вяпро́вы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да вепра. У маёнтку памешчыка Абхазава яшчэ не страцілі смаку да вяпровай шынкі. Самуйлёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абразу́міць, ‑млю, ‑міш, ‑міць; заг. абразум; зак., каго.

Пераканаць, прымусіць абдумацца. А можа яе, братавую, яшчэ можна будзе абразуміць? Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абстраля́цца, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца; зак.

Разм. Пабыўшы ў баях, прывыкнуць да стральбы, да баявых абставін. Салдаты яшчэ не паспелі абстраляцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

саракакілаграмо́вы, ‑ая, ‑ае.

Масай у сорак кілаграмаў. Яшчэ ў канцы 1943 года на станцыі Барысаў прагучаў выбух саракакілаграмовай міны. Дзенісевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бязмэ́тны, ‑ая, ‑ае.

Які не мае пэўнай мэты. [Мішурын і Вялічка] пайшлі далей і яшчэ гадзіны дзве мучыліся ў гэтай бязмэтнай хадзе. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

во́дліў, ‑ліву, м.

Тое, што і адліў (у 3 знач.). Уваччу яшчэ стаялі высокія сцены,.. чорныя з жаўтаватым водлівам. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прытка́ць, ‑тку, ‑тчэш, ‑тчэ; ‑тчом, ‑тчаце, ‑ткуць; заг. прытчы; зак., што і чаго.

Выткаць яшчэ, у дадатак да ўжо вытканага.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пытлява́нка, ‑і, ДМ ‑нцы, ж.

Разм. Пытляваная мука. Добра было сядзець побач на мяккіх мяхах яшчэ цёплай пытляванкі. Грахоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падсука́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае і ‑сучу, ‑сучаш, ‑суча; зак., што і чаго.

Насукаць дадаткова, яшчэ трохі. Падсукаць нітак. Падсукаць дратвы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прамірга́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Разм. Тое, што і прамаргаць. [Тодар:] — Праміргаў ты, браце, дзяўчыну, яшчэ як праміргаў! Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)