват ад прасл. *sukati ’сукаць’ з суф. ‑ъno, гл. Борысь, 586; Сной₂ (710) *sukno лічыць субстантынаванай формай н. р. ад *suknъ, роднаснай *sukati. Гл. яшчэ Фасмер, 3, 799; Бязлай, 3, 340; Махэк₂, 592; Шустар-Шэўц, 1377–1378.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Саці́н ’баваўняная або шаўковая тканіна, якая мае гладкі бліскучы правы бок’ (ТСБМ), саці́на ’тс’ (Ян.), саці́навы ’які мае адносіны да саціну’ (ТСБМ, Бяльк.), саці́нкаву ’тс’ (ТС). Праз рус. сати́н ’тс’ (параўн. Крукоўскі, Уплыў, 79) з ням. Satin або франц. satin ’атлас’, якія тлумачаць з араб. zaitūnî ’з кітайскага горада Цзяадун’, г. зн. тканіна названая па месцу паходжання. Гл. Локач, 171; Праабражэнскі, 2, 254; Фасмер, 3, 565.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Трыката́ж ‘тканіна машыннай вязкі’ (ТСБМ). Праз рус. трикота́ж ці польск. trykotaż: fabryka trykotaży (Варш. сл.), запазычана з франц. tricotage ‘вязаная тканіна’, ‘вязанне’ < tricoter ‘вязаць (на спіцах, кручком)’. Апошняе не мае надзейнай этымалогіі: флам. strikken ‘плесці’, суч. ням. stricken ‘вязаць’ < ст.-в.-ням. stricchen ‘звязваць’ < англ.-сакс. gestrician ‘латаць сеткі, невады’ (Чарных, 2, 262–263; Голуб-Ліер, 489; Даза, 725; Васэрцыер, 225; ЕСУМ, 5, 637).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)