паштаві́к, ‑а, м.
Разм.
1. Той, хто працуе на пошце. Ён перакінуў некалькі пісем і падаў адно Лабановічу. — Пэўна гэтага чакалі? — пасміхнуўся паштавік. Колас.
2. Паштовы голуб. [Віктару] таксама хацелася пахваліцца, што ён перабудаваў галубятню, нечакана пазнаёміўся з галубятнікам з суседняй вёскі, тутэйшым настаўнікам, і выменяў у яго пару рэдкіх паштавікоў. Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
перасвіста́ць, ‑свішчу, ‑свішчаш, ‑свішча; зак., каго-што.
Разм. Узяць верх над кім‑, чым‑н. у свісце. Выскачыў Свістун з балота і кажа Івану: — Хто каго перасвішча, таго і грошы. Якімовіч. Заганарыўся ён [Салавей], Адзіным стаў лічыць сябе на свеце, Спяваў, гуляў, І не прыкмеціў, Як нейкі там Жаўрук яго перасвістаў. Корбан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пазлава́ць, ‑злую, ‑злуеш, ‑злуе; ‑злуём, ‑злуяце; зак.
1. каго. Злаваць каго‑н. некаторы час. Жэнька кіўнуў галавой. — А муж як... добры? — Муж як муж, — Таццяна засмяялася; ёй раптам захацелася пажартаваць, пазлаваць яго. — Добры муж. Лепшы, чым ты... Шамякін.
2. Тое, што і пазлавацца. [Люба:] Родная матка — не мачыха: пазлуе і адпусціцца... Козел.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пакая́нны, ‑ая, ‑ае.
Які змяшчае ў сабе пакаянне. А галаву свідравала адна пакаянная думка: «Навошта я браў паручыцельства ў Пазняка?..» Дуброўскі. / у знач. наз. пакая́нная, ‑ай, ж. Хадзіла нават такая пагалоска, што Мілеўскі потайкам паслаў просьбу да земскага начальніка. Ён пісаў пакаянную, прасіў закінуць за яго слова перад адпаведным начальствам. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паліца́й, ‑я, м.
Разм. У час Вялікай Айчыннай вайны ў акупіраваных раёнах — паліцэйскі, завербаваны з ліку мясцовага насельніцтва. Немцы і пасаджаныя ў вёску паліцаі цягалі на допыт жонку Міхала і яго суседзяў. Васілевіч. У Дулебах, дзе жыла цётка Тэкля, былі ўжо партызаны, і немцы з паліцаямі туды і не патыкаліся. Ермаловіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
наса́ты, ‑ая, ‑ае.
Разм.
1. З вялікім носам. Як жывога бачыць .. [Ніна Пятроўна] перад сабою прыгорбленага старога з насатым маршчыністым тварам, чуе яго бурклівы голас... Ус. Усёй сям’ёй з’явіліся Цецерукі стракатыя, Глушцы, вароны з совамі Ды з дзятламі насатымі. Танк.
2. З выступам, з доўгай, вялікай выступаючай часткай. Насаты чайнік. Насатая лодка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
мяльчэ́ць, ‑эе; незак.
Тое, што і мялець. Нам чамусьці шкада стала гэтага балотца: няхай бы яно тут усё лета блішч[а]ла пад сонцам! Праўда, карысці ад яго аніякай, бо яно мяльчэе і высыхае якраз тады, калі прыходзіць пара купацца, і мы бегаем за блізкі свет на рэчку, аж у другі калгас. Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
накра́пваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
1. Незак. да накрапаць.
2. Падаць рэдкімі кроплямі (пра дождж). А дождж то сціхне, то накрапвае, То сыпане, як з поўнай жмені. Хведаровіч. / у безас. ужыв. Ціха, амаль непрыкметна, пачало накрапваць, але шуму дажджу не было чуваць, бо яго глушыў няўціхны гул рачных хваль. Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пе́ставаць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; незак., каго-што.
Тое, што і песціць. — Ну, цяпер мы з табою зусім прыяцелі! — жартавалі чырвонаармейцы і пеставалі Мішку, гладзілі яго, за вухам часалі. Лынькоў. Сына.. [прафесар] пеставаў, дазваляў яму шмат лішняга. Новікаў. Зусім не такія планы пеставаў у сваёй юнацкай душы маўклівы і зацяты Мікола Голуб. Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
по́крыўка, ‑і, ДМ ‑крыўцы; Р мн. ‑крывак; ж.
1. Кавалак тканіны або іншага матэрыялу, прызначаны для пакрывання чаго‑н. Іліко падышоў да стала і зняў з яго вялікі кошык. На дне, пад цыратавай покрыўкай, нешта было. Самуйлёнак.
2. Рызінавы чахол, які надзяваецца на камеру; пакрышка.
3. Тое, што і накрыўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)