ско́лак, ‑лка, м.
1. Адколаты кавалак чаго‑н. Сколак каменя.
2. Спец. Узор, перанесены на матэрыю, паперу пры дапамозе наколвання.
3. перан. Дакладнае падабенства, копія каго‑, чаго‑н. Чытач «Дзевятага вала» з асаблівай нагляднасцю бачыць, як праўда мастацтва зліваецца з суровай праўдай рэальнага жыцця, як мастацкі твор становіцца верным сколкам з рэчаіснасці і абагульненнем яе. «Полымя».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
та́бельны, ‑ая, ‑ае.
1. Які ўключаны ў табель, устаноўлены табелем. Табельныя дні.
2. Які вядзецца пры дапамозе табеля (у 2 знач.); прызначаны для табеля. Табельны ўлік. // у знач. наз. та́бельная, ‑ай, ж. Памяшканне, дзе вядзецца ўлік яўкі і адыходу з работы. — Магнат, і калі ты ўжо будзеш, пропуск лажыць у табельную? — раптам перабівае нас Анця. Мыслівец.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тані́чны 1, ‑ая, ‑ае.
Заснаваны на захаванні пэўнай колькасці націскаў у радку пры адвольнай колькасці ненаціскных складоў паміж націскнымі. Танічная сістэма вершаскладання. □ Верш Шаўчэнкі, як заўважае аўтар, гэта не што іншае, як танічны верш з двума моцнымі акцэнтамі ў кожным радку. Рагойша.
[Ад грэч. tonos — павышэнне голасу, тону, націску ў слове.]
тані́чны 2, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да тонусу арганізма, асобных яго органаў. Танічны рэфлекс.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
трысці́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.
1. Сцяблінка трыснягу. Я ўспомніў, што татары ў часы паходаў перабіраліся цераз глыбокія рэчкі па дне з трысцінкай у зубах. Карпюк.
2. Тонкая палачка для апоры пры хадзьбе. У лагер палонных .. [Вейс] прыйшоў сам. Важны, святочна апрануты, надушаны адэкалонам і з трысцінкай у руцэ. Ракітны.
3. Тонкая пласцінка ў бёрдзе.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
убрыкну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак., каго-што.
1. Ударыць, выцяць задняй нагой, заднімі нагамі (пра капытных жывёл). Конь хадзіў на выгане, ніяк не хацеў лавіцца і нават два разы ўбрыкнуў Юзіка. Крапіва.
2. перан. Разм. Пакрыўдзіць, зняважыць. Лемяшэвіч, праўда, ведаў, што не надта любіць яго Арэшкін і што чалавек гэты здольны пры выпадку ўбрыкнуць знянацку. Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цэ́ўка, ‑і, ДМ цэўцы; Р мн. цэвак; ж.
1. Спец. Дэталь перадатачнага механізма цыліндрычнай формы.
2. Прыстасаванне ў выглядзе трубкі, на якое навіваюцца ніткі і якое ўстаўляецца ў чаўнок пры тканні. Кужаль Маланка снавала, Цэўкі сукала і ткала. Купала. А потым.. [Фядора] сама памагла Анюце сукаць цэўкі. Васілевіч.
3. Косць у назе птушкі, якая знаходзіцца паміж галёнкай і пальцамі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цясля́рства, ‑а, н.
Рамяство, занятак цесляра. Пры ахвоце .. [Хацяноўскі] мог усё зрабіць па сталярству і цяслярству, аднак у хаце замест зэдліка стаяла калодка, замест ложка былі сяк-так збітыя нары. Кулакоўскі. Цесляром Івана Іванавіча зрабіла жыццё. Праз сваё цяслярства ён страціў шчасце. Гаўрылкін. От праз гэты свой сарваны жывот Іллюк і цяслярства кінуў ды пачаў са сталяркаю цацкацца. Калюга.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шпа́тэль, ‑я, м.
1. Інструмент у выглядзе лапатачкі для накладвання і выраўноўвання шпаклёўкі (у 2 знач.).
2. Інструмент мастака-жывапісца, які мае выгляд лапатачкі з вельмі тонкай і гнуткай сталі для раўнамернага накладвання фарбы на палатно ці расцірання на палітры.
3. У медыцыне — інструмент у выглядзе лапатачкі, якім карыстаюцца пры хірургічных аперацыях, аглядзе зева і інш.
[Ням. Spatel.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
штампава́ць, ‑пую, ‑пуеш, ‑пуе; незак., што.
1. Вырабляць што‑н. пры дапамозе штампа (у 1 знач.). Дэталі можна не толькі выточваць, а і штампаваць. Шахавец.
2. Ставіць штамп (у 2 знач.) на што‑н. Штампаваць паперу.
3. перан. Рабіць што‑н. без душы, фармальна, па старых гатовых узорах. Усю зіму раённы апарат Старанна штампаваў калгасам дырэктывы. Корбан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
-то, часціца вылучальная.
Ужываецца ў сказах пры вылучэнні, падкрэсліванні слова, да якога адносіцца. [Жданаў:] — Так-то яно так, але трэба нешта і нам рабіць. Гурскі. Брат-то ты мой, але еш хлеб свой. Машара. [Астап:] — А не дай жа ты ліха, зусім забыўся. Дзяўчына здарожылася, дзяўчына калі-то мела ў роце, а тут зубы загаварваю, даруй мне старому... Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)