клаа́ка, ‑і, ДМ клаацы, ж.

1. Падземны канал для сцёку нечыстот у горадзе. // Памыйная яма.

2. перан. Пра забруджанае памяшканне, засмечанае месца. // Пра амаральнае, разбэшчанае асяроддзе.

3. Вывадная адтуліна, агульная для кішэчніка і мочапалавых органаў (у земнаводных, паўзуноў, птушак, некаторых рыб і аднапраходных млекакормячых).

[Лац. cloaca.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

напа́свіць, ‑су, ‑сеш, ‑се; ‑сем, ‑сяце; пр. напасвіў, ‑віла; заг. напасі; зак., каго.

Пасучы на нашы, накарміць (пра жывёлу, птушак). Раніцай я добра напасвіў .. [каня] на межах і ўзмежках, а дома падкінуў ахапак канюшыны. Якімовіч. — Добра напасвіш кароў — будзе малако, — часта гаварыла даярка пастуху. Дадзіёмаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

напрыно́сіць, ‑ношу, ‑носіш, ‑носіць; зак., каго-чаго.

Прынесці за некалькі прыёмаў у вялікай колькасці. Салдаты напрыносілі корму для птушак: хто хлеба, хто сем[е]чак. Хомчанка. Здаецца, столькі нацягаў .. [Косцік] усяго з магазінаў, і маці напрыносіла і мукі, і круп, а пад восень убачылі, што прыпасы канчаюцца. Арабей.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рознагало́сы, ‑ая, ‑ае.

Які адрозніваецца ад іншага (іншых) голасам, гучаннем. Тысячы рознагалосых птушак напоўнілі паветра свістам, шчэбетам і спевамі. Колас. Івана Лыкава падтрымалі рознагалосыя воклічы. Арабей. // Такі, у якім чутны розныя галасы. Рознагалосыя спевы. Рознагалосы тлум. □ З самай раніцы лес напоўніўся рознагалосым гоманам. Вірня.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рула́да, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.

Хуткі, раскацісты, віртуозны перакат у спяванні. Коля .. вярнуўся магам, чараўніком: іграў на гітары, высвістваў пакручастыя рулады. Навуменка. Пачаў Кастусь выводзіць тэнаравыя рулады. Шынклер. // Пра раскацістае, пералівістае спяванне птушак. А ў лесе, нібы ў мюзік-холе, Галоп салаўіных рулад. Пысін.

[Фр. roulade.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сакалі́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да сокала. Сакаліныя крылы. // Які адбываецца пры дапамозе сокалаў. Сакалінае паляванне.

2. Уласцівы сокалу; такі, як у сокала. Смела! Зрокам сакаліным, браце, глянь! Танк.

3. у знач. наз. сакалі́ныя, ‑ых. Сямейства драпежных птушак, да якога належыць і сокал.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

экскава́тар, ‑а, м.

Самаходная землярыйная машына для вымання, перамяшчэння і пагрузкі на транспарт грунту, камення і пад. Некалькі дзён запар непадалёку ад кузні ўсё кланяўся экскаватар — выкідваў балотную твань, шырыў азярцо для птушак. Даніленка. Недалёка працаваў экскаватар, рыхтуючы новыя катлаваны для закладкі фундаментаў. Гурскі.

[Англ. excavator ад лац. excavo — дзяўбу.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Валье́ра ’абгароджаная пляцоўка для звяроў або птушак’ (КЭС). Рус. вольер, укр. вольера, вольер, польск. woliera, чэш. voliera. Запазычана, відаць, праз польскае пасрэдніцтва (на што ўказвае род) з франц. vollere ’птушнік’ (Шанскі, 1, В, 155; Рудніцкі, 1, 473).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жула́н ’птушка сям. саракушавых, Lanius cristatus’ (БелСЭ). Рус. жулан ’Lanius collurio’ (БСЭ₃), у дыялектах — таксама іншыя віды птушак (СРНГ), укр. жула́н ’жулан’ (УРС). Паводле Антропава (канд. дыс.), улічваючы рус. дыял. желу́н ’снягір’, магчыма, роднаснае жаўна, жоўты (гл).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кыш ’выкрык, якім адганяюць курэй, птушак’ (ТСБМ, ТС, Бяльк., З нар. сл., Нік. Очерки, Чуд.). Укр. киш, рус. кыш ’тс’, балг. къш‑къш ’тс’. Наяўнасць балг. адпаведніка не сведчыць аб прасл. характары выкрыку (гл. Слаўскі, 3, 502).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)