згусці́ць, згушчу, згусціш, згусціць; зак., што.

Зрабіць густым або больш густым. Згусціць цеста. Згусціць пасевы.

•••

Згусціць атмасферу — стварыць напружанае становішча, абстаноўку.

Згусціць фарбы — празмерна перавялічыць што‑н., звычайна адмоўнае (у вусным апавяданні, адлюстраванні і інш.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́гадны, ‑ая, ‑ае.

1. Які дае выгаду, прыбытак, прыносіць карысць. Выгадны спосаб вядзення гаспадаркі. Выгаднае пагадненне.

2. Які мае перавагу; зручны, спрыяльны, добры. Выгаднае становішча. □ Месца для купання.. [хлопцы], на іх думку, выбралі самае выгаднае. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

асаро́міцца, ‑млюся, ‑мішся, ‑міцца; зак.

Зрабіўшы непрыгожы ўчынак, трапіць у няёмкае становішча; асароміць сябе. Я ніколі яшчэ нікому не пісаў пісем. Мне і хацелася гэта зрабіць, і баяўся, каб не асароміцца перад цёткай Марыляй. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нахі́лены, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад нахіліць.

2. у знач. прым. Які адхіляецца ад вертыкальнага і гарызантальнага становішча. Нахіленая плоскасць. □ Неўзабаве з люка па нахіленай рашотцы на.. канвеер з грукатам пасыпаліся адліўкі. Карпаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

парала́кс, ‑а, м.

Спец.

1. Уяўнае змяненне становішча прадмета як вынік перамяшчэння вока назіральніка.

2. У астраноміі — вугал, які вымярае ўяўнае зрушэнне свяціла пры перамяшчэнні назіральніка з аднаго пункта прасторы ў другі. Гадавыя паралаксы планет.

[Грэч. parállaxis — адхіленне.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

асвятлі́ць сов.

1. прям., перен. освети́ть;

ля́мпа ~лі́ла пако́й — ла́мпа освети́ла ко́мнату;

а. твар ліхта́рыкам — освети́ть лицо́ фона́риком;

а. стано́вішча — освети́ть положе́ние;

2. спец. (сделать прозрачным) осветли́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ацані́ць сов.

1. оцени́ть;

а. рэч — оцени́ть вещь;

2. перен. оцени́ть, расцени́ть;

а. учы́нак — оцени́ть (расцени́ть) посту́пок;

а. стано́вішча — оцени́ть положе́ние;

а. як след — оцени́ть по досто́инству

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

узагна́ць, узганю́, узго́ніш, узго́ніць; узагна́ў, -на́ла; узгані́; узагна́ны; зак.

1. каго-што. Прымусіць узысці куды-н.; загнаць на што-н.

У. ката на дрэва.

У. машыну на платформу.

2. каго. Прымусіць падняцца адкуль-н., змяніць становішча; успудзіць (разм.).

У. чараду птушак.

3. што на што. Насадзіць.

У. абручы на бочку.

|| незак. узганя́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

обще́ственный

1. в разн. знач. грама́дскі;

обще́ственный строй грама́дскі лад;

обще́ственная со́бственность грама́дская ўла́снасць;

обще́ственное положе́ние грама́дскае стано́вішча, стано́вішча ў грама́дстве;

обще́ственные интере́сы грама́дскія інтарэ́сы;

обще́ственная рабо́та грама́дская рабо́та (пра́ца);

обще́ственное пита́ние грама́дскае харчава́нне;

обще́ственное порица́ние грама́дскае ганьбава́нне;

обще́ственный обвини́тель грама́дскі абвінава́ўца;

обще́ственный креди́т грама́дскі крэды́т;

2. (принадлежащий сельскому обществу) ист. абшчэ́ственны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

кры́зіс, ‑у, м.

1. Рэзкі пералом, пераходны стан, абвастрэнне становішча. Адчуваецца крызіс мяшчанскай сям’і, што існуе на маральных асновах старой патрыярхальнай Расіі. «Полымя».

2. Пераломны момант у ходзе хваробы, які вядзе да паляпшэння або пагаршэння стану хворага. Звычайнае запаленне лёгкіх, расказваў доктар, крызіс прайшоў, чалавек, з дапамогай медыцыны, мінуў смяротны рубікон. Ермаловіч.

3. Перыядычная перавытворчасць тавараў у капіталістычнай гаспадарцы, якая вядзе да разарэння дробных вытворцаў, да скарачэння вытворчасці, да павелічэння колькасці беспрацоўных. Эканамічны крызіс. Прамысловы крызіс.

4. Недахоп чаго‑н., цяжкасці з чым‑н. Паліўны крызіс. Жыллёвы крызіс. // Разм. Цяжкае становішча, безграшоўе. Крызіс з грашамі.

•••

Палітычны крызіс — палітычнае становішча, якое характарызуецца рэзкім абвастрэннем класавай барацьбы працоўных супраць пануючай эксплуататарскай вярхушкі і няздольнасцю апошняй кіраваць грамадствам.

Урадавы крызіс — перыяд, калі пытанне аб адстаўцы старога ўраду рашылася, а новы ўрад яшчэ не сфарміраваўся.

[Ад грэч. krísis — рашэнне, прыгавор.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)