нахвалі́ць, ‑хвалю, ‑хваліш, ‑хваліць; зак., каго-што.

Нагаварыць аб кім‑, чым‑н. многа добрага; расхваліць. — Лялька, а не конь... Жывот падцягнуты... Зубы, як адзін, шыя, нібы ў лебедзя. Грыва доўгая, што шоўк... — Ну ты, брат, нахваліш. Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

стае́ннік, ‑а, м.

Конь, якога трымаюць на стайні для выезду. [Дзед Аніська:] — Меў .. [граф Чапскі] пару стаеннікаў, мо па тысячы рублёў кожны. Як выедзе, дык зямля ўгінаецца. Лужанін. Лёгка і грацыёзна нёсся на тонкіх зграбных нагах сівы ў яблыкі стаеннік. Машара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Вінаход ’чалавек, які вельмі шпарка ходзіць, бегае, лятун’ (міёр., З нар. сл.). Укр. винохід ’інаходзец’, рус. виноходец, виноходь, виноход ’тс’, польск. inochód, чэш. jinochod, mimochod, славац. mimochod ’тс’. Бел. лексема з’яўляецца пераносам ад ’конь-інаходзец’. Пачатковае в‑ прыстаўное.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вазаві́к1 ’ламавік, конь для грузавых перавозак’ (КЭС). Рус. возовик ’тс’, укр. возовик ’тс’. Да вазавы (у адрозненне ад верхавы).

Вазаві́к2 ’той, хто ўмее накласці воз сена’ (Янк. III). Да вазавы (< *вазавы работнік) або непасрэдна да воз.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жмодзь ’саранча, навала’ (КСТ). Параўн. рус. разан., тамб. жмуть ’той, хто прыгнятае, уціскае’. Відаць, пераасэнсаванне старой назвы балт. групы плямён (параўн. для вакалізму ст.-рус. 1689 г. жмотконь жмудскай пароды’), вядомае і ў іншых выпадках (параўн. варвары).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пасці́лка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.

Тое, што і посцілка. Конь стаяў збоку ля дарогі, накрыты пасцілкай, перад носам у яго ляжала сена. Пташнікаў. Неўзабаве ўсё.. пакрыецца аж да самай вясны белай пасцілкай снегу. Паслядовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

стэпаві́к, ‑а, м.

1. Чалавек, які пастаянна жыве ў стэпавай мясцовасці. Паў лік зрабіўся падобным [За] карэннага стэпавіка. Беразняк. А над галовамі стэпавікоў, у сінім бяздонным небе, — палымяныя сцягі і транспаранты. Лось.

2. Стэпавая птушка.

3. Конь стэпавай пароды.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

танкано́гі, ‑ая, ‑ае.

З тонкімі нагамі або ножкай (ножкамі). Танканогі бусел. □ [Сабіна:] — Але быў у бацькі конь — стройны, танканогі, увесь у яблыкі, Стрыгун. Ракітны. Дзынкалі пчолы, прысядаючы і выгінаючыся на буйных кветках канюшыны, хаваючыся ў венчыках танканогіх званочкаў. Грахоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цяжкавагаві́к, ‑а, м.

1. Спартсмен цяжкай вагі. Спаборніцтвы цяжкавагавікоў.

2. Конь цяжкавагавай пароды, здольны перавозіць вельмі цяжкія грузы; цяжкавоз.

3. Спец. Цяжкавагавы, з вялікім грузам таварны поезд. Пасля праходу пасажырскага ў Ганцавічах цяжкавагавік зноў крануўся ў дарогу. «Звязда».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Вэ́нґрын ’той, хто кастрыруе’ (Сцяц.), вэ́нґер ’канавал’ (Шатал.). Вэ́нґрын ’канавал’, бясспрэчна, паходзіць ад этнічнай назвы венграў. Параўн. слав. *valachъ ’валах, румын; канавал; конь’. Аб сувязі падобных назваў (для канавала) з этнічнымі гл. Брукнер, 600; Махэк₂, 675. Параўн. яшчэ вэ́нгра.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)