неахо́пны, ‑ая, ‑ае.

Неабсяжны, неабдымны, бязмежны. Каля самага бярэзніку стаіць селянін. Ён выглядае шэрай кропкай на фоне неахопнага поля жытняй руні. Бядуля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

плашч, ‑а, м.

Лёгкае паліто пераважна з непрамакальнай тканіны. Скінуўшы мокры, задубянелы ад дажджу плашч, Мікола павесіў яго каля печы, прывітаўся. Краўчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прахо́дны, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і прахадны. У зацямнелым кутку каля праходнай будкі Антон прыпыніўся і не зводзіў вачэй з дзвярэй. Кавалёў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыпо́лак, ‑лка, м.

1. Дошка каля печы, на якой мацуецца пол ​2.

2. Спец. Адна з дзвюх дошчачак ленчыка ў кавалерыйскім сядле.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прытэра́сны, ‑ая, ‑ае.

Размешчаны каля горнай тэрасы. У поймах рэк, у іх прытэраснай забалочанай частцы, растуць натуральныя лясы з чорнай алешыны. Гавеман.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыху́тарскі, ‑ая, ‑ае.

Які знаходзіцца, размяшчаецца каля хутара. Увечары.. [Міхалкаў] сум павялічвала цішыня з прыхутарскага лесу і яснасць зор на высокім небе. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

субтро́пікі, ‑аў; адз. няма.

Дзве фізіка-геаграфічныя зоны зямнога шара, якія знаходзяцца блізка каля тропікаў і набліжаюцца па клімату да гарачага пояса.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

уе́жна, безас. у знач. вык.

Дастаткова, багата ежы. Мядзведзю на сонцы ўлежна, Уежна каля раёў. Барадулін. Хоць не ўежна, дык улежна. Прыказка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

уле́жна, безас. у знач. вык.

Добра, утульна ляжаць. Мядзведзю на сонцы ўлежна, Уежна каля раёў. Барадулін. Хоць не ўежна, дык улежна. Прыказка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фра́нкі, ‑аў; адз. франк, ‑а, м.

Група германскіх плямён, якая насяляла ў пачатку нашай эры тэрыторыю каля ніжняга і сярэдняга цячэння Рэйна.

[Лац. Franci, ням. Franken.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)