Карк1 ’карак’ (Нар. лекс., Дразд., Гарэц., Др.-Падб.), укр. карак (гл. карак), запазычанне з польск. kark ’карак’, якое ўзыходзіць да прасл. kъrkъ (Слаўскі, 2, 77).

Карк2 ’частка касы, якая непасрэдна прымацоўваецца да касся’ (Тарнацкі, Studia). Метафарычная назва, абумоўленая знешнім падабенствам (гл. карк1).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бат ’бізун’ (Касп., Сцяшк. МГ). Параўн. рус. бат ’дубінка, дручок’, укр. бат ’дручок’, польск. bat ’бізун’, серб.-харв. ба̏т ’дубіна, дручок’, славен. bat ’тс’. Паходжанне слова няяснае. Агляд шматлікіх версій гл. Слаўскі, 1, 28; Фасмер, 1, 133; Рудніцкі, 86; Махэк₂, 41, 48. Параўн. батог.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Безецный ’нізкі, подлы’ (ст.-бел.; Булыка, Запазыч.). Укр. (з XVI ст. і ў дыялектах) безецний ’тс’. Запазычанне з польск. bezecny ’тс’ (да прасл. čьstь ’гонар’; Слаўскі, 1, 120). Цімчанка, 70; Булыка, Запазыч., 40. Сюды адносіцца і беззэ́цны цмок ’міфічны змей у беларускіх казках’ (Мядзв.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бляск (БРС, Шат., Сцяшк. МГ). Укр. бляск ’тс’. Падобныя формы ёсць і ў некаторых рус. гаворках (зах.): бля́скать, бля́скнуть. Бясспрэчнае запазычанне з польск. blask ’тс’ (< blěsk; Брукнер, 29; Слаўскі, 1, 34). У бел. мове была б адпаведнасць блеск. Параўн. і ст.-бел. бляск (Булыка, Запазыч.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Корт1 ’грубая фабрычная тканіна’ (ТСБМ, Сцяшк.). Запазычанне з польск. kort ’тс’, якое з англ. cord ’тс’ (Слаўскі, 2, 499).

Корт2 ’пляцоўка для гульні ў тэніс’ (ТСБМ). Англ. court (там жа, 2, 715). Новае запазычанне з англійскай мовы праз рускую (Шанскі, 2, 8, 336).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Крэ́глы ’кеглі’ (Рам., Гарэц.), ’дзіцячая гульня, падобная на гарадкі’ (ТС). Укр. крагол, праела, краглі, рус. краглы, кре‑гли ’тс’. Праз польск. kręgiel, kregle ’тс’ з с.-в.-ням. kegel ’тс’. формы з устаўным г над уплывам krąg, krężel (kręglica назва гульні). Гл. Слаўскі, 3, 103.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лаві́на ’снежны абвал’, ’імклівая, нястрымная маса каго- або чаго-небудзь’ (ТСБМ, ТС), ляві́на ’тс’ (Яруш.) праз польск. lawina ці рус. лавина з ням. Lawine < рэтарам. lavina < с.-вяк.-лац. labīna/lavīna < lābor ’звальвацца, падаць’ (Клюге₁₇, 427–428; Фасмер, 2, 444; Махэк₂, 322; Слаўскі, 4, 81).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ла́жа ’плата за размен грошай’ (Гарэц., Нас.), укр. ла́жа ’задатак’, ’надбаўка’, польск. laża ’даплата’, ’прыбытак ад размену грошай’. Бел. лексема запазычана з польск. мовы (Слаўскі, 5, 73), у якой laża < іт. lʼaggio, якое з agio ’выгода’ пры пасрэдніцтве ст.-ням. lage, laže (XVI ст.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лакота, ст.-бел. лакота ’ласунак’ (1596 г.), рус. алкота ’голад’, ц.-слав. алкота, ст.-чэш. lakota ’скупасць, прагнасць да ежы’, ст.-слав. лакота ’прагнасць, скупасць’салькота. Запазычанне са ст.-польск. /а£о/а < сканкрэтызаванае прасл. olkota ’нешта смачнае’ з абстрактнага ’прагнасць, пражэрлівасць’ (Слаўскі, 4, 446).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кабза́ ’кашалёк, торбачка для грошай’ (Др.-Падб.; глус., КЭС). Укр. кабза ’тс’. Даль таксама з пам. «зап.» прыводзіць формы кабза, кобза, гамза ’тс’. Запазычана з польск. kabza, дзе значэнне ’кашалёк’ адносна новае, гл. Слаўскі, 2, 11. Польск. kabza заходзіць да лак. capsa ’сховішча, скрыня’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)