юна́к, ‑а, м.
Чалавек мужчынскага полу, які не дасягнуў сталасці, малады чалавек, хлопец. Семнаццацігадовы юнак. Юнак-камсамолец. □ Юнакоў, дзяўчат усмешкі ззяюць водбліскам зарніц. Жычка. // перан. Пра дарослага ці пажылога чалавека, поўнага жыццёвых сіл, маладых імкненняў. Прафесару ішоў сорак другі год. Нягледзячы на гэткі ўзрост, ён адчуваў сябе зусім яшчэ юнаком, ды і з выгляду нельга было даць больш трыццаці. Галавач.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Пераста́рак ’састарэлы’, ’старая дзеўка’, ’хлопец, які доўга ходзіць у халасцяках’, пераста́рка ’старая дзеўка’, перэста́рыцца ’не выйсці замуж у пару’ (Шат., Нар. Гом., ТС, ТСБМ), укр. пере́ста́рок, пере́ста́рка, рус. переста́рок, переста́рка ’стары халасцяк, старая дзеўка’, ’жывёла, якая з-за старасці не можа даваць прыплод’. Усходнеславянскае. Утворана ад дзеяслова пераста́рыцца, што ўзыходзіць да прасл. *per‑stariti (sę), параўн. яшчэ ст.-слав. прѣстарѣти ’састарыцца’, серб.-харв. прѐстарети, в.-луж. přestarić, н.-луж. pśestarkaś, польск. przestarzeć (się), славац. prestarnúť ’тс’. У зах. і паўд.-слав. мовах лексеме перастарак адпавядаюць спалучэнні з прыметнікамі ці дзеепрыметнікамі (przestarzały, pśestarjety, přestárlý, prestarnutý, prestár, пре̏стар). Гл. старэць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
баявы́ в разн. знач. боево́й;
б. патро́н — боево́й патро́н;
б. пара́дак — боево́й поря́док;
б. тава́рыш — боево́й това́рищ;
б. хло́пец — боево́й па́рень;
~вая тэ́ма — боева́я те́ма;
○ ~ва́я гало́ўка — боева́я голо́вка;
~ва́я — спружы́на боева́я пружи́на;
б. лісто́к — боево́й листо́к;
◊ ~во́е хрышчэ́нне — боево́е креще́ние
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
бо́йкі в разн. знач. бо́йкий, оживлённый; ре́звый; рети́вый; (подвижный, проворный — ещё) пры́ткий, живо́й;
б. хло́пец — бо́йкий (рети́вый, пры́ткий, живо́й) па́рень;
б. на язы́к — бо́йкий (пры́ткий) на язы́к;
~кае ме́сца — бо́йкое (оживлённое) ме́сто;
~кая гаво́рка — бо́йкий (оживлённый) разгово́р;
◊ ~кае пяро́ — бо́йкое перо́
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
дурма́н, ‑у, м.
1. Тое, што адурманьвае, ап’яняе (пра алкаголь, чад, пах і пад.). Надзвычайна прыкра убіраць у грудзі мутны дурман адгону. Нікановіч. // перан. Пра тое, што атупляе розум, свядомасць, з’яўляецца сродкам падману. Рэлігія — дурман для народа.
2. Памутненне свядомасці, розуму; адурэнне, ап’яненне. Дурман у галаве. □ Толькі калі часам нап’ецца якісь вясковы хлопец і пачне ў п’яным дурмане задзірацца, жанчыны гаварылі: «Якраз як Сашка Марцінаў». Машара.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
змярцве́лы, ‑ая, ‑ае.
1. Які страціў адчувальнасць, стаў мёртвым (пра клеткі, тканкі, часткі цела). Змярцвелыя тканкі. Змярцвелая рука. / Пра расліны, лісце. Змярцвелае лісце на дрэвах.
2. перан. Нерухомы, застылы, пазбаўлены жыцця. Кірыла быў хваравіты, на дзіва непрыгожы хлопец, са змярцвелым худым тварам. Лупсякоў. Хвіліну .. [хлопчык] стаяў змярцвелы, трываючы востры і няспынны звон у вушах. Быкаў. // Апусцелы, заціхлы. Бялявыя зімовыя хмары нізка навіслі над змярцвелаю зямлёю. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
змясці́цца, змяшчуся, змесцішся, змесціцца; зак.
1. Знайсці сабе дастаткова месца; умясціцца. Для правядзення свята быў выбраны самы вялікі клас, але людзей было так многа, што ўсе не маглі змясціцца. Залескі. — Я, хлопцы, у вас пераначую... Вось хаця б да цябе, Віктар. Ты хлопец шчуплы, як-небудзь змесцімся... Сачанка.
2. Разм. Размясціцца, пасяліцца дзе‑н. Адзін з прыяцеляў прапанаваў .. [прафесару] часова змясціцца з сям’ёй у сваім доме. Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
абвінава́чанне, ‑я, н.
1. Прызнанне каго‑н. вінаватым у чым‑н. [Галена:] — Я тады набралася гора, пакуль не з’явіўся сам гэты хлопец і не папрасіў зняць абвінавачанне, бо ён памыліўся. Чорны. Адносна Лабановіча пракурор заўважыў, што гэты падсудны, хоць і мала фігуруе ў абвінавачанні, але, як гаворыць народная прыказка, — па абліччы апостал, а па зубах сабака. Колас.
2. Спец. Той бок у судовым працэсе, які абвінавачвае. Сведкі абвінавачання.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пасве́дчанне, ‑я, н.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. пасведчыць.
2. Афіцыйны дакумент, які сведчыць аб чым‑н., сцвярджае што‑н., змяшчае кароткія звесткі пра каго‑н. Чалавек падышоў да касы, паказаў пасведчанне і без чаргі купіў білет. Гурскі. Малады хлопец з кучаравай светлай чупрынай, спушчанай на лоб, у цёмна-сінім, вайсковага пакрою, гарнітуры, схіліўшыся над сталом у прыемнай першага сакратара, доўга разглядаў карэспандэнцкае пасведчанне Зараніка. Хадкевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
мудраге́лісты, ‑ая, ‑ае.
Разм.
1. Цяжкі, для разумення, выканання; складаны. Мудрагелістая задача. □ Косцік ужо ведаў, што настаўнік любіць гадаваць мудрагелістыя пытанні. С. Александровіч.
2. Замыславаты, вычварны. Хлопцы заўважылі там [у мяшку] тоўсты пэндзаль, нейкія гумавыя валікі з мудрагелістымі ўзорамі, выразанымі на іх. Нядзведскі. Сівы мох густа абляпіў .. ствалы дрэў, мудрагелістымі карункамі звісае з галін. Кандрусевіч. Міма, выпісваючы мудрагелістыя васьмёркі, з грукатам пралятае на мотаролеры суседскі хлопец. Гарбук.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)