хрен хрэн, род. хрэ́ну м.;

хрен ре́дьки не сла́ще погов. хрэн за рэ́дзьку не саладзе́йшы; як там не смята́на, так тут не сыро́ватка; адно́ — гара́чка, а друго́е — баля́чка;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Вызванец ’ізгой’ (Крывіч, 12, 1926, 14). Ад вызываць; параўн. прыклад: «Ксендз з амбоніі ізноў вызываў Кастуся за гіцлёўства» (там жа). Слова з’яўляецца калькай польск. wywołaniec ’тс’, якое ад wywołać ’вызываць’. У семантычных адносінах параўн. рус. оглаше́нный.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пару́чнік ’афіцэрскае званне, якое ідзе за званнем падпаручніка’ (ТСБМ). З польск. porucznik ’тс’.

Пару́чнік2 ’сваяк (маладой на вяселлі)’ (Мат. Гом.). Дэрыват ад паручыць (гл. парука) з суф. ‑нік. Адносна словаўтварэння параўн. Сцяцко, Афікс. наз., 54.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Патру́ль ’невялікі ўзброены атрад або судна, самалёт для нагляду за парадкам і бяспекай’ (ТСБМ), ’вартавы’ (брасл., Сл. ПЗБ). З устарэлага польск. patrul або з рус. патру́ль ’тс’, якія праз ням. Patrul прыйшлі з франц. patrouill ’дазор’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

По́лішка ’папіхач’ (віл., Сл. ПЗБ). Калі тут не памылка — по́пішка ад папіхаць, экспр. суф. ‑ішк‑ (як запінзапішка), параўн. папі́шка ’штурханне ў дно вяслом’ (Касп.), то, хутчэй за ўсё, да лі́шак, лішка ’лішняе’, г. зн. ’непатрэбнае’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Разбе́рыць ’адрозніць’ (лудз., Сл. ПЗБ), ’разблытаць’: круцялі разберым (паст., там жа), ’высветліць’: разберыш ты сам (в.-дзв., там жа). Хутчэй за ўсё ад разабра́ць, разбіра́ць (гл.), але прычыны трансфармацыі слова незразумелыя (уплыў літ. ber̃ti ’веяць; сеяць’?).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Расто́рыч ’інструмент накшталт цыркуля, якім вырэзваюцца дны (у бандарстве)’ (Серб.). Да зато́рыч ’тс’ (гл., значэнне пададзена недакладна, пра што сведчыць суфікс nomina instrumenti ‑ыч) у выніку дыферэнцыяцыі прыставак раз‑/рас‑ і за, параўн. запрагаць і распрагаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Садо́м ’бязладдзе, сумятня, гоман, крык’ (ТСБМ), садома ’тс’ (Ант.). Рус. содо́м, укр. содо́ма ’тс’. З грэч. Σόδομα και Γόμορρα — назвы старажытных гарадоў, якія былі знішчаны за грахі і распусту. Гл. Праабражэнскі, 2, 349; Фасмер, 3, 706.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сту́ма ‘постаць, фігура’ (Сцяшк. Сл.). Хутчэй за ўсё, з літ. stuomuõ ‘тс’, але параўн. з польск. styma, estyma ‘павага, гонар, шанаванне’, якія, паводле Варш. сл., узыходзяць да раманскай першакрыніцы: італ. stima, франц. estime ‘паважанне, пашана, шанаванне’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Супако́й ’спакой, заспакаенне’ (ТСБМ, Нас., Некр. і Байк., Ласт., Гарэц., Шат., Арх. Федар., Сержп.). Да спакой (гл.) з іншай прэфіксацыяй (гл. су-), хутчэй за ўсё, другаснае ўтварэнне ад супако́іць ’заспакоіць, уціхамірыць’ (ТСБМ, Некр. і Байк., Ласт.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)