электросвети́льник м. электрасвяці́льня, -ні ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

грош, гро́ша, мн. гро́шы, -аў, м.

1. Дробная медная манета ў царскай Расіі.

Хай грошай ні гроша, абы слава хароша (прыказка). Ні гроша няма.

2. Разменная дробная манета ў некаторых еўрапейскіх краінах.

Ні ў грош не ставіць каго-, што-н. — зусім не цаніць, не лічыцца з кім-, чым-н.

Устаўляць (уставіць) свае тры грошы (разм., неадабр.) — умешвацца ў чужыя справы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Не́пасць ’нечаканасць’, у выразе: з непасці — нечакана (Сл. ПЗБ). Няясна, магчым^а, да пасць, падаць ’падаць, нечакана з’яўляцца’, параўн. фразеалагізм ні села, ні пала ’знянацку, нечакана, не раздумваючы’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

задо́ринка разг. задзі́рынка, -кі ж.;

ни сучка́ ни задо́ринки ні сучка́ ні задзі́рынкі.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

преле́стница спаку́сніца, -цы ж.; чараўні́ца, -цы ж.; красу́ня, -ні ж., прыгажу́ня, -ні ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

со́хнуць, -ну, -неш, -не; сох, -хла; -ні; незак.

1. Рабіцца сухім, трацячы вільгаць.

На лузе сохне сена.

У горле сохне (безас.; перасыхае).

2. Вянуць, гінуць (пра расліны).

Пакаёвыя кветкі чамусьці сохнуць.

Трава сохне без дажджу.

3. перан. Худзець (ад хваробы, перажыванняў, цяжкай працы).

Хворы сохне.

4. Пакутаваць ад кахання.

С. па дзяўчыне.

|| зак. вы́сахнуць, -ну, -неш, -не; вы́сах, -хла; -ні (да 1 знач.), засо́хнуць, -ну, -неш, -не; засо́х, -хла; -ні (да 2 знач.) і прасо́хнуць, -ну, -неш, -не; прасо́х, -хла; -ні (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Ні — адмоўная часціца і структурны элемент у складзе займеннікаў, прыслоўяў і злучнікаў, укр. ни, ні, рус. ни, польск. ni, чэш. ni, славац. ni, н.-луж. ni, в.-луж. ni, славен. ni, серб.-харв. ни, балг. ни, макед. ни. Прасл. *ni, роднаснае літ. neĩ, ’ні, чым, ніж’, лат. nei, niні’ (Буга, 1, 462; Шустар-Шэўц, 13, 1001), ст.-лац. nei/ni і пад. (Фасмер, 3, 71; ESSJ SG, 2, 486). У народных гаворках нярэдка змешваецца з не (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Атразьні́ ’гатунак ботаў’ (Касп., ЭШ). Няясна. Націск не дае магчымасці параўнаць з рус. дыял. отрадный ’парадны’; магчыма, ад кораня *rez‑ (адразаць), але няма ні фармальнага, ні семантычнага падмацавання гэтаму.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ме́ркнуць, -ну, -неш, -не; ме́ркнуў, -нула і мерк, -кла; -ні; незак.

1. Траціць паступова яснасць, бляск; цямнець.

Зоркі меркнуць.

2. перан. Траціць сілу, славу, значэнне.

Слава меркне.

|| зак. паме́ркнуць, -ну, -неш, -не; паме́ркнуў, -нула і паме́рк, -кла; -ні.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прастава́тасць, ‑і, ж.

Уласцівасць праставатага. Але ні флегматычнасці, ні сялянскай праставатасці .. [Шутава] ніхто цяпер не заўважыў. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)