Жарства ’буйны пясок з дробнымі каменьчыкамі’, лёзн. жаршня́ (Яшкін), жораст (Шат.) ’тс’. Рус. дыял. зах. жерства, укр. жорства, польск. żarstwa ’тс’. Фасмер (2, 50) параўноўвае з авест. zarstva‑камень’, спасылаючыся на Петарсана, Afsl Ph, 34, 380. Трубачоў (Слав. языкозн., V, 172) згаджаецца з гэтым, рэканструюючы прасл. форму žьrstva. Барталамэ (1684) параўноўвае ст.-іран. žarstva‑камень’ з марсійскім і сабінскім hernae ’скала’. У Покарнага (1, 443) прадстаўлен корань *g̑her‑ ’шкрабаць’: літ. žarstýti ’зграбаць’, грэч. χαράδρᾶ ’цясніна, бездань, шчыліна ў зямлі’; Покарны, 1, 446 — корань *g̑herzd(h)‑ ’калючыя зёрны, ячмень’: ст.-в.-ням. gersta ’ячмень’, грэч. κρῑ ’тс’, а таксама яшчэ некаторыя карані са спалучэннем гутуральнага і‑r, з якімі магчыма суаднесці разглядаемае слав. слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Булы́шка лугавое ўзвышша’ (Касп.). Параўн. рус. дыял. булы́га ’дзікі камень, валун; палка, дубіна; пустэча’. Краўчук, БЛ, 1975, 7, 67. Аснова бул‑ лічыцца роднаснай з рус. і інш. булава́, ням. Beule ’шышка’. Гл. Ільінскі, РФВ, 61, 240; Праабражэнскі, 1, 52–53; Фасмер, 1, 239. Гл. яшчэ Шанскі, 1, Б, 223.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Гару́н ’губа’ (Шатал., Сл. паўн.-зах.): «Гарун — чорны грыб… Губу з гаруну выраблялі…; на камень гарун лажылі, патом сячом, сячом, гарун загараўся — і закурыць можна». Здаецца, з *гору́н (< *gorěti). У Яшкіна зафіксавана значэнне ’дрэва з нарастам, які ідзе на выраб труту’. Падрабязна Трубачоў, Эт. сл., 7, 50–51.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ляск, ‑у, м.

1. Звонкі гук, які ўтвараецца ад удару металічнымі прадметамі аб метал або камень. З ляскам, цяжкім гулам плылі, абганяючы мяне, вагоны. Радкевіч. Змоўк бульдозераў ляск па раскопаных поймах. Звонак.

2. Рэзкі сухі гук пры ўдары, сутыкненні. Чуе Янка ляск пугі, бачыць успацелых коней. Бядуля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

по́рысты, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае поры (у 1 знач.). Імгненне — і зноў былі перада мною.. глыбокія, як бы выразаныя нажом, маршчыны ля пухлага порыстага носа. Савіцкі.

2. Які мае поры, пустоты. Камень, на якім Віця сядзеў, быў круглы, нібы палявы валун, і порысты, як вапняк. Шыцік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прывярну́ць, ‑вярну, ‑вернеш, ‑верне; зак., каго-што.

1. Павярнуўшы, прыперці, прыхіліць да чаго‑н.; прываліць. Прывярнуць камень да плота. □ Бацька прывярнуў к сцяне падважнік. Чорны.

2. Разм. Тое, што і прываражыць. Дамянік просіць варажбітку, якая з’яўляецца ўвасабленнем лёсу, прывярнуць да яго Ганну. Гіст. бел. сав. літ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рэ́знуцца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; зак.

Разм. Моцна стукнуцца аб што‑н., у што‑н. Ды так рэзнуўся [жарнавік] аб прыдарожны камень, што аж у сярэдзіне ў яго нешта трэснула. Якімовіч. Вол як рэзнуўся лбом у вароты, дык тыя хруснулі, а сам ён і асеў на пярэднія ногі. Марціновіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шабулды́хнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.

Разм.

1. што. Кінуць што‑н. у ваду або выплеснуць ваду куды‑н. Шабулдыхнуць камень у ваду. □ Шабулдыхнуў [ражку] з вадою на галаву. Тады не было калі мыцца, а ў гэтай мясцовасці і не было дзе. Сташэўскі.

2. Тое, што і шабулдыхнуцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

па́зуха в разн. знач. па́зуха, -хі ж.;

за па́зухой за па́зухай;

положи́ть за па́зуху пакла́сці за па́зуху;

ло́бные па́зухи анат. ло́бныя па́зухі;

держа́ть ка́мень за па́зухой трыма́ць ка́мень за па́зухай;

как у Христа́ за па́зухой як за Бо́гам; як у Бо́га за плячы́ма; як у ма́тчыным жываце́;

отогрева́ть змею́ за па́зухой прыграва́ць змяю́ на грудзя́х.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

акамяне́лы, ‑ая, ‑ае.

1. Які стаў цвёрдым як камень, ператварыўся ў камень. Акамянелы раствор. □ І лісцейка як адціснулася тысячы год назад, так і захавала свой малюнак у акамянелым дрэве. Лынькоў. // перан. Які стаў цвёрды, сухі ад працяглага ляжання. І стаялі счарнелыя печы З пераваранай бульбай, З выкіпеўшай капустай, З акамянелым хлебам. Блатун. Зямля стала зусім акамянелай. Каваль.

2. перан. Які стаў нерухомым, замёр; застылы, аслупянелы. Ваня стаяў акамянелы. Няўжо праўда? Новікаў.

3. перан. Які страціў здольнасць выяўляць якія‑н. пачуцці; абыякавы да ўсяго. На пярэдняй парце, сціснуўшы галаву далонямі, сядзела з акамянелым тварам Рая. Шамякін. Пеця стаяў з акамянелым сэрцам, абхапіўшы рукамі худыя плечы маці, і таксама плакаў. Сіняўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)