паваро́тны, -ая, -ае.

1. Які служыць для павароту, паварочвання чаго-н.

Паваротныя механізмы.

2. перан. Пераломны, пасля якога пачынаецца нешта новае.

П. перыяд у развіцці грамадства.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падзо́р, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Брыжы, карункі, якімі абшываецца ніжні край чаго-н.

Карункавы п.

2. У архітэктуры: карніз з разьбой.

Вокны з падзорам.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падмяша́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -мяша́ны і -ме́шаны; зак., што і чаго.

Мяшаючы, падбавіць.

П. пяску ў цэмент.

|| незак. падме́шваць, -аю, -аеш, -ае; наз. падме́шванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

памфле́т, -а, М -ле́це, мн. -ы, -аў, м.

Злабадзённы востры сатырычны твор (артыкул, брашура), звычайна палітычнага характару, накіраваны супраць каго-, чаго-н.

|| прым. памфле́тны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

папасячы́, -сяку́, -сячэ́ш, -сячэ́; -сячо́м, -сечаце́, -сяку́ць; -се́к, -кла; -сячы́ і папасяка́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; зак., каго-што і чаго (разм.).

Сячы доўга, неаднаразова.

П. дроў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паціра́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак., што.

Церці злёгку, час ад часу.

П. лоб.

П. рукі (таксама перан.: адчуваць задавальненне, нядобрую радасць з прычыны чаго-н.; разм.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перайма́льнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Той, хто запазычвае, пераймае што-н. у каго-, чаго-н.

|| ж. перайма́льніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

|| прым. перайма́льніцкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пры́месь, -і, мн. -і, -ей, ж.

Дадатковы элемент у складзе чаго-н.; дамешак.

Ачысціць насенне ад прымесей.

|| прым. пры́месны, -ая, -ае (спец.).

Прымесныя элементы ў фарбах.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прычыні́ць¹, -ыню́, -ы́ніш, -ы́ніць; -ы́нены; зак., што.

Паслужыць прычынай чаго-н. (непрыемнага).

П. боль, крыўду. П. страты.

|| незак. прычыня́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

|| наз. прычыне́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

растлума́чыць, -чу, -чыш, -чыць; -чаны; зак., што.

Раскрыць сэнс чаго-н., зрабіць ясным, зразумелым.

Р. рашэнне задачы.

|| незак. растлума́чваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. растлумачэ́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)