аджы́лы, ‑ая, ‑ае.

1. Які аджыў, не адпавядае сучаснасці.

2. у знач. наз. аджы́лае, ага, н. Тое, што аджыло. К. Крапіва [ужо ў ранніх сваіх творах] не абмяжоўваўся толькі крытыкай старога, аджылага, а заклікаў змятаць і выкарчоўваць усё, што замінала пераможнаму поступу сацыялістычнага ладу. Казека.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адпачыва́ючы, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. незал. цяпер. ад адпачываць.

2. у знач. наз. адпачыва́ючы, ага, м. Той, хто дзе‑н. адпачывае. З акіяна нахлынула раптам вялікая хваля і нечакана акаціла ўсіх адпачываючых халоднай вадой. Лынькоў.

3. Дзеепрысл. незак. ад адпачываць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падапе́чны, ‑ая, ‑ае.

Які знаходзіцца пад апекай. Падапечная тэрыторыя. Падапечнае дзіця. / у знач. наз. падапе́чны, ага, м., падапе́чная, ‑ай, ж. Пра чалавека. На купіне перавязалі рану, і Вацура панёс сваю падапечную на руках — пад нагамі хліпала ржавая балотная вада. Чыгрынаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кур’е́рскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да кур’ера. Кур’ерскія абавязкі. // у знач. наз. кур’е́рскі, ага, м. Тое, што і кур’ерскі поезд. У гэты момант лютым змеем Ляціць кур’ерскі. Задрыжалі Усе шыбы ў вокнах на вакзале. Колас.

•••

Кур’ерскі поезд гл. поезд.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

левафланго́вы, ‑ая, ‑ае.

1. Які знаходзіцца, размяшчаецца на левым флангу. Левафланговы ўчастак фронту.

2. у знач. наз. левафланго́вы, ага, м. Той, хто знаходзіцца на левым флангу і замыкае рад, шарэнгу. Левафланговым ва ўзводзе за свой невялікі рост быў чырвонаармеец Чыжык. Лупсякоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ло́ўчы, ‑ая, ‑ае.

1. Прывучаны да лоўлі птушак і звяроў. Лоўчыя сабакі. // Прызначаны для лоўлі птушак і звяроў. Лоўчыя ямы.

2. у знач. наз. ло́ўчы, ага, м. У Маскоўскай Русі і памешчыцкім побыце — той, хто ведаў псовым паляваннем, рыбнай лоўляй.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нежана́ты, ‑ая, ‑ае.

1. Які не мае жонкі, не знаходзіцца ў шлюбе. За сталом у падлоўчага сядзеў памочнік начальніка раз’езда, пан Сухавараў, нежанаты, яшчэ малады хлопец, адзеты ў парадны мундзір. Колас.

2. у знач. наз. нежана́ты, ага, м. Нежанаты мужчына; халасцяк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паве́раны, ага, м.

Асоба, якая мае права дзейнічаць ад імя якой‑н. асобы або ўстановы ў афіцыйным парадку. Прыватны павераны.

•••

Павераны ў справах — дыпламатычны прадстаўнік, ніжэйшы на ранг за пасла, пасланніка.

Прысяжны павераны — афіцыйная назва адваката ў Расіі да рэвалюцыі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нажы́ты, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад нажыць.

2. у знач. прым. Набыты паступова. Нажытае багацце. Нажыты вопыт.

3. у знач. наз. нажы́тае, ага, н. Тое, што нажыта, набыта; нажытак. Нажытае нялёгка пакідаць На здзек і глум раз’юшанай арды. Танк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

беззяме́льны, ‑ая, ‑ае.

Які не мае ўласнага ўчастка зямлі, неабходнага для вядзення гаспадаркі. Высвятляецца, што Леапольд Гушка — патомак сілезскіх ткачоў, беззямельны парабак з панскага двара. Луфераў. / у знач. наз. беззяме́льны, ага, м. [Захараў:] — Ён [Тодар] з беззямельных, з Кісялёў, сусед наш. Дуброўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)